For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Аперацыя «Odyssey Dawn».

Аперацыя «Odyssey Dawn»

Аперацыя «Odyssey Dawn»
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Дата 19 сакавіка31 сакавіка 2011
Месца Лівія
Вынік Поўная перамога сіл НАТА. Амаль усе ВПС і сістэмы СПА Лівіі знішчаны.
Праціўнікі
 ЗША ВСНЛАД
Камандуючыя
Барак Абама Муамар Кадафі
Сілы бакоў
ВМФ і ВВС ЗША каля 500 танкаў, 240 ракетных установак і сродкаў СПА, 390 адзінак авіяцыі (верталёты, самалёты)[1]
Страты
адзін F-15E (тэхнічныя няспраўнасці, экіпаж выратаваны), адзін беспілотны лятальны апарат MQ-8B Fire Scout. Амаль усе ВПС і сістэмы СПА краіны знішчаны. Вялікая колькасць салдат рэгулярнай арміі і апалчэнцаў забіта і паранена.
Агульныя страты
Каля 160 грамадзянскіх асоб загінулі, 450 атрымалі раненні ў выніку дзеянняў абодвух бакоў[2][3].
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аперацыя Odyssey Dawn («Адысея. Рассвет»[4], «Рассвет Адысеі», «Рассвет Адысея»[5], «Пачатак Адысеі»[6]) — ваенная аперацыя Злучаных Штатаў у рамках інтэрвенцыі ў Лівіі сіл міжнароднай кааліцыі. Праводзілася па прынятай рэзалюцыі 1973 Савета бяспекі ААН, якая прадугледжвала меры, неабходныя для абароны мірнага насельніцтва Лівіі падчас супрацьстаяння паўстанцаў і цэнтральнай улады М. Кадафі, у тым ліку баявыя дзеянні, за выключэннем уводу акупацыйных войск (foreign occupation force).

Амерыканскія падраздзяленні выконвалі ў асноўным дапаможныя функцыі[7].

Завершана 31 сакавіка ў сувязі з пачаткам аперацыі НАТА «Саюзны абаронца» (англ.: Operation Unified Protector).

Склад групоўкі войск

[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-марскія сілы ЗША:

  • USS Mount Whitney, флагман[8]
  • USS Kearsarge (LHD-3), універсальны дэсантны карабель тыпу «Уосп»
  • USS Ponce (LPD-15), дэсантна-верталётны карабель-док тыпу «Осцін»
  • USS Barry (DDG-52), эсмінец тыпу «Арлі Бёрк»
  • USS Stout (DDG-55), эсмінец тыпу «Арлі Бёрк»
  • USS Providence (SSN-719), падводная лодка тыпу «Лос-Анджэлес»
  • USS Scranton, атамная падводная лодка тыпу «Лос-Анджэлес»
  • USS Florida (SSGN-728), ПЛАРК тыпу «Агая»
  • 21 сакавіка 2011 — разбіўся F-15E «Strike Eagle» ВПС ЗША[9].
  • 10 чэрвеня 2011 — урад Лівіі паведаміў, што ў раёне горада Злітан (у 30 км на захад ад Місураты) быў збіты і зваліўся ў мора адзін верталёт НАТА[10].
  • 20 чэрвеня 2011 — пры выкананні разведвальнага палёту разбіўся беспілотны лятальны апарат MQ-8B Fire Scout ВМС ЗША[11]. Лівійскае тэлебачанне прадэманстравала яго абломкі і заявіла, што яны належаць збітаму баявому верталёту AH-64 «Апач»[12][13].

Толькі ў перыяд з пачатку аперацыі да канца мая 2011 года ў выніку авіяўдараў НАТА па тэрыторыі Лівіі загінулі 718 і былі параненыя 4067 чалавек[14].

У шэрагу краін прагучалі заявы пра тое, што дзеянні інтэрвентаў не зусім адпавядаюць устаноўкам, закладзеным у рэзалюцыі СБ ААН, а ў выніку бамбардзіровак гінуць мірныя жыхары. Колькасць ахвяр моцна адрозніваецца. Лівійскія СМІ паведамлялі пра дзясяткі загінулых, еўрапейскія і катарскія — аб выпадковых ахвярах у выніку кропкавых удараў.

МЗС Расіі адразу пасля пачатку аперацыі «Адысея. Рассвет» выказала шкадаванне з нагоды «невыбіральнага прымянення сілы». З падобнымі заявамі і заклікамі спыніць бамбардзіроўкі выступілі Індыя, Кітай, Венесуэла, Беларусь. Змяніла сваю пазіцыю і Ліга арабскіх дзяржаў, чыйго фармальнага адабрэння так дамагаліся краіны НАТА[15].

  1. Gaddafi Attacked City of Misrata; US to Bomb More | The World Reporter: News Opinion and Analysis Архівавана 24 сакавіка 2011.
  2. BBC News - Mid-East crisis as it happened: 25 March
  3. Vatican: Airstrikes killed 40 civilians in Tripoli - Middle East - Jerusalem Post
  4. РБК(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2011. Праверана 21 сакавіка 2011.
  5. «Рассвет Одиссея» оказался мрачным — НТВ.Ru
  6. Ъ-Власть — Слетелись
  7. Валентин Маков. Прогрессивное сокращение
  8. Allies Press Libya Attacks — WSJ
  9. Американский истребитель F-15E разбился в Ливии // «Forbes.RU» от 22 марта 2011
  10. Авиационные происшествия // «Зарубежное военное обозрение», № 8 (773), 2011. Стр. 102
  11. Joshua Stewart. Fire Scout crashes during Libya mission // «Navy Times» от 21 июня 2011
  12. Libya conflict: Nato loses drone helicopter (Праверана 14 студзеня 2013)
  13. Unmanned Helo Downed in Libya (Праверана 14 студзеня 2013)
  14. Жертвы натовских бомбардировок в Ливии // «Зарубежное военное обозрение», № 1 (778), 2012. Стр. 106
  15. Война Запада против М. Каддафи: хроника боевых действий :: Чрезвычайные происшествия :: Top.rbc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2011. Праверана 21 сакавіка 2011.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Аперацыя «Odyssey Dawn»
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?