For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Аляксандр Іосіфавіч Падлужны.

Аляксандр Іосіфавіч Падлужны

Аляксандр Іосіфавіч Падлужны
Дата нараджэння 16 жніўня 1935(1935-08-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 2005(2005-11-21) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковы работнік
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Іосіфавіч Падлу́жны[1] (16 жніўня 1935, Залессе, Мсціслаўскі раён — 21 лістапада 2005) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1989), акадэмік НАН Беларусі (1994)[2], сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (1997—2002), дырэктар Інстытута мовазнаўства (1989—2003), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959), аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства (1964). Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы».

3 1962 года ў Інстытуце мовазнаўства (з 1969 загадчык аддзела, з 1983 намеснік дырэктара, з 1989 дырэктар), адначасова з 1997 акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай АН Беларусі.

У навуцы

Займаўся праблемамі сучаснай беларускай мовы і сацыялінгвістыкі, у раздзелах беларускай фанетыкі і фаналогіі, сучаснай беларускай лексікалогіі, граматыкі, правапісу і культуры мовы, моўнай палітыкі. Аўтар больш за 150 навуковых прац, у т.л. 16 манаграфій.

У 1990-я гады быў намеснікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па ўдасканаленні беларускага правапісу і кіраўніком рабочай групы па падрыхтоўцы праекту новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Пад яго кіраўніцтвам былі складзеныя «Высновы» камісіі з апісаннем асноўных падыходаў да змянення існуючых правапісных норм, і праект новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (праект асвятляўся ў друку каля 2000—2002, але не ажыццяўляўся).

Быў старшынём Навуковай рады «Беларуская мова і шляхі яе развіцця», членам рабочай групы і кіраўніком беларускай нацыянальнай групы Міжнароднай камісіі па «Агульнаславянскім мовазнаўчым атласе», членам Камісіі па фанетыцы і фаналогіі пры Міжнародным камітэце славістаў, членам рэдакцыі бюлетэню «Беларуская лінгвістыка», старшынём Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.

Падрыхтаваў 12 кандыдатаў навук, і сярод яго вучняў — некалькі дактароў навук. З 1989 года галоўны рэдактар часопіса «Беларуская лінгвістыка»[1].

Ацэнкі

Лічыцца заснавальнікам беларускай фанетычнай школы[3].

На пасадах намесніка дырэктара па навуковай рабоце і дырэктара Інстытуту мовазнаўства на працягу 20 гадоў фактычна ажыццяўляў каардынацыю ўсёй лінгвістычнай навукі ў Беларусі, а на пасадзе сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі вызначаў напрамкі даследаванняў у галіне ўсёй гуманітарнай навукі ў краіне[3].

Сваім удзелам у фундаментальных працах па нармалізацыі беларускага літаратурнага маўлення «Слоўнік беларускай мовы: Арфаэпія, арфаграфія, акцэнтуацыя, словазмяненне» і «Беларуская граматыка», дапамог «стрымаць дэструктыўныя тэндэнцыі ў сістэме беларускай літаратурнай мовы ў канцы XX ст. і захаваць адносную стабільнасць норм беларускай літаратурнай мовы і яе функцыянаванне ў грамадстве»[3].

Працы

  • «Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы» (1969), манаграфія, у якой упершыню даследаваны фанемны склад беларускай мовы і разгледжаны механізм функцыянавання гукаў, які не паддаецца непасрэднаму назіранню. Гэта даследаванне з’явілася тэарэтычнай асновай для эксперыментальнага вывучэння гукаў беларускай мовы[3].
  • «Гукі беларускай мовы» (1973; супольна з В. М. Чэкманам), праца, у якой разгледжаны асаблівасці ўтварэння галосных і зычных гукаў беларускай мовы, і такое апісанне ўпершыню ў беларускім мовазнаўстве ажыццёўлена на эксперыментальным матэрыяле. Праца дала пачатак стварэнню навуковай апісальнай фанетыкі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, і да нашага часу з’яўляецца базай усёй навучальнай літаратуры па фанетыцы і фаналогіі беларускай мовы[3].
  • «Нарыс акустычнай фанетыкі беларускай мовы» (1977), манаграфія.
  • «Фанетычная сістэма беларускай мовы» (1981), доктарская дысертацыя, у якой упершыню ў беларускім мовазнаўстве прыведзены атрыманыя эксперыментальным шляхам звесткі пра акустычную будову маўлення і асаблівасці яго ўспрымання, і прапанавана акустычная класіфікацыя гукаў на аснове гэтай структуры.
  • «Фанетыка слова ў беларускай мове» (1983), манаграфія.
  • «Фанетыка беларускай літаратурнай мовы» (1989), манаграфія.
  • «Пытанні тэорыі і практыкі беларускай навуковай тэрміналогіі» (1999), манаграфія.

Калектыўныя працы

  • Нарматыўная «Беларуская граматыка» (частка 1, 1985), аўтар, супольна з акадэмікам М. В. Бірылам, раздзелаў «Фаналогія» і «Арфаэпія».
  • Нарматыўны «Слоўнік беларускай мовы: Арфаэпія, арфаграфія, акцэнтуацыя, словазмяненне» (1987), адзін з аўтараў і член рэдкалегіі. Рэестр слоўніка пакладзены ў аснову акадэмічнага Слоўніка беларускай мовы (2012).
  • Энцыклапедыя «Беларуская мова» (1994), адзін з аўтараў і член рэдкалегіі.

Узнагароды

Зноскі

  1. а б Беларусь 1995.
  2. Па спецыяльнасці мовазнаўства.
  3. а б в г д [Лукашанец 2005].

Літаратура

Спасылкі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Аляксандр Іосіфавіч Падлужны
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?