For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ітэльмены.

Ітэльмены

Ітэльмены, іцельмены
(ительмень, итэнмьи)
Агульная колькасць 3193
Рэгіёны пражывання Расія
Мова ітэльменская
Рэлігія Праваслаўе
Блізкія этнічныя групы Чукчы, каракі, керэкі

Ітэльме́ны, іцельме́ны (саманазвы ительмень, итэнмьи[1]) — карэннае насельніцтва Камчаткі.

Паходжанне і гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Антрапалагічныя дадзеныя сведчаць аб генетычнай сувязі ітэльменаў з найстаражытнейшымі прадстаўнікамі мангалоіднай расы. Мяркуецца, што іх продкі адносіліся да мезалітычнай культуры вандроўных паляўнічых Усходняй Манголіі і Паўднёвай Сібіры. Адтуль яны засялілі значную частку Усходняй Сібіры, Камчатку і Алеуцкія астравы.

У эпоху неаліту (прыкладна 5 тысячагоддзе да н. э.) у цэнтральнай і паўднёвай частках Камчаткі з’явіліся прадстаўнікі тар’інскай культуры — рыбаловы і паляўнічыя з Паўднёва-Усходняй Сібіры, якія змяшаліся з першымі насельнікамі. Выразныя тар’інскія рысы прасочваліся ў карэнных жыхароў Камчаткі да сярэдзіны XVII ст. Жытлы ітэльменаў нагадвалі сваімі канструкцыйнымі асаблівасцямі зямлянкі, што будаваліся ў эпоху неаліту. Знойдзены археолагамі інвентар таксама падобны да прылад, апісаных даследчыкамі XVIII ст. Ітэльменскія фальклор і матэрыяльная культура сведчаць аб этнічных кантактах з іншымі народамі Сібіры і Паўночнай Амерыкі.

Да прыходу рускіх у канцы XVII ст. ітэльмены складалі асноўную частку жыхароў Камчаткі да паўночнай мяжы на р. Цігіль. Яны падзяляліся на 5 тэрытарыяльных (ці племянных) груп: бурын, суаччу-юй, кыхчэрэн, лігнурын і кулес. Агульнай назвы ў іх не мелася. Этнонім ительмень першапачаткова азначаў проста мясцовага жыхара, «таго, хто існуе». Прыкладная колькасць у канцы XVII ст. — 12-13 тыс. чалавек.

У выніку ваенных сутычак з казакамі, эпідэмій і голаду агульная лічба карэнных насельнікаў хутка скарацілася. Многія казакі і іншыя перасяленцы добраахвотна ці прымусова бралі ітэльменскіх жанчын у шлюб, што прывяло да далейшай асіміляцыі. Гэтаму таксама садзейнічала хрышчэнне ітэльменаў у праваслаўе (да сярэдзіны XVIII ст.). У. Атласаў паведамляў, што ў 1697 г. было каля 25 000 ітэльменаў. У канцы XVIII ст. налічвалася ўсяго 3 тыс. карэнных жыхароў[2], прычым да іх адносілі і тых, хто запазычыў многія элементы рускай культуры і нават размаўляў на рускай мове. Асабліва моцнай русіфікацыі падвергліся жыхары даліны ракі Камчатка, якія ў выніку ператварыліся ў рускую этнічную групу камчадалаў. У заходніх раёнах Камчаткі, куды рускія амаль не перасяляліся, групы лігнурын і кулес здолелі лепей захаваць свае этнічныя рысы. Рэгістратары Палярнага перапісу 1926—1927 гг. вызначылі іх нашчадкаў як ітэльменаў (825 чал.).

Колькасць ітэльменаў у Расіі:

У 1959 г. налічвалася 1096 ітэльменаў, але большасць сем’яў мелі шлюбныя ці сваяцкія сувязі з рускімі ці прадстаўнікамі іншых народаў. У 1989 — 2429. У 2010 г. — 3193. У наш час ітэльмены жывуць у асноўным на тэрыторыі Камчацкага краю і Магаданскай вобласці Расіі.

