For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Берасцейскі езуіцкі калегіум.

Берасцейскі езуіцкі калегіум

Берасцейскі езуіцкі калегіум — навучальная ўстанова каталіцкага манаскага ордэна езуітаў, якая працавала ў XVII—XVIII стст. y Берасці (Брэсце). Калегіум з’яўляўся сярэдняй навучальнай установай класічнага тыпу[1].

Па запрашэнні луцкага біскупа П. Валуцкага з 1616 года езуіты пачалі ў Берасці місіянерскую дзейнасць. У 1629 г. быў заснаваны Берасцейскі калегіум. У 1620 г. берасцейскі ваявода А. Валовіч падараваў езуітам фальварак Адамкаў, які стаў іх рэзідэнцыяй. Віленскі ваявода і магілёўскі староста Л. Сапега ахвяраваў ім фальварак Дзераўна з в. Мольткі і Менявеж (Берасцейскі павет), a ў 1650 г. — фальварак і в. Паніквы (Камянецкі раён). У 1669 г. кароль Міхал Вішнявецкі перадаў езуітам в. Плоска і землі ў Прылуках (Брэсцкі раён)[2].

На працягу XVII—XVIII стст. ордэн езуітаў набываў тут новыя землі з вёскамі (Слаўкі, Студзіловічы, Ляскавічы і інш., Берасцейскі павет), аддаючы грошы пад залог маёнткаў, ператварыўся ў буйнога ліхвяра і арганізатара па эксплуатацыі промыслаў; меў бібліятэку, аптэку (з 1694 г.)[1][2]. Пры рэзідэнцыі існавала школа. Каля 1630 года працавала музычная бурса. У 1633 годзе рэзідэнцыя пераўтворана ў калегіум[3]. 3 пачатку XVIII ст. да 1755 вялося будаўніцтва новага будынка для калегіума[3].

Навучальная праграма Берасцейскага езуіцкага калегіума была тыповай для езуіцкіх калегіумаў[2]. Выкладаліся «сем вольных навук», багаслоўе, лацінская і грэчаская мовы. Як навучальная ўстанова спрыяў умацаванню пазіцый каталіцкай царквы і ўсталяванню еўрапейскай сістэмы адукацыі на Брэстчыне[1]. 3 1634 г. у калегіуме выкладалі толькі настаўнікі, якія мелі званне прафесараў[1][2]. У 1772/1773 навучальным годзе з 28 выкладчыкаў 17 былі святарамі, 3 — настаўнікамі пачатковых класаў[1], 8 — манахамі[1][2]. У 16961760-я гг. пры калегіуме дзейнічаў школьны тэатр[4]. У бібліятэцы, якая налічвала каля 2 тыс. тамоў, былі кнігі на лацінскай, нямецкай, французскай і іншых мовах[1][2]. У 1731 годзе значны кнігазбор у 300 тамоў падараваў Ян Фрыдэрык Сапега[3].

Будынкі калегіума знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай крэпасці, не зберагліся[2].

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё Брэсцкі езуіцкі калегіум // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  2. а б в г д е ё Брэсцкі езуіцкі калегіум // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  3. а б в ЭнцВКЛ 2005.
  4. Касцёл Ісуса і Святога Крыжа і калегіум езуітаў // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Берасцейскі езуіцкі калегіум
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?