For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Бітва на Марне (1918).

Бітва на Марне (1918)

Другая Марнская бітва
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
карта наступлення Людэндорфа
карта наступлення Людэндорфа
Дата 15 ліпеня6 жніўня 1918
Месца рака Марна каля Парыжа, Францыя
Вынік Перамога саюзнікаў
Праціўнікі
Францыя

Вялікабрытанія
ЗША
Італія

Германская імперыя
Сілы бакоў
36 французскіх дывізій пры 3000 гармат 48 дывізій пры 6353 гармат і 2200 мінамётаў
Страты
Францыя: 95 200 забіта і паранена
Брытанская імперыя: 16 000 забіта і паранена
ЗША: 40 000 забіта і паранена
168 000 забіта і паранена
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Друга́я Ма́рнская бі́тва (15 ліпеня — 5 жніўня 1918 года) — буйная бітва паміж нямецкімі і англа-франка-амерыканскімі войскамі, якая адбылася каля ракі Марна падчас Першай сусветнай вайны. Гэта быў апошні генеральны наступ нямецкіх войскаў за ўсю вайну. Бітва была прайграна немцамі пасля контратакі французаў.

Пасля няўдалага вясновага наступу Эрых Людэндорф (начальнік штаба нямецкіх войскаў) меркаваў, што напад праз Фландрыю дазволіць нанесці сур’ёзныя страты Брытанскаму экспедыцыйнаму корпусу, які на той момант з’яўляўся самай магутнай сілай саюзнікаў на заходнім фронце. Для вымантачвання саюзных сіл з Бельгіі, Людэндорф планаваў маштабны адцягваючы напад у раёне Марны.

Бітва пачалася 15 ліпеня, калі 23 нямецкія дывізіі 1-й і 3-й арміі пад кіраўніцтвам Фрыца фон Бюлава і Карла фон Айнема напалі на 4-ю французскую армію пад кіраўніцтвам Анры Гуро на ўсходзе ад Рэймса. У гэты ж час 17 дывізій 7-й нямецкай арміі пры падтрымцы 9-й атакавалі 6-ю французскую армію на захадзе ад Рэймса. Людэндорф спадзяваўся падзяліць сілы французаў.

На дапамогу французскім войскам прыйшлі амерыканскія войскі (85 000 чалавек) і Брытанскі экспедыцыйны корпус. Нямецкі напад на ўсход ад Рэймса быў спынены ў той жа дзень, але на захадзе нямецкія войскі зламалі супраціўленне 6-й французскай арміі і прасунуліся на 15 км. Наступ на гэтым участку быў спынены 17 ліпеня сумеснымі высілкамі войскаў Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і Італіі.

Пасля спынення нямецкага наступу Фердынанд Фош (камандуючы саюзнымі войскамі) аддаў загад аб контрнаступленні, якое пачалося 18 ліпеня. 24 французскія дывізіі пры падтрымцы саюзнікаў (у тым ліку 8 амерыканскіх дывізій і 350 танкаў) атакавалі ўтвораны выступ лініі фронту. Контратака была паспяховай: 10-я і 6-я арміі прасунуліся на 8 км, у той час як 5-я і 9-я арміі атакавалі немцаў на захадзе. 20 ліпеня нямецкае камандаванне аддало загад аб адступленні, і немцы вярнуліся на пазіцыі, якія яны займалі да вясновага наступлення. Да 6 жніўня контратака саюзнікаў выдыхнулася пасля таго, як немцы замацаваліся на старых пазіцыях.

Катастрафічнае паражэнне Германіі пацягнула за сабой адмову ад плана Людэндорфа ўварвацца ў Фландрыю і стала першай з серыі перамог саюзнікаў, якія завяршылі вайну.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Бітва на Марне (1918)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?