Традыцыйная культура

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным заняткам карэннага насельніцтва Камчаткі здаўна з’яўляўся лоў рыбы, у асноўным ласасёвых. Звычайна рыбу нарыхтоўвалі пра запас: вялілі, квасілі ў ямах, узімку замарожвалі. Меншае значэнне мела паляванне на лясных і марскіх звяроў (мядзведзя, горных баранаў, ластаногіх, кітоў і інш.). Галоўныя прылады здабычы — гаплікі, сеткі, лук, стрэлы, капканы. Да прыходу рускіх прылады вырабляліся з дрэва, косці і камянёў. Наканечнікі вырабляліся з горнага крышталю. Лоў рыбы і паляванне лічыліся мужчынскімі заняткамі, але перапрацоўка — жаночым. Жанчыны таксама нарыхтоўвалі крапіву для сетак, шылі вопратку, займаліся прыгатаваннем страў, збіральніцтвам раслін, прыдатных для ежы. Галоўныя сродкі руху — калодападобныя чаўны, плыты, лыжы, невялікія нарты, запрэжаныя сабакамі.

Паселішчы ітэльменаў звычайна размяшчаліся на беразе ракі, абносіліся частаколам або земляным валам, складаліся з вялікіх зімніх паўзямлянак-юрт і летніх хацін на палевых памостах. У зімніх юртах (1-2 на паселішча), якія ўмяшчалі да 100 і болей чалавек, жылі прадстаўнікі адной патрыярхальнай пашыранай сям’і. Летам вялікія сем’і распадаліся на малыя. Вялікая сям'я валодала навакольнымі землямі і агульнымі сродкамі вытворчасці, але сярод суродзічаў вылучаліся «лепшыя мужыкі». Існавала патрыярхальнае рабства. Шлюб меў палігамны характар. Жаніх, не здольны заплаціць выкуп, павінен быў адпрацаваць (часам некалькі гадоў) у сям’і нявесты. Адзінага кіравання тэрытарыяльнымі групамі не існавала, таму паміж вялікімі сем’ямі часцяком успыхвалі канфлікты.

Ітэльмены апраналіся ў футравае адзенне са скур дзікіх лясных і марскіх звяроў, сабак, часам рабілі вопратку з пер’я. Звычайнай вопраткай для мужчын і жанчын былі кухлянка з каптуром і штаны. Зімовая вопратка шылася ў два пласты, футрам унутр. Былі вядомы шапкі з футра і пер’я, берасцяныя павязкі. Упрыгожванні рабілі з валос аленя, лайкі, скуры і г. д.

Народная культура ітэльменаў вядома сваім жаночым танцавальным мастацтвам (у тым ліку рытуальным), арыгінальным гафтам, пляценнем з травы і скуры, аплікацыямі з футра, цісненнем на бяросце, разьбярствам па косці і дрэву.

Родная мова ітэльменаў фактычна з’яўляецца бяспісьменнай, хаця складзена яе граматыка. Яна ўваходзіць у адзіную моўную сям’ю з мовамі чукчаў і каракаў. Да сярэдзіны другой паловы XX ст. ітэльменская моладзь ужо размаўляла пераважна на рускай мове. У 1989 г. 76,6 % ітэльменаў лічыла сваёй роднай мовай рускую. Невялікая колькасць захоўвала ітэльменскую гутарковую мову, якая ў сваю чаргу падзялялася на напанскі, седанкінскі, сапачноўскі і хайрузаўскі дыялекты.

Да прыходу рускіх сярод жыхароў Камчаткі былі распаўсюджаны культы духаў прыроды. Асабліва пачыталіся дух мора Мітг і першапродак — крумкач Кутх. Цырыманіяльныя рэлігійныя рытуалы звычайна выконвалі жанчыны. Але ў канцы XVII — сярэдзіне XVIII ст. усе ітэльмены былі ахрышчаныя ў праваслаўе.

Зноскі

  1. В. А. Тураев. Ительмены // Народы России: Энциклопедия / Главный редактор В. А. Тишков. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1994. C. 164
  2. Катастрофа американских индейцев Архівавана 14 верасня 2018.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ітэльмены
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?