For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Эўрапейскае радыё для Беларусі.

Эўрапейскае радыё для Беларусі

Эўрарадыё
Эўрапе́йскае ра́дыё для Белару́сі
Эўрапейскае радыё для Беларусі
Горад Менск
Краіна Беларусь
Фармат музычна-навінавы
Музычны фармат маладзёвы
Частасьць МГэрц: 98,1 (Горадня), 99,2 (Берасьце), 103,8 (Ашмяны)
Час вяшчаньня кругласутачна
Зона вяшчаньня Захад Беларусі
Пачатак працы 6 лютага 2006 (18 гадоў таму)
Доля 7,1% слухачоў (2007)[1]
Заснавальнік Беларуская асацыяцыя журналістаў
Уласьнік Эўрапейскі Зьвяз
Кіраўнікі Зьміцер Новікаў
Сайт euroradio.fm
Twitter euroradio
Facebook euroradio.fm
Вконтакте euroradio
YouTube EuroradioVIDEO
Он-лайн-трансьляцыя stream.euroradio.fm

Эўрарадыё (ЭРБ) — беларускамоўная некамэрцыйная радыёстанцыя, закладзеная ў верасьні 2005 году ў Варшаве сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якія раней працавалі на менскім Радыё 101,2, зачыненым у 1996 г., Радыё «Свабода», Польскім радыё і Радыё «Рацыя», пры дапамозе няўрадавых арганізацыяў Польшчы, Летувы й Чэхіі.

Прэзэнтуе музыку, навіны й перадачы з 26 лютага 2006 году на FM і ўльтракароткіх хвалях, а таксама праз спадарожнік і Інтэрнэт[2]. Кіраўніцтва Эўрарадыё ў 2022 годзе: старшыня ўправы Зьміцер Новікаў, галоўны рэдактар Павал Сьвярдлоў, рэдактар этэру Зьміцер Лукашук, рэдактарка спэцпраектаў Марыя Калесьнікава і музычны рэдактар Слава Корань. Рэдакцыя месьцілася ў Ленінскім раёне Менску па вуліцы К. Маркса, д. 15[3]. У Сеціве выпускалі перадачу «Ідэя Х» у панядзелак і чацьвер апоўдні пра народную ідэю. Штодня 2 навіновыя перадачы «Пэтарда» і «Эўразум» выходзілі а 6:00 і 23:05 на хвалі 98,1 мэгагэрц у Беластоку (Падляскае ваяводзтва) і Горадні, а таксама на хвалі 99,2 Мгэрц у Белай (Люблінскае вяводзтва) і Берасьці. Сярод іншага, перадача «Эўразум» выходзіла а 22:00 на хвалі 103,8 Мгэрц у Астраўцы і Ашмянах (Гарадзенская вобласьць)[4].

Аснову кругласутачнага вяшчаньня складае сучасная рок-музыка. Таксама этэр напаўняюць навіны, уласныя рэпартажы, забаўляльныя і аналітычныя перадачы ўласнай вытворчасьці, скіраваныя на мэтавую аўдыторыю(en) ва ўзросьце 15—35 гадоў. У ратацыю прымаюцца беларускамоўныя песьні маладых музыкаў і выканаўцаў новых кірункаў альтэрнатыўнай музыкі. Штотыдзень ладзяцца розыгрышы запрашальнікаў і квіткоў на канцэрты і вечарыны. Таксама Эўрарадыё штогод ладзіць музычныя фэсты («Даём рады»[5]; «Be Free» ва Ўкраіне), пераможцаў якіх узнагароджвае бясплатным запісам альбомаў на ўласнай студыі гуказапісу, выдае музычныя складанкі («Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New»)[6][7].

  • Кардыяграма (чацьвер, 17:00-18:00, пятніца, 12:00-13:00 і нядзеля, 13:00-14:00 і 20:00-21:00)
  • Пэтарда (панядзелак-чацьвер, 5:30-6:00, 20:00-20:30 і 23:00-23:30, пятніца, 5:30-6:00, 20:00-21:00 і 23:00-23:30, субота, 9:00-10:00, 13:00-14:00 і 20:00-21:00 ды нядзеля, 6:00-6:30)
  • Рок-куток (серада, 12:00-13:00, чацьвер, 0:00-1:00, субота, 21:00-22:00 і нядзеля, 22:00-23:00)
  • Форум Беларусь (панядзелак, 12:00-13:00, субота, 6:00-6:30 і 10:00-11:00 ды нядзеля, 8:00-9:00 і 22:00-23:00)
  • Эўразум (панядзелак, 6:00-7:00, 18:00-19:00 і 21:05-22:00, аўторак-пятніца, 6:00-7:00, 13:00-14:00, 18:00-19:00 і 21:05-22:00 ды субота, 8:00-9:00 і 18:00-19:00)

