For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Бругэ.

Бругэ

Горад
Бругэ
нідэрл.: Brugge
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
138 км²
Вышыня цэнтра
2 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 118 509 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
050
Паштовыя індэксы
8000[2], 8380[2], 8310[2] і 8200[2]
Афіцыйны сайт
brugge.be
(гал.)(фр.)(ням.)(англ.)
Бругэ на карце Бельгіі
Бругэ (Бельгія)
Бругэ
Бругэ (Бельгія)
Бругэ
Герб горада Бругэ

Бругэ (нідэрл.: Brugge; фр.: Bruges; англ.: Bruges) — горад у Фландрыі, у Бельгіі. Сталіца правінцыі Заходняя Фландрыя.

Гістарычны цэнтр (плошчай 430 га), як сярэдневяковы горад, занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У часы свайго росквіту ў перыяд Сярэднявечча насельніцтва складала 200 000 жыхароў (цяпер — крыху больш за 117 тыс.). Дзякуючы сярэдневяковаму багаццю сённяшні Бругэ лічыцца адным з самых маляўнічых гарадоў Еўропы.

Бругэ — важны эканамічны цэнтр краіны. У канцы XX стагоддзя за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму горад вярнуў сабе згубленую ролю гандлёвага марскога горада.

Паходжанне назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Найстарэйшая крыніца, у якой упершыню даецца назва горада, датуецца 875 годам. Гэтая крыніца — старажытныя манеты, на якіх напісана Bruggia і Bruccia. Аднак дакладнае паходжанне назвы дагэтуль не зафіксавана. Магчыма, гэта скажонае кельцкае імя для ракі Рае (нідэрл.: Reie), якая цячэ праз горад. Што тычыцца назвы самой ракі, то яна, імаверна, паходзіць ад кельцага слова Рогія (Rogia), што значыць «Святая вада». У працэсе эвалюцыі імя ракі з Rogia да Ryggia, змянялася і назва горада — да Bryggia.

Пазней адбылося змяшэнне са старажытнанарвежскім словам bryggja, што абазначае «памосткі» і «прыстань». Старажытнанарвежскі ўплыў трэба ўлічваць з прычыны інтэнсіўных гандлёвых сувязей са Скандынавіяй па Паўночным моры.

Гіпотэза, якая звязвае назву горада са словам «мост» (нідэрл.: brug) лічыцца найменш імавернай. Абгрунтаванне непрыняцця такога паходжання назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самога слова brug, якое раней вымаўлялася як Brigge (для параўнання, англійскае слова bridge, старажытнаанглійскае — brycg, фрызскае — brigge або bregge, гальскае — briva).

Неафіцыйныя назвы горада

[правіць | правіць зыходнік]

Часта горад называюць «Паўночнай Венецыяй» з-за вялікай колькасці каналаў і мастоў (каналы ў Бругэ атрымалі ўласнае імя — ра́ен («reien») ад назвы ракі, што цячэ праз горад — Рае). Таксама жыхары Бругэ называюць свой горад — Брэйдэлстад («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі легендарнага героя з паданняў XIV стагоддзя Яна Брэйделя.

Жартаўлівая мянушка жыхароў Бругэ — «Бругскія вар’яты» («Brugse zotten»). Гэтая мянушка з’явілася дзякуючы наступнай легендзе: жыхары горада, у час сваёй барацьбы за аўтаномію ў Свяшчэннай Рымскай імперыі, у 1488 годзе зняволілі на чатыры месяцы Максіміліяна I Аўстрыйскага. За гэта гораду было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бругэ для яго правялі вялікі фестываль для вяртання дазволу на правядзенне кірмашу, на спагнанне падаткаў і … будаўніцтва вар’яцкага дома. Яго адказ быў такі: «Зачыніце ўсе парты Бругэ і атрымаеце вар’яцкі дом!».

Горад знаходзіцца на паўночным захадзе краіны, за 15 км ад марскога берага. Бругэ атачаюць урадлівыя раўніны. Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі Гент — Астэндэ. На тэрыторыі горада зліваюцца тры каналы — ў кірунку Гента, Слаўса і Остэнда; глыбіня гэтых каналаў дазваляе хадзіць па іх вялікім марскім караблям.

Гісторыя да XVI стагоддзя

[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя Бругэ, якая падмацоўваецца дакладнымі звесткамі, адносіцца да III стагоддзя — перыяд Рымскай імперыі, калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў германскіх плямёнаў пабудавалі рад умацаванняў. Адно з такіх умацаванняў было разлічана на абарону ад уварвання з Паўночнага мора і працягнулася на ўзбярэжжы ля вусця ракі Рае, дзе пазней вырас горад.

Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае развіццё дзякуючы блізкасці Англіі і зносінам са Скандынавіяй. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бругэ толькі падчас прыліву. Так было да XII стагоддзя, пакуль пасля паслядоўнага напаўнення вадой аднаго з рукавоў ракі, горад не атрымаў прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.

