For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Троцкі павет.

Троцкі павет

Троцкі павет
лац. Trocki paviet
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Трокі
Старосты Старосты троцкія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 8,7 тыс. км²
Час існаваньня 15071795
Месцазнаходжаньне Троцкага павету
Троцкі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Троцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 8,7 тыс. км². Сталіца — места Трокі.

Гербы Троччыны з «Stemmata Polonica», каля 1555 г.

Утварыўся ў 1413 годзе разам з Троцкім ваяводзтвам як рэгіён, беспасярэдне падпарадкаваны ваяводу троцкаму. У склад павету ўваходзілі Аліцкая, Алькеніцкая, Астрынская, Беліцкая, Бірштанская, Васілішкаўская, Высакадворская, Гожаўская, Дарсунішкаўская, Доўгаўская, Дубіцкая, Жалудоцкая, Жыжмарская, Зблянская, Зьдзецельская, Каняўская, Лейпунская, Мерацкая, Моўчадзкая, Навадворская, Неманойцкая, Гіяпорцкая, Перавальская, Пералайская, Пераломская, Пуньская, Радунская, Сумілішкаўская, Стаклішкаўская, Стравіньніцкая, дзьве Троцкія, Эйшышкаўская воласьці (паветы).

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў некаторыя заходнія воласьці перайшлі ў склад Ковенскага павету, паўдневыя — у склад Лідзкага і Гарадзенскага паветаў.

Захавалася меркаванае сьведчаньне азначэньня жыхароў Троцкага павету ліцьвінамі: «литвин Петрушка Янов… шляхтич… Троицкого повету» (1632 год)[1]. У матрыкуле Гайдэльбэрскага ўнівэрсытэту пад 1591 годам значацца Johannes Hlebowicz in Dambrowna, Lituanus. Nicolaus Hlebowicz in Dambrowna, palatinus Trocensis, Lituanus[2]. У 1669 годзе сярод вернікаў парафіі ў Жыжмарах ўпамінаецца старалітва[3], якую крыніцы зьвязваюць з русінамі.

У 1791 годзе з паўднёвай часткі Троцкага вылучыўся Мерацкі павет, да Троччыны далучылася Гегужынская і Чабіская парафіі з складу Віленскага павету. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) павет спыніў сваё існаваньне, ягоная тэрыторыя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі[4].

Павятовая харугва, XVI ст.

У канцы XVIII ст. налічваў 8154 дымоў[5].

Ахопліваў землі на левабярэжжы сярэдняй плыні Вяльлі, на левабярэжжы Мерачы, у сярэдняй плыні Нёмана, вярхоўя Шашупе.

У склад Троцкага павету ўваходзіла тэрыторыя Троцкага гродавага, Алькеніцкага, Жыжмарскага, Лазьдзейскага, Мерацкага і Неманойцкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі Аліта, Араны, Высокі Двор, Ганусішкі, Доўгі, Дусьмяны, Еўе, Жосьлі, Жыжмары, Лазьдзея, Мерач, Міраслаў, Мяцелі, Неманойці, Пералая, Півашуны, Пуньск, Ротніца, Руднікі, Сімна, Сумілішкі, Сімна, Стаклішкі, Стаклішкі, Сьвятое Возера, Сярэя, Урдамін, Яшуны. Магдэбурскае права мелі Трокі (XV ст.), Аліта (15.06.1581), Алькенікі (26.06.1792), Доўгі (26.04.1792), Жосьлі (12.01.1792), Жыжмары (14.02.1792), Мерач (7.12.1569), Пуньск (1647), Сімна (1626), Стаклішкі (16.01.1792).

Асноўны артыкул: Старосты троцкія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

  1. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 434.
  2. ^ Die Matrikel der Unversität Heidelberg. Th. 2. — Heidelberg, 1886. S. 153.
  3. ^ Kamuntavičienė V. Jotvingiai «Senoji Lietuva» ir jų tikėjimas. XVII a. // Terra Jatwezenorum. Nr. 5, 2013. P. 68.
  4. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 670.
  5. ^ Jelski A. Powiat trocki // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 339
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Троцкі павет
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?