For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Брыгіткі.

Брыгіткі

Брыгіткі
Герб
Дата заснавання / стварэння 1378
Заснавальнік Брыгіта Шведская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн брыгітак, больш дакладна Ордэн Святога Збаўцы (лац.: Ordo Sanctissimi Salvatoris, скарочана OSsS) — каталіцкі манаскі ордэн, заснаваны ў XIV стагоддзі Святой Брыгітай.

Святая Брыгіта. Роспіс алтара ў касцёле Салема, Сёдэрманланд, Швецыя, каля 1480 года

Назва «брыгіткі» паходзіць ад імя дачкі шведскага князя Біргера Персана — Брыгіты (у шведскай транскрыпцыі Біргіта). Нарадзілася Брыгіта каля 1303 года. У веку 13 гадоў супраць волі яе выдалі замуж за рыцара Ульфа Гудмарсана, ад якога мела 8 дзяцей. Паводле паданняў, была набожнай і на працягу жыцця надыктоўвала духоўнікам думкі, якія па смерці былі складзены ў асобны твор, які ў 1492 годзе быў выдадзены пад назвай «Адкрыццё Святой Брыгіты».

«Мроі Брыгіты». Уваскрэсшы Хрыстос паказвае Свой бок, працяты дзідай, і натхняе Брыгіту на напісанне яе «Адкрыццяў». Каля 1530 годзе, мініяцюра з кляштара Сіён, Англія

Твор «Адкрыццё Святой Брыгіты» можна характарызаваць не толькі як апавяданне пра трансцэндэнтныя перажыванні, але прыпавесць. Мроі Брыгіты ёсць у існасці алегорыямі, паэтычнымі фігурамі, уласцівымі жанру Адкрыцця. Каталіцкая царква хоць і прызнала «Адкрыццё» карысным для навучання вернікаў, але не прызнала яго праўдзіва дагматычным[1].

У 1346 годзе па смерці мужа Брыгіта заснавала ордэн Збаўцы ў мястэчку Вадстэна ў Паўднёвай Швецыі, які потым стаў называцца брыгіцкім. У 1349 годзе ордэн зацверджаны Папам Рымскім. Паводле статуту ордэну, які напісала сама Брыгіта, асноўнай мэтай ордэну было пашырэнне культу пакут Хрыста і культу Маці Боскай. Статут новага ордэна не быў вельмі суровым і набліжаўся да статута Святога Аўгусціна. Наадварот, суровым было стаўленне да развітання з светам праз сталы напамін пра смерць. Таму перад уваходам на хоры ў касцёлах брыгітак стаялі катафалкі, а абатысы штодзённа праводзілі манашак на мясцовыя могілкі. Само заснаванне ордэну лічылася праявай культу Дзевы Марыі. У статуце было закладзенае імкненне адпавядаць дуалізму чалавецтва — пажадана было ў кожным горадзе засноўваць парныя кляштары — жаночы і мужчынскі. Але найчасцей кляштары ўзнікалі толькі жаночыя, так стала і ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].

Ордэн атрымаў пашырэнне ў паўночнай Еўропе. Нягледзячы на тое, што некалькі кляштараў брыгітак існавала ў Францыі і Італіі, у асноўным ордэн пашырыўся ў Швецыі, Англіі і Паўночнай Германіі. Але з перамогай Рэфармацыі ў вышэйадзначаных краінах, маёмасць ордэну была канфіскавана, а кляштары распушчаныя. Ордэну быў нанесены моцны ўдар, ад якога ён так і не аправіўся, таму брыгіцкія кляштары былі даволі рэдкімі і малавядомымі.

Кляштар брыгітак у Гродне

На Беларусі існавалі толькі два кляштары брыгітак: у Гродне і ў Брэсце. Аднак кляштар з Брэста быў перанесены ў Луцк і звестак пра яго амаль не захавалася. Таму адзіны кляштар брыгітак на Беларусі захаваўся толькі ў Гродна[2].

Зноскі

  1. а б Памяць. — Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1999. — Т. Гродна. — С. 96. — ISBN 985-11-0147-8..
  2. Марціновіч А. Горадна, Горадзен, Гродна. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2008. — С. 44. — 112 с. — ISBN 978-985-02-0921-4..
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Брыгіткі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?