FM(en): 98,1 (панядзелак-пятніца, 6:00-06:30 і 21:05-22:00) — Ваўкавыск, Вялікая Бераставіца, Горадня, Зэльва, Ліда, Масты й Шчучын (Гарадзенская вобласьць), Аўгустоў, Беласток, Бельск-Падляскі, Гайнаўка, Саколка й Сямяцічы (Падляскае ваяводзтва), 99,2 (панядзелак-пятніца, 6:00-06:30 і 21:05-22:00) — Берасьце, Высокае (Камянецкі раён), Камянец і Маларыта (Берасьцейская вобласьць) ды Белая (Люблінскае ваяводзтва), 103,4 — Берасьце (панядзелак-пятніца, 0:00-0:30 і субота-нядзеля, 7:00-7:30), 103,8 — Ліда (штодня, 23:00-0:00), 105,3 і 107,1 — Пінск (штодня, 12:55-19:00 і 21:00-22:00). Ультракароткія хвалі(en): 68,24 мэгагэрцаў (кругласутачна) — Відзы (Браслаўскі раён), Глыбокае, Мёры й Паставы (Віцебская вобласьць). Спадарожнік «Астра 4А(en)»: арбітальнае разьмяшчэньне — 4,8° усходняй даўгаты, частасьць — 12379,62 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў(en) — гарызантальная, хуткасьць патока(en) — 27,5 мэгазнакаў/сэк., выпраўленьне памылак(en) — 3/4.

Інтэрнэт-старонка пашырала зьмест радыёэтэру і зьмяшчала на беларускай, ангельскай і расейскай мовах навіны і рэпартажы, інтэрвію музыкаў] і музычных альбомаў,фотарэпартажы з канцэртаў і падкасты перадачаў.

Пастановай № 1463 ад 11 лістапада 2009 году Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь выдаў радыёстанцыі дазвол на заснаваньне карэспандэнцкага пункту ў Менску[9]. На 22 сьнежня 2012 г. Эўрарадыё мела 10 акрэдытаваных карэспандэнтаў[10].

Са жніўня 2020 году па загаду Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ на сайт радыё http://euroradio.by у краіне абмежаваны за асьвятленьне рэсурсам пратэстаў у Беларусі[11][12]. З ліпеня 2021 году рэжым Лукашэнкі блякуе доступ і да люстэрка сайту[13]. 5 ліпеня 2021 году пастановаю Савета міністраў быў зачынены й карэспандэнцкі пункт радыё ў Менску[14].

У 2021—2022 гадах Telegram, YouTube, Instagram і лягатып радыё былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі[15], а ў ліпені 2022 году МУС абвясціла ЗМІ экстрэмісцкім фармаваньнем[16].

  1. ^ Нацыянальнае апытаньне ў верасьні 2007 г. (пытаньне №58) (рас.) // Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаванняў (НІСЭПД), 15 кастрычніка 2007 г. Праверана 3 лістапада 2015 г.
  2. ^ Hansjörg Biener. Radio for Peace, Democracy and Human Rights (анг.). Унівэрсітэт Эрлангена — Нюрнбэрга. Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2017-09-09 г.
  3. ^ Кантакты // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 2021 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  4. ^ Радыё // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 2021 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  5. ^ Виктория Прокопович (2013-04-16) Отчего в Беларуси нет своей "Грэмми"? (рас.) Завтра твоей страны. TUT.BYПраверана 2019-10-04 г. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
  6. ^ Чем молодые группы удивят на Be Free? (рас.) Эўрапейскае радыё для Беларусі. Белорусский партизан (2009-08-18). Праверана 2019-05-26 г. Архіўная копія ад 2019-05-26 г.
  7. ^ Кампанія «Будзьма» разаслала па FM-станцыям складанкі з сучаснай беларускай музыкай (бел.). БелаПАН (2010-02-09). Праверана 2019-07-10 г. Архіўная копія ад 2019-07-10 г.
  8. ^ Вадзім Заміроўскі. (2019-09-12) У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА. Беларуская асацыяцыя журналістаўПраверана 2021-04-17 г. Архіўная копія ад 2020-11-15 г.
  9. ^ Зьміцер Уласаў. Акрэдытацыя «Эўрарадыё» выдадзеная на адзін год // БелаПАН, 12 лістапада 2009 г. Праверана 31 студзеня 2013 г.
  10. ^ Наталка Бабіна. Слова ў этэры для Беларусі: «Белсат», «Эўрарадыё» і «Радыё Рацыя» зьсярэдзіны // Наша Ніва, 22 сьнежня 2012 г. Праверана 31 студзеня 2013 г.
  11. ^ Виталий Олехнович. (2020-08-22) В Беларуси заблокирован ряд сайтов. В том числе и СМИ (рас.). Onliner.byПраверана 2020-12-23 г.
  12. ^ В Белоруссии заблокировали несколько десятков информационных сайтов. Среди них — "Радио Свобода" и "Медиазона" (рас.). Meduza (2020-08-22). Праверана 2020-08-24 г.
  13. ^ МГ. Налёт на мэдыі па ўсёй краіне // Тэлеканал «Белсат», 8 ліпеня 2021 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  14. ^ Сяргей Салаўёў. Барацьба за ўвагу // Новы час. — 2021. — № 26 (734). — С. 3.
  15. ^ Республиканский список экстремистских материалов
  16. ^ «Еўрарадыё» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем (абноўлена) (бел.) Новы час

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Эўрапейскае радыё для Беларусі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?