For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Афанасій Шаптыцкі.

Афанасій Шаптыцкі

Афанасій Шаптыцкі
Герб
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 1715
Дыяцэзія Ukrainian Catholic Archeparchy of Lviv[d]
Папярэднік Varlaam Vasyliy Sheptytsky[d]
Пераемнік Onufrii Shumlianskyi[d]
каталіцкі архібіскуп
з 17 жніўня 1729
Дыяцэзія Руская ўніяцкая царква
Папярэднік Леў Кішка
Пераемнік Фларыян Грабніцкі

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1686[1][2][…]
Смерць 12 снежня 1746(1746-12-12)
Пахаванне
Дынастыя Шаптыцкія[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афанасій Шаптыцкі (сапраўднае імя Антоній Аляксандравіч Шаптыцкі; 1686, Вошчанцы12 снежня 1746, Львоў) — епіскап Рускай уніяцкай царквы; з 18 жніўня 1729 г. — 11-ы мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі.

Паходзіў са старажытнага ўкраінскага баярскага роду. Бацька — Аляксандр (Аляксей[3]) Шаптыцкі, мечнік белзскі, перамышльскі, са стрыйскага войска. Маці — Варвара з Вышпольскіх[3].

У 1703 г. пад уплывам дзядзькі Варлаама Шаптыцкага[4] уступіў у навіцыят айцоў базыльян ва Унеўскім манастыры. Тэалагічную адукацыю атрымаў у Львоўскім езуіцкім калегіуме (паводле іншых звестак, верагодна, вучыўся ў Тэатынскім калегіуме ў Львове, які служыў папскай семінарыяй для русінаў (украінцаў) і армян [3] ). У 1706 годзе прыняў манаства з імем Афанасій. З 1710 г. - іераманах. У 1713 г. названы архімандрытам ва Уніве, адначасова памочнікам епіскапа Львоўскай, Галіцкай і Камянецкай епархіі. У 1715 г. стаў архімандрытам ва Уневе. У верасні 1715г. мітрапаліт Леў Кішка пасвяціў Афанасія Шаптыцкага ў біскупы Львоўскія.

Атанасій Шаптыцкі клапаціўся пра адукацыю духавенства, на ўласныя сродкі ўтрымліваў чатырох кандыдатаў да святарства ў Папскай калегіі ў Львове. Ён распачаў будаўніцтва цяперашняга сабора Св. Юра ў Львове. У 1717 г. заснаваў пры гэтым саборы брацтва. Пасьля сьмерці Льва Кішкі кіеўскім мітрапалітам стаў Атанасій Шаптыцкі (1729 г.). У 1732 г. адкрыў друкарню ва Уневе.

У Беражанах ён удзельнічаў у пахаванні Адама-Міколы Сеняўскага[5], які быў яго пратэктарам, і аддаў Афанасію Шаптыцкаму ў дзяржаву Рагацін і Бурштын[3].

1742 год — у прысутнасці Афанасія Шаптыцкага ў Зарваніцы з дазволу Папы Рымскага быў каранаваны цудадзейны абраз (вобраз) Укрыжаванага Збаўцы.

У абарону сялян выступаў Атанасій Шаптыцкі; згодна з пастановамі Замойскага сабора (1720г.), у якім прымаў актыўны ўдзел, выдаваў богаслужэбныя кнігі. Ён актыўна лацінізаваў візантыйскі абрад і знешні выгляд цэркваў і духавенства. Падчас яго знаходжання на пасадзе настаяцеля духавенству забаранялася насіць старое праваслаўнае адзенне, замест яго ўводзілася рымска-каталіцкае; менавіта падчас яго кіравання грэка-каталіцкім святарам было дазволена галіць бароды і стрыгчыся. Манастыры, якія змагаліся з лацінізацыяй, масава зачыняліся, нібыта з-за недахопу грошай.

Дамогся стварэння адзінага "Рускага ордэна св. Васіля Вялікага", які спрыяў уздыму базыльянскага школьніцтва і кнігадрукавання. Змагаўся супраць пераходу вернікаў усходняга абраду на лацінскую мову; з гэтай мэтай ён атрымаў ад папы Клімента II булу, якая забараняла гэтыя пераходы. Афанасій Шаптыцкі разьмежаваў дыяцэзіі Кіеўскай мітраполіі.

21 ліпеня 1743 года новы ўладальнік горада Кулікова князь Міхал Радзівіл «Рыбонька» выдаў грамату Атанасію Шаптыцкаму, якая дазваляла яму зачыніць жаночыя манастыры ў Кулікове, Жоўкве і Сасаве .

10 снежня 1746 г. падпісаў тэстамент, на наступны дзень памёр у Львове ад «вадзяной пухліны». Пахаваны ў саборы Святога Юра, але магіла не захавалася.

Зноскі

  1. Atanasiĭ Sheptyt︠s︡ʹkyĭ // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Atanazy Antoni Szeptycki // NUKAT — 2002.
  3. а б в г Gil, s. 224.
  4. дядька по батькові
  5. Бемко В. Бережани — Бережанщина // Бережанська Земля. — Т. 1. — С. 18.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Афанасій Шаптыцкі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?