For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі.

Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі

Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі
Дата нараджэння 14 сакавіка 1928(1928-03-14)
Месца нараджэння в. Пагулянка,
Наваградскае ваяводства,
Польская Рэспубліка
Дата смерці 27 лістапада 1964(1964-11-27) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Жонка Ганарата Іосіфаўна
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна

Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі (14 сакавіка 1928, в. Пагулянка, Наваградскае ваяводства,
Польская Рэспубліка[1] — 27 лістапада 1964) — старшыня калгаса «Іскра» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966, пасмяротна)[2].

Нарадзіўся 14 сакавіка 1928 года ў сям’і памешчыка. Паляк.

Яго бацькі ў перыяд уз’яднання Заходняй Беларусі і ўваходжання яе ў склад Беларускай ССР усталі на бок Савецкай улады. Жылі на станцыі Міцькавічы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны заставаліся на акупаванай тэрыторыі. У 14 гадоў Багуслаў стаў сувязным партызанскага атрада, збіраў звесткі, перадаваў партызанам, неаднаразова ўдзельнічаў у падрывах чыгуначнага моста, варожых эшалонаў)[2].

Вярнуўшыся да мірнага жыцця, стаў працаваць простым конюхам у калгасе «Іскра». Жыў у вёсцы Малая Сваротва Баранавіцкага раёна. Уступіў у ВКП(б)/КПСС. Неўзабаве быў прызначаны брыгадзірам і ў 1959 годзе вылучаны на пасаду старшыні калгасу — гэта было рашэнне партыйнай арганізацыі.

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам рэвізійнай камісіі Брэсцкай абласной партыйнай арганізацыі.

Увечары 27 лістапада 1964 года, падчас выступу на партыйным сходзе ў памяшканні праўлення калгаса, Багуслаў Вільчкоўскі быў забіты — злачынец стрэліў з цемры, з вуліцы праз акно. Гэта быў надзвычайны выпадак не толькі рэспубліканскага, але і ўсесаюзнага маштабу. Яго забойца быў устаноўлены, прызнаны вінаватым у здзяйсненні тэрарыстычнага акту і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання[3].

Багуслаў Багданавіч быў пахаваны на могілках вёскі Соргавічы.

  • Імя Вільчкоўскага да нядаўняга часу насіў былы калгас «Іскра»[2].
  • У вёсцы Малая Сваротва, у будынку былой драўлянай канторы, дзе быў забіты старшыня, знаходзіцца цяпер музей імя Вільчкоўскага[2].
  • На цэнтральнай сядзібе калгаса усталяваны бюст[2].
  • Яго імя носіць вуліца ў Баранавічах[2].
  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі Вільчкоўскаму Багуславу Багдановічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы пасмяротна[2]
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі

Зноскі

  1. Цяпер Баранавіцкі раён
  2. а б в г д е ё Вильчковский Богуслав Богданович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
  3. Пуля для депутата(недаступная спасылка)
  • Хліманаў В. Усё асталося людзям. — В кн.: Сцяганосцы новага, перадавога. Мн., 1967.

Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі на сайце «Героі краіны»

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?