For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ярэмічы.

Ярэмічы

Ярэмічы
лац. Jaremičy
Ушэсьценская царква
Ушэсьценская царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Карэліцкі
Сельсавет: Ярэміцкі
Насельніцтва:
  • 302 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1596
СААТА: 4233813026
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°34′16″ пн. ш. 26°20′41″ у. д. / 53.57111° пн. ш. 26.34472° у. д. / 53.57111; 26.34472Каардынаты: 53°34′16″ пн. ш. 26°20′41″ у. д. / 53.57111° пн. ш. 26.34472° у. д. / 53.57111; 26.34472
Ярэмічы на мапе Беларусі ±
Ярэмічы
Ярэмічы
Ярэмічы
Ярэмічы
Ярэмічы
Ярэмічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ярэмічы — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёману. Цэнтар сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2003 год — 310 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на ўсход ад Карэлічаў, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея.

Ярэмічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Царква, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Ярэмічы ўпамінаюцца ў XVII ст. як мястэчка ў Наваградзкім павеце, якое знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў. На 1647 год у мястэчку было 47 дымоў.

У 1768 годзе ў Ярэмічах збудавалі драўляную царкву, дзеяла рачная прыстань.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Плян мястэчка, 1938 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ярэмічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Наваградзкага павету[1]. На 1799 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў і налічвала 81 дым. На 1858 год у Ярэмічах было 98 двароў. У 1863 годзе адкрылася расейская прыходзкая школа (пазьней народная вучэльня, у 1881 годзе 119 вучняў), у 1883 годзе — 2-клясная царкоўна-прыходзкая жаночая школа (у 1890 годзе 116 вучаніц). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Ярэмічах было 122 двары, валасная ўправа, царква, малітоўны дом, сынагога, юдэйская малітоўная школа, царкоўна-прыходзкая школа, 2-клясная народная вучэльня, хлебазапасны магазын, 6 крамаў, карчма. У 1906 годзе ў мястэчку адбыліся сялянскія страйкі. На 1908 год у Ярэмічах было 172 двары. У 1912 годзе тут дзеяла крэдытнае таварыства.

Царква, 1941 г.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ярэмічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ярэмічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ярэмічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час тут было 134 двары, працавалі школа і пошта. З 1926 году — у Турэцкай гміне Стаўпецкага павету.

У 1939 годзе Ярэмічы ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Мірскага, з 17 сьнежня 1956 году Карэліцкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 12 кастрычніка 1940 году тут было 129 двароў, на 1 студзеня 2000 году — 125, на 2002 год — 126, на 2003 год — 123. У 2000-я гады Ярэмічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 318 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 52, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 259, жабракоў 3[3]; 1858 год — 502 рэвіскія душы; 1897 год — 797 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 1240 чал.; 1921 год — 613 чал.; 12 кастрычніка 1940 году — 609 чал.; 1 студзеня 2000 году — 318 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 323 чал.[5]; 2003 год — 310 чал.[6]

У Ярэмічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ваколіцах Ярэмічаў захаваліся старажытныя паселішчы (4—2-е тысячагодзьдзе да н. э.).

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сынагога
  • Міхаіл Лойка (1892—1937) — эканаміст, географ, матэматык
  1. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. 564.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: Ураджай, 2000.
  5. ^ Бянько У. Ярэмічы // ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. С. 306.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 307.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ярэмічы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?