For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Абарона Мадрыда.

Абарона Мадрыда

Абарона Мадрыда
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Салдаты-нацыяналісты падчас бою ў прыгарадзе сталіцы, сакавік 1937.
Салдаты-нацыяналісты падчас бою ў прыгарадзе сталіцы, сакавік 1937.
Дата 15 кастрычніка 193628 сакавіка 1939
Месца наваколле Мадрыда
Вынік перамога франкістаў і ўзяцце Мадрыда
Праціўнікі
 Другая Іспанская Рэспубліка
Інтэрнацыянальныя брыгады
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Савецкія ваенныя спецыялісты
Іспанія Франкісцкая Іспанія
Корпус добраахвотніцкіх сіл
Легіён «Кондар»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абарона Мадрыда — самая працяглая кампанія грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Кампанія 1936 года

[правіць | правіць зыходнік]

З першых дзён франкіскага бунту яго кіраўнікі надавалі вялікае значэнне авалоданню Мадрыдам. Захопам сталіцы яны разлічвалі вырашыць галоўную задачу — скінуць рэспубліканцаў і зацвердзіць у краіне сваю ўладу. Першая спроба мяцежнікаў авалодаць горадам была прадпрынята ў ліпені 1936 года. Аднак паўнавартасная бітва пачалася восенню.

Да пачатку лістапада паўстанцы ўжо займалі прадмесці Мадрыда, спробы адкінуць іх апынуліся беспаспяховымі. У гэты час урад пераехаў у Валенсію. Мабілізаваўшы амаль усё мужчынскае насельніцтва, рэспубліканцы атрымалі колькасную перавагу над праціўнікам. Да ўрадавай арміі далучаліся савецкія ваенспецы і інтэрнацыянальныя брыгады. Нацыяналісты атрымалі дапамогу з Італіі і Германіі.

У рэшце рэшт рэспубліканцы адкінулі франкістаў.

У канцы года мяцежнікі ажыццявілі яшчэ адну спробу ўзяць Мадрыд падчас т.зв. «Туманнай бітвы», але і ў гэты раз яны пацярпелі няўдачу.

Кампанія 1937 года

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку лютага франкісты ўдарылі з боку ракі Харама. У ходзе баёў нацыяналісты страцілі сілы для далейшага прасоўвання. Да 27 лютага спыніліся і лакальныя сутычкі — горад зноў быў утрыманы, аднак рэспубліканцам так і не ўдалося адкінуць паўстанцаў назад за Хараму на першапачатковыя пазіцыі.

У сакавіку пачалося новае наступленне, цяпер ужо з боку Гвадалахары. На гэты раз ініцыятыву ўзялі італьянскія войскі, якія разлічвалі перарэзаць дарогу на Сарагосу. У дадзены раён былі тут жа сцягнуты дадатковыя сілы, дзякуючы чаму ўдалося дамагчыся разгрому італьянцаў.

У пачатку ліпеня рэспубліканскія войскі нанеслі магутны ўдар па ворагу на паўночны захад ад Мадрыда. У выніку мяцежнікі вымушаны былі перакінуць пад сталіцу значныя сілы з іншых напрамкаў і адмовіцца ад запланаванага наступлення на паўднёвым фронце. З сярэдзіны года асноўныя намаганні бакоў былі перанесены з-пад Мадрыда на Паўночную Іспаніі.

Кампанія 1938 года

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1938 года рэспубліканцам удалося сарваць чарговае наступленне франкістаў у выніку паспяховых дзеянняў у Тэруэльскай аперацыі. Пад Мадрыдам абодва бакі трымалі абарону. Навучаныя горкім вопытам пасля вясновых паражэнняў на розных франтах, рэспубліканцы пачалі будаваць палявыя ўмацаванні.

У далейшым наступальныя аперацыі паўстанцамі не праводзіліся з-за недастатковай замежнай дапамогі. Нацыяналісты пасля канфлікту з Германіяй (Франсіска Франка адмовіўся перадаць іспанскую здабываючую прамысловасць пад кантроль немцаў, а Адольф Гітлер у адказ на гэта спыніў пастаўкі нямецкай зброі) не маглі распачаць атаку на добра ўмацаваны і абаронены горад.

Аднак агульная сітуацыя складвалася неспрыяльна для ўрада.

Увосень Савецкі Саюз, не здолеўшы знайсці агульную мову са шматпартыйным кіраўніцтвам Іспаніі і расчараваўшыся ў канфлікце на фоне няўдач, скараціў аб’ёмы ваеннай дапамогі. Савецкія спецыялісты пакінулі краіну. Таксама пачалося расфармаванне і іншых замежных злучэнняў.

Кампанія 1939 года

[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1939 года, з прычыны ўнутраных праблем, у Мадрыдзе адбыўся дзяржаўны пераварот. Новыя ўлады паспрабавалі заключыць з нацыяналістамі мірнае пагадненне. Многія падраздзяленні рэспубліканцаў капітулявалі або пераходзілі на бок франкістаў. Толькі ў шэрагу гарадоў і раёнаў войскам нацыяналістаў прыйшлося правесці баявыя аперацыі па поўным іх авалоданні. У канчатковым выніку, ужо 28 сакавіка без бою быў заняты Мадрыд, а да 1 красавіка ўся тэрыторыя Іспаніі апынулася за паўстанцамі.

  • С. Ю. Данилов. «Гражданская война в Испании» — Москва: «Вече», 2004. ISBN 5-9533-0225-8
  • Ирина Воронкова. Первая схватка с фашизмом // Беларуская думка : журнал. — 2016. — № 6. — С. 82—89.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Абарона Мадрыда
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?