For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Korpiklaani.

Korpiklaani

Korpiklaani

Myötätuulirock 2011
Гады з 2003 (як Shaman з 1993)
Краіна
Месца ўтварэньня Лахці, Фінляндыя
Мова ангельская
фінская
саамская
Жанр фолк-мэтал
Выдавец Nuclear Blast
Удзельнікі Jonne Järvelä, Tuomas Rounakari, Cane, Jarkko Aaltonen, Sami Perttula, Samuli Mikkonen
korpiklaani.com

Korpiklaani («Лясное брацтва») — фінскі фолк-мэтал-гурт. Зьявіўся ў 1993 годзе як рэстаранны пад назвай Shamaani Duo. Гурт, які тады складаўся толькі зь Ёнэ Ярвэля й Маарэн Айкіё, іграў сем дзён у тыдзень у рэстаране Hullu poro («Звар’яцелы паўночны алень») ў Ляпляндыі. З 1997 году гурт завецца Shaman, у 2003 годзе ў Лахці ўдзельнікі Shaman сфармавалі Korpiklaani[1] й адлічваюць сваю гісторыю з гэтага моманту.

Музыка Korpiklaani ўяўляе сабой сумесь гэві-мэталу й традыцыйнае саамскае й фінскае музыкі. У першых альбомах гурта, Idja й Shamaniac, значная частка песьняў уяўляла сабой традыцыйны саамскі ёйк.

У пастаянны склад гурта, разам з рок-гітарыстамі, уваходзіць скрыпач, акардэаніст і флейтыст. Апроч таго, на альбоме Tales Along This Road можна пачуць торупіль (эстонскую валынку).

Удзельнікі
  • Ёнэ Ярвэля — вакал, гітара, мандаліна, ударныя, альт[1]
  • Кале «Канэ» Савіярві — гітара, бэк-вакал
  • Ярка Аалтанэн — бас-гітара, бэк-вакал
  • Туомас Роўнакары — скрыпка (з 2012)
  • Самі Пэртула — акардэон (з сакавіка 2013)
  • Самулі Мікканэн — ударныя (з канца 2019)[2]
Былыя ўдзельнікі
  • Яака «Хітавайнэн» Лемэцю — акустычная й электрычная скрыпка, флейта, ўістл, ёўхіка, торупіль (эстонская валынка), мандаліна, губны гармонік, бэк-вакал, (2003—13.09.2011).
  • Тэму Ээрала — скрыпка (з 2011 па 2012)

13 верасьня 2011 году было абвешчана, што Яака Лемэцю пакідае гурт праз праблемы са здароўем. Замест яго ўзялі студэнта факультэта народнае музыкі Акадэміі ім. Сыбэліюса Тэму Ээрала. Гэта першы выпадак за ўсю гісторыю Korpiklaani, калі памяняўся склад. Ээрала ўпершыню выступіў з гуртам на канцэрце ў Ратэрдаме 24 верасьня[3]. Празь некаторы час у складзе Korpiklaani зноў адбыліся зьмяненьні — 22 лютага 2012 году Тээму зьмяніў скрыпач Туомас Роўнакары[4].

  • Юха Каўпінэн — акардэон, бэк-вакал. Аб’явіў аб выхадзе з гурту 13 сакавіка 2013 году. Сам музыка тлумачыць свой выхад жаданьнем сканцэнтравацца на іншых мэтах.
  • Маці «Матсан» Ёгансан — ударныя, бэк-вакал (да 2019)[2]

Korpiklaani — адзін з самых «пладавітых» гуртаў, якія граюць фолк-мэтал: пачынаючы з 2003 году гурт выпусьціў восем паўнафарматных альбомаў. На думку саміх музыкаў, Korpiklaani іх ня корміць — практычна ўсе вымушаныя працаваць «на баку», каб запрацаваць сабе на дастойнае жыцьцё.

Як і плянавалася, 3 жніўня 2012 году выйшаў новы альбом гурта — Manala[5]. Пасьля гэтага, на момант лістапада 2022 году, выйшла яшчэ 4 альбомы: Noita, Live at Masters of Rock, Kulkija, а таксама Jylhä, прэзэнтаваны 5 лютага 2021 г.[1]

  • Hunka lunka (1996) — дуэт з Маарэн Айкіё
  • Idja (1999)
  • Shamaniac (2002)

Паўнафарматныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Spirit of the Forest (2003)
  • Voice of Wilderness (2005)
  • Tales Along This Road (2006)
  • Tervaskanto (2007)
  • Korven Kuningas (2008)
  • Karkelo (2009)
  • Ukon Wacka (2011)
  • Manala (2012)
  • Noita (2015)
  • Live at Masters of Rock (2017, DVD/Blu-Ray)
  • Kulkija (2018)
  • Jylhä (2021)[1]
  • «Keep on Galloping» (2008)
  • «Vodka» (2009)
  • «Ukon Wacka» (2010)
  • «Metsälle» (2012)
  • «Wooden Pints» (2003)
  • «Hunting Song» (2005)
  • «Kädet Siipinä» (2005)
  • «Beer Beer» (2005)
  • «Happy Little Boozer» (2006)
  • «Tervaskanto» (2007)
  • «Metsämies» (2008)
  • «Keep on Galloping» (2008)
  • «Vodka» (2009)
  • «Tequila» (2011)
  • «Rauta» (2012)
  1. ^ а б в г Band – Korpiklaani
  2. ^ а б Korpiklaani announce new drummer
  3. ^ Новости : KORPIKLAANI поменяли скрипача : Russian Darkside
  4. ^ New fiddler and headlining tour: артыкул на афіцыйным сайце гурта. (фін.)
  5. ^ First details on the new album Manala: артыкул на афіцыйным сайце гурта. (фін.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Korpiklaani
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?