For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ёмсбарг.

Ёмсбарг

Ёмсбаргскія вікінгі ў бітве ў заліве Х'ёрунгаваг. Мастак Хальвдан Эгедыус.

Ёмсбарг — крэпасць паўлегендарнага ваеннага брацтва ёмсвікінгаў, якая існавала ў перыяд паміж 960 і 1043 гадамі ў вусце Одэра.

Месцазнаходжанне

[правіць | правіць зыходнік]

Існаванне Ёмсбарга пакуль не пацверджана навуковымі данымі, тым не менш, у святле выяўлення рэштак добра ўмацаваных ваенных лагераў такая магчымасць навукоўцамі не выключаецца. Выказваліся здагадкі, што Ёмсбаргам можа быць паселішча, выяўленае ў вусце Одэра каля цяперашняга Воліна (Польшча), але знаходкі ў ім занадта сціплыя, каб дапусціць падобную ідэнтыфікацыю (пар. Вінета).

Гісторыя і значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле «Сагі пра ёмсвікінгаў», крэпасць была заснавана ў X ст. вікінгам Палнатакі дзесьці на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, у вусці Одэра. Ёмсбарг быў буйной крэпасцю з вялікай гаванню, якая магла змясціць адначасова 300 вялікіх караблёў. Адсюль вікінгі здзяйснялі набегі на Нарвегію, Швецыю, Англію, Данію і іншыя краіны.

Пасля таго як ёмсбаргскія вікінгі пацярпелі ў 986 г. паражэнне ад нарвежскага ярла Хокана, які імкнуўся пазбавіцца ад дацкага вяршэнства, Ёмсбарг страціў значную частку свайго ўплыву, аднак працягваў заставацца незалежным апорным пунктам вікінгаў аж да 40-х гадоў XI ст., калі ён быў захоплены нарвежскім конунгам Магнусам Добрым.

Пра ёмсвікінгаў

[правіць | правіць зыходнік]

Ёмсбарг быў галоўнай базай абшчыны ёмсвікінгаў, у якой падтрымлівалася вельмі строгая дысцыпліна і куды не дапушчаліся жанчыны. Сярод вікінгаў Ёмсбарга не было людзей маладзей за 18 гадоў і старэй за 50. Воінам забаранялася адлучвацца з крэпасці больш чым на тры дні. Усе яны падпарадкоўваліся закону помсты за загінулага субрата. Найвялікшай ганьбай для вікінга з Ёмсбарга лічылася праявіць баязлівасць ці не перадаць захопленую здабычу ў распараджэнне абшчыны, якая павінна была дзяліць здабытае ў баі паміж усімі воінамі. Паміж вікінгамі забараняліся якія-небудзь сваркі. Парушальнікаў прынятага ў Ёмсбаргу звычаю выганялі з абшчыны.

  • Вінета
  • Труса
  • Гуревич А. Я. Существовал ли Йомсборг? \\ Избранные труды. Т. 1. Древние германцы. Викинги. — Спб., 1996.
  • Nordisk familjebok. B. 13. Stockholm, 1910.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ёмсбарг
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?