Астрамечаўскі ідал
| ||
Астрамечаўскі ідал | ||
Матэрыял | камень | |
---|---|---|
Брэст, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей |
Астрамечаўскі ідал — скульптурная выява, знойдзеная ў 1955 годзе ў вёсцы Астрамечава (Брэсцкі раён). Захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ідал быў знойдзены ў 1955 г. у в. Астрамечава мясцовым жыхаром А. Мацвеюком каля будынка праўлення калгаса «Память Ильича» на глыбіні прыкладна 60 см[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Астрамечаўскі ідал уяўляе сабой каменную галаву, якая па форме нагадвае грыб: выразна акрэсленая шапка ці лоб, выступаючы прамы шырокі нос, глыбока пасаджаныя вочы. Месца знаходкі галавы ідала мае назву «Дубовы Грудок»[2], што ўскосна сведчыць пра наяўнасць у мінулым шанаванага ўрочышча ў выглядзе пагорка з дубовым гаем, дзе ён, магчыма, раней і стаяў.
Зноскі
- ↑ Свято-Михайловская церковь // Остромечево и «остромычивци» Архівавана 5 ліпеня 2014.
- ↑ Дучыц Л. У. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў. Мінск, 1993. С. 23.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ПАГАНСКІЯ ІДАЛЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. Зміцер Скварчэўскі
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.