For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Пісьмо баса.

Пісьмо баса

Баса (вах)
Літара Таўх пісьмом баса
Літара Таўх пісьмом баса
Тып пісьма кансанантна-вакалічнае пісьмо
Мовы баса
Гісторыя
Стваральнік Томас Нарвін Льюіс
Дата стварэння к. 1900 года
Перыяд да гэтага часу
Паходжанне штучнае пісьмо
Уласцівасці
Напрамак пісьма злева направа
Дыяпазон Юнікода U+16AD0 … U+16AFF
ISO 15924 Bass
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Літары пісьма баса: уверсе — зычныя, унізе — галосныя з магчымымі спалучэннямі тонаў.

Пісьмо баса (bassa), таксама вядома як вах (vah), — алфавітная пісьменнасць, ужывальная для запісу мовы баса, адной з моў Ліберыі[1]. Сама мова належыць да заходнеафрыканскай групы моў кру і мае каля 300 000 носьбітаў з аднайменнага народа, які пражывае галоўным чынам у Ліберыі.

Пісьмо баса часам апісваецца як складовае пісьмо, падобнае пісьменнасці ваі. У рэчаіснасці, пісьмо баса паўнавартасны алфавіт. Яно абазначае 23 зычных, 7 галосных і пяць тонаў. Тоны абазначаюцца наборам кропак і рыс, якія ставяцца ўнутры галосных літар.

На мове баса пісьменнасць называецца «вах», што значыць «ставіць знак». Сёння пісьмо амаль поўнасцю выйшла з ужытку, замененае лацінскай графікай[2].

Паходжанне алфавіту баса незразумела.

У 1900-х гадах Томас Нарвін Льюіс[3] адкрыў, што некаторыя былыя рабы з народа баса ў Бразіліі і Вест-Індыі карысталіся ўласнай пісьменнасцю. Люіс раней не сустракаўся з гэтым алфавітам, і пасля таго як вывучыў яго сам, вырашыў адрадзіць пісьменнасць баса ў Ліберыі.

Паводле іншай версіі, алфавіт быў распрацаваны Люісам самастойна.

Люіс атрымаў доктарскую ступень па хіміі ў Сіракузскім універсітэце ў ЗША. Пасля заканчэння вучобы ён вярнуўся ў Ліберыю, папярэдне замовіўшы ў Дрэздэне друкарскі станок для сваёй пісьменнасці. У Лібэрыі ён заснаваў школу, у якой навучанне адбывалася на пісьмовасьці баса. Першая кніга выйшла каля 1907 года.

З часам пісьменнасць выйшла з ужытку з прычыны складанасцяў з яе прымяненнем у выдавецкай справе. Аднак яна карыстаецца вялікай павагай і ўсё яшчэ выкарыстоўваецца людзьмі старэйшага ўзросту, пераважна для вядзення запісаў.

Вах пішацца злева направа. Гэта паўнавартасны алфавіт з 23 зычнымі літарамі, сямю галоснымі і пяццю тонавымі дыякрытычнымі знакамі. Кропка абазначаецца знакам 𖫵.

𖫧
[a]?
a
𖫢
[b]?
b
𖫔
[ɓ]?/[mᵇ]?
ɓ
𖫟
[c]?
c
𖫗
[d]?
d
𖫦
[ɖ]?/[ɺ]?
ɖ
𖫕
[]?/[ɲ]?
dy
𖫫
[e]?
e
𖫬
[ɛ]?
ɛ
𖫓
[f]?
f
𖫖
[g]?
g
𖫝
[ɡ͡b]?
gb
𖫔
[ŋ͡m]?
gm
𖫤
[h]?
h
𖫠
[]?
hw
𖫭
[i]?
i
𖫙
[ɟ]?
j
𖫑
[k]?
k
𖫘
[k͡p]?
kp
𖫐
[n]?
n
𖫨
[ɔ]?
ɔ
𖫩
[o]?
o
𖫥
[p]?
p
𖫒
[s]?
s
𖫡
[t]?
t
𖫪
[u]?
u
𖫣
[v]?
v
𖫛
[w]?
w
𖫚
[]?/[ħʷ]?
xw
𖫜
[z]?
z

Вах выкарыстоўвае пяць дыякрытычных знакаў для абазначэння танальнасці галосных. Пісьменнасць адрознівае пяць тонаў: высокі, нізкі, сярэдні, сярэднеўзыходны і сыходны.

Дыякрытыка тонаў і прыклады з літарай ⟨𖫧⟩
высокі
𖫰◌ [˦]?
нізкі
𖫱◌ [˨]?
сярэдні
𖫲◌ [˧]?
сярэднеўзыходны
𖫳◌ [˨˧]?
сыходны
𖫴◌ [˥˩]?
𖫰𖫧 𖫧𖫱 𖫲𖫧 𖫳𖫧 𖫧𖫴

Шрыфт «Bassa Vah» быў дададзены ў стандарт Unicode у чэрвені 2014 года з абнаўленнем версіі 7.0.

Пісьмо баса ахоплівае дыяпазон U+16AD0–U+16AFF: Афіцыйная табліца УнікодPDF

  1. Coulmas, Florian, рэд. (1999). "Bassa alphabet". The Blackwell Encyclopedia of Writing Systems. Hoboken, New Jersey: Wiley. p. 39. doi:10.1002/9781118932667.ch2. ISBN 9780631214816.
  2. Unseth, Peter (2011). "Invention of Scripts in West Africa for Ethnic Revitalization". In Joshua A. Fishman; Ofelia García (рэд-ры). Handbook of Language and Ethnic Identity: The Success-Failure Continuum in Language and Ethnic Identity Efforts. New York: Oxford University Press. pp. 23–32. ISBN 9780199837991.
  3. History of the Bassa Script(недаступная спасылка). Bassa Vah Association. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2007.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Пісьмо баса
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?