For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Арцём Віктаравіч Салавей.

Арцём Віктаравіч Салавей

Футбол
Арцём Салавей
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Віктаравіч Салавей
Нарадзіўся 1 лістапада 1990(1990-11-01)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
Беларусь РДВАР-Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (0)
2010   Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 21 (1)
2011—2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 57 (14)
2013 Расія Урал (Екацярынбург) 1 (0)
2013—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 17 (0)
2015—2017 Беларусь Віцебск 80 (16)
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 23 (4)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 17 (2)
2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2020   Беларусь Гарадзея 7 (0)
2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 9 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (1)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 7 (0)
2017 Беларусь Беларусь B 2 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арцём Салавей (нар. 1 лістапада 1990, Селаўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Брат Арцёма, Андрэй, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР горада Бярозы. З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама» — спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2010 годзе адправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпеда», а на наступны год падпісаў кантракт з гэтым клубам. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце (11 галоў).

У студзені 2013 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал»[2], але за асноўную каманду правёў толькі адзін матч. У ліпені 2013 года кантракт з «Уралам» быў разарваны[3].

У жніўні 2013 года падтрымліваў форму з «Тарпеда-БелАЗ»[4], а ў верасні стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[5]. У гродзенскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2014, аднак, з’яўляўся на полі эпізадычна. У кастрычніку 2014 года па ўзаемнай згодзе пакінуў «Нёман»[6].

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з «Віцебскам», які пасля трохгадовага перапынку вярнуўся ў Вышэйшую лігу[7]. У «Віцебску» трывала замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся ў тым ліку ў якасці нападніка. У сезоне 2016 з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе.

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе мінчан, пазней стаў часцей выхадзіць на замену.

У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з «Дынама», аднак неўзабаве пакінуў клуб[9] і падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10]. Спачаку гуляў стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2020 года апынуўся непатрэбным новаму галоўнаму трэнеру жодзінцаў Юрыю Пунтусу, аднак новую каманду не знайшоў, і толькі пасля пачатку сезона пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».

Да лета 2020 года пэўны час трэніраваўся з «Віцебскам», а ў ліпені стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[11]. Аднак за каманду так і не згуляў, заставаўся толькі на лаўчы запасных, і ў верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[12]. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[13].

У пачатку 2021 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Пакінуў каманду ў чэрвені 2021 года з-за фінансавых праблем у клубе, пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру[14].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, але ўлетку 2011 пасля канфлікту з галоўным трэнерам Юрыем Шуканавым перастаў выклікацца. Улетку 2012 года, пасля зыходу Шуканава са зборнай, вярнуўся ў каманду.

Таксама выступаў за алімпійскую зборную краіны. На Алімпійскіх гульнях 2012 правёў 2 сустрэчы.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дынама Беларусь 19 2
2008 Д1 Дынама Беларусь 12 0
2009 Д1 Дынама Беларусь 2 0
2010 Д1 Тарпеда Беларусь 21 1
2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 31 11
2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 26 3
2012/13 (2) Д2 Урал Расія 1 0
2013 (2) Д1 Нёман Беларусь 7 0
2014 Д1 Нёман Беларусь 10 0
2015 Д1 Віцебск Беларусь 25 4
2016 Д1 Віцебск Беларусь 29 8
2017 Д1 Віцебск Беларусь 26 4
2018 Д1 Дынама Беларусь 23 4
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 17 2
2020 (сяр.) дубль Шахцёр Беларусь 1 1
2020 (2) Д1 Гарадзея Беларусь 7 0
2021 (1) Д1 Спадарожнік Беларусь 9 0
  1. Artem Solovei // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Новичком «Урала» стал Артем Соловей (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт екацярынбургскага «Урала» (17 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2013.
  3. Артем Соловей покинул "Урал" (руск.). football.by (2 ліпеня 2013). Праверана 18 красавіка 2024.
  4. Соловей тренируется с «Торпедо-БелАЗ» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by.
  5. "Неман" подписал контракт с Соловьем (руск.). football.by (26 верасня 2013). Праверана 18 красавіка 2024.
  6. Гродненский "Неман" расстался с четырьмя игроками (руск.). football.by (10 кастрычніка 2014). Праверана 18 красавіка 2024.
  7. Соловей подписал контракт с «Витебском» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Артем Гуренко и Артем Соловей стали игроками минского "Динамо", Медич не подошел клубу (руск.). football.by (26 лютага 2018). Праверана 18 красавіка 2024.
  9. Минское "Динамо" сообщило о расставании с Соловьем (руск.). football.by (14 студзеня 2019). Праверана 18 красавіка 2024.
  10. Соловей подписал двухлетний контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (15 студзеня 2019). Праверана 18 красавіка 2024.
  11. Артем Соловей подписал контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (10 ліпеня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.
  12. "Городея" арендовала у "Шахтера" Соловья и Булычева (руск.). football.by (16 верасня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.
  13. Кабананга, Бодул и Соловей покинули "Шахтер" (руск.). football.by (2 снежня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.
  14. От ДЮСШ и Петрикова до Израиля и ФНЛ. Куда разбежался "Спутник" (руск.). football.by (10 верасня 2021). Праверана 18 красавіка 2024.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Арцём Віктаравіч Салавей
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?