For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ільмёнак.

Ільмёнак

Ільмёнак
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 132,0 м
Даўжыня 0,64 км
Шырыня 0,47 км
Плошча 0,2 км²
Аб’ём 0,00061 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,9 км
Найбольшая глыбіня 6,2 м
Сярэдняя глыбіня 3,1 м
Гідралогія
Салёнасць 0,25 ‰
Празрыстасць да 0,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,5 км²
Упадаюць ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ільмёнак (Беларусь)
Ільмёнак
Ільмёнак
Ільмёнак (Віцебская вобласць)
Ільмёнак
Ільмёнак
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ільмёнак — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Слабодка.

Назва балцкага паходжання, з асновай Ilm-(en-).

Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Ilmas, Almė, Almaja, Almenas, Elmė, прускія гідронімы Ylme, Ilmena, Ylmune[1], таксама стараеўрапейскія гідронімы тыпу Ilm, Almo[2].

Звязана з літоўскім almėti, elmėti «павольна цячы, сачыцца», далей да карацейшага alėti «памалу цячы, сачыцца». Ад індаеўрапейскага *el- / ol- «забалочвацца, зарастаць»[3].

Аснову Alm- бачаць і ў назвах рэк Волма — у басейнах Дняпра (прыток Свіслачы), Нёмана (прыток Іслачы) і возера Ільмень. Назва Ільмень таксама мяркуецца таго ж паходжання (< Ilm- : Elm- : Alm-). Так жа сама недалёка ад возера Ільмёнак (цераз цяперашнюю літоўскую мяжу, на Аўкштойцкім Паазер’і) — літоўскія азёры Almajas, Almenas.

У азёрных назвах аснова тыпу Alm-, Ilm- перадае значэнне павольнай запаўняльнасці возера вадой. У рачных назвах — значэнне нешматводнасці і няхуткаплыннасці.

Плошча 0,2 км². Найбольшая глыбіня 6,2 м. Даўжыня 0,64 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Аб’ём вады 0,61 млн м³. Плошча вадазбору 2,5 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, на поўдзень парослыя лесам, на захадзе і поўначы разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыбіні 3 м. Упадаюць 2 ручаі, на захадзе выцякае ручай у возера Поцех.

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 39—40, 129.
  2. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 36.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 305.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ільмёнак
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?