У XIII стагоддзя Бругэ становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач Еўропы. Горад набыў прывілеяваную пазіцыю ў гандлі тканінамі з Англіяй у параўнанні з астатнімі фламандскімі гарадамі. Важнай прычынай было і тое, што Бругэ меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Еўропы, якія праходзілі праз іншыя важныя гарады — горад Гент, горад Мехелен, Брусель і горад Лёвен. У непарыўнай сувязі з міжнародным гандлем развіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфера.

Пра багацце горада ў тыя часы сведчаць пабудаваныя ў 1240 годзе палата суконшчыкаў і вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасля пажару ў 1280 годзе замак, як прыкмета палітычнай і эканамічнай самастойнасці горада.

XIV стагоддзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бругэ. Насельніцтва ў гэты перыяд дасягнула 46.000 жыхароў — у ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагоддзя.

Заняпад XV—XVI стагоддзяў

[правіць | правіць зыходнік]

У XV стагоддзі эканамічныя пазіцыі Бругэ аслабелі. Асноўнай прычынай гэтага стала паступовае абмяленне выхаду да мора, з-за чаго порт Антверпена стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бругэ ў Антверпен пераехалі і ганзейскія канторы і факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасля нечаканай смерці графіні Марыі Бургундскай у 1482 годзе і паўстання ў Фландрыі супраць Максіміліяна I Аўстрыйскага, горад трапіў у няміласць. Бругэ вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасці.

Падчас Васьмідзесяцігадовай вайны Бругэ быў некалькі разоў полем бітваў. У 1579 годзе горад далучыўся да Утрэхцкай уніі (ваенна-палітычны саюз аб’яднанных паўночных правінцый Нідэрландаў супраць іспанскага панавання). Аднак унія супраць Іспаніі не скора вярнула эканамічнае развіццё: выхад да мора застаўся на пэўны час за іспанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 годзе Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сямей. Праз восем гадоў, у 1518-м, была заснавана школа для дзяўчынак.

Бругскія карункі і «паміраючы горад» (перыяд XVII—XVIII стст.)

[правіць | правіць зыходнік]

XVII стагоддзя ў гісторыі Бругэ непарыўна асацыюецца з вырабам карункаў. Каклюшкі са звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую гарадскую індустрыю.

З 1612 года пачынаюць адкрывацца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карункаў. Павялічэнне школ для дзяўчынак у параўнанні з колькасцю школ для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова станавіўся важнай крыніцай прыбытку Бругэ. У 1802 годзе прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасці жыхароў горада ў 40 тыс. чалавек).

Гарадское кіраўніцтва рабіла спробы вярнуць былую славу Бругэ. Самым галоўным было будаўніцтва новага канала. Аднак відавочных змен для эканомікі горада гэта не прынесла: як і раней Бругэ не мог канкурыраваць з больш развітымі партамі Фландрыі — Гентам і Антверпенам. Бругэ — як звычайны правінцыйны горад — застаўся ў баку ад галоўных падзей XIX стагоддзя: Французская рэвалюцыя, набыццё Бельгіяй незалежнасці, прамысловая рэвалюцыя і г. д. У 1850 годзе Бругэ лічыўся найбяднейшым горадам Фландрыі.

Сучаснікі, якія бывалі ў горадзе, адзначалі яго згаслую прыгажосць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бругэ французскі пісьменнік Віктор Гюго. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцця горада стаў раман Жоржа Родэнбаха «Мёртвы Бругэ» (фр.: Bruges-la-Morte) у 1892 годзе. Яго твор меў вялікі поспех у Еўропе, пазней быў неаднаразова экранізаваны.

У 1877 бельгійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б «усе прыгожыя дамы і помнікі былі адноўлены так, каб горад зрабіўся вялікім музеем». Неўзабаве так і стала дзякуючы архітэктару Луі дэ ла Сенсеры (фр.: Louis de la Censerie), рэстаўрацыйныя работы якога зрабілі з правінцыйнага горада славутую мясціну.

У 1895 годзе быў рэалізаваны план бельгійскага ўрада па будаўніцтве новага порта — Зэебруге (нідэрл.: Zeebrugge), які б злучаўся з унутраным портам Бругэ. Мэта праекта — павялічыць эканамічную прывабнасць порта горада, аднак з-за недастатку шляхоў зносін з іншымі рэгіёнамі краінамі, а таксама з-за неразвітай прамысловасці ўнутры горада, нельга было чакаць скорага поспеху. Акрамя таго, паступоваму развіццю порта перашкодзіла Першая сусветная вайна, у час якой нямецкія войскі захапілі Бругэ. Горад быў вызвалены брытанцамі толькі праз 4 гады — ў 1918. Пасляваенны порт пачаў працаваць праз два гады — ў 1920-м.

Падчас Другой сусветнай вайны порт Бругэ быў зноў захоплены і на працягу чатырох гадоў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстанне порта аднавілася толькі ў 1951 годзе, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост яго значнасці. Ужо з 1960-га года порт можа прымаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З 1970 па 1985 была праведзена наступная рэканструкцыя порта: пабудаваныя дзве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікія докі. У горадзе злучаюцца тры каналы — Генцкі, Слэйскі і Остэндскі.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 996
рус.англ.фр.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Бругэ
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?