For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сьвінагадоўля.

Сьвінагадоўля

Кніжная літаграфія пра сьвінагадоўлю (Францыя, 19 ст.)

Сьвінагадо́ўля — разьвядзеньне сьвіньняў на мяса і сала ды іншыя вырабы.

Сьвініну выкарыстоўваюць у якасьці харчовага вырабу. Са скуры сьвіньняў вырабляюць абутак і іншыя рэчы. З крыві — кілбасу, альбумін і крывяную муку. Са шчаціньня — шчоткі і пэндзлі. З костак — касьцявую муку. Кішкі ідуць на выраб кілбасы і струнаў. Сьвіньні рана дасягаюць плоцевай сьпеласьці і ўжо ў гадавым узросьце могуць мець прыплод. Высокая пладавітасьць (10—12 парасятаў за апарос) разам з кароткім зародкавым пэрыядам даюць магчымасьць атрымліваць ад кожнай сьвінаматкі да 2,5 тоны сьвініны ў жывой масе за год. Рэалізацыйнай жывой масы 100—120 кг сьвіньні дасягаюць за 5—7 месяцаў пры сярэднясодневай прывазе 600—800 грамаў (пры ўраўнаважаным кармленьні да 1—1,2 кг) пры спажываньні на 1 кг прыбаўленьня ў масе 3,5—4,5 кг корму. Сьвіньні маюць высокую забойную масу (да 75—85% ад жывой масы), у якой да 52% мяса і да 32% падскурнага тлушчу. Са сьвінога мяса гатуюць харчовыя вырабы для працяглага захоўваньня[1].

Сьвінарнік у Валгаградзкай вобласьці (Расея, 2015 г.)

Людзі пачалі займацца сьвінагадоўляй у нэаліце (5—3-е тысячагодзьдзе да Н.Х.). У старажытных Эгіпце, Грэцыі і Рыме ўжо існавалі пароды сьвіньняў. У фэадальнай Заходняй Эўропе сьвінагадоўля разьвілася ў сувязі з ростам гарадоў. У 19 стагодзьдзі вывелі новыя высокапрадукцыйныя пароды, некаторыя зь якіх выкарыстоўваюць дасюль (буйная белая парода з Ангельшчыны). Найбольшае разьвіцьцё сьвінагадоўля атрымала ў Эўропе, Усходняй Азіі, Паўднёвай і Паўночнай Амэрыцы. На 2002 год каля паловы сусьветнага пагалоўя знаходзілася ў Азіі (Кітай, Японія, Індыя і Віетнам). Каля 25% пагалоўя прыпадала на Эўропу (Нямеччына, Францыя, Італія, Брытанія, Расея, Украіна і Польшча). Яшчэ каля 10% пагалоўя было ў ЗША. Па рэлігійных матывах сьвінагадоўля не атрымала разьвіцьця ў мусульманскіх краінах. У міжнародным гандлі асноўнае месца займалі Нідэрлянды, Бэльгія, Данія, Кітай і Канада[1].

Да пачатку 20 стагодзьдзя сьвінагадоўля была адной з разьвітых галінаў жывёлагадоўлі Беларусі. Гадаваліся пераважна мясцовыя пароды. У памешчыцкіх гаспадарках былі палепшаныя пароды. У 1916 годзе налічвалася 2,4 млн сьвіньняў. У 1920-я гады пачала разьвівацца племянная і таварная сьвінагадоўля. У час калектывізацыі ўзьніклі таварныя сьвінарнікі (звыш 4000 у 1934 годзе). На 1 студзеня 1941 году налічвалася 2,5 млн сьвіньняў. З 1970-х гадоў у калгасах і саўгасах пабудавалі буйныя мэханізаваныя сьвінарнікі, на якіх укаранілі паточна-цэхавую вытворчасьць. У 2000 годзе налічвалася 100 сьвінакомплексаў і звыш 1000 фэрмаў 3-х відаў: адкормачных, рэпрадукцыйных і з закончаным абаротам статку. У дзяржаўнай уласнасьці знаходзіліся буйныя сьвінакомплексы па 108 000 галоваў гадавога адкорму сьвіньняў і сярэднія — на 54 000 галоваў. У 2000 годзе сьвініна склала 47,7% вырабленага ў Беларусі мяса. Асноўнымі пародамі былі: буйная белая, чорна-белая, беларуская мясная, эстонская бэконная і ляндрас. Племянную працу праводзілі адмысловыя заводы, саўгасы і раённыя племянныя станцыі. Навуковыя дасьледаваньні ладзілі Беларускі навукова-дасьледчы інстытут жывёлагадоўлі і лябараторыі пры ВНУ. У 2000 годзе налічвалася 3,6 млн сьвіньняў, зь іх 1,3 млн (36%) у падсобных гаспадарках насельніцтва. Выніковасьць сьвінагадоўлі ўпала да 6,6 кг корму на 1 кг прывагі, у тым ліку 6 кг кармавога канцэнтрату[1].

16 траўня 2013 году Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь ухваліла Пастанову № 15 «Аб зацьвярджэньні Вэтэрынарна-санітарных правілаў вырошчваньня сьвіньняў». Паводле 50-га пункту Правілаў, «Забараняецца утрыманьне сьвіньняў на асабістым падворку работнікаў, якія абслугоўваюць пагалоўе сьвіньняў комплексу». Згодна з 52-м пунктам «У радыюсе 10 км ад комплексаў усё пагалоўе падвяргаюць вэтэрынарнаму абсьледаваньню і прафіляктычным апрацоўках супраць заразных хваробаў у адпаведнасьці з плянам проціэпізаатычных мерапрыемстваў і з улікам эпізаатычных абставінаў». У сваю чаргу паводле артыкула 15.38 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях 2003 году, «Парушэньне... вэтэрынарна-сантарных... правілаў цягне за сабой папярэджаньне або накладаньне штрафу ў памеры да 20 базавых велічыняў» (2 млн рублёў = $223). Пагатоў згодна з 284-м артыкулам Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь 1999 году «Парушэньне вэтэрынарных... правілаў, што пацягнула па неасьцярожнасьці распаўсюд заразных хваробаў жывёлаў..., караецца штрафам, або выпраўленчымі працамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваньнем волі на тэрмін да 2 гадоў, або пазбаўленьнем волі на той самы тэрмін»[2].

На жнівень 2013 году ў прыватных падворках гадавалі каля 900 000 сьвіней, што складала звыш 20% пагалоўя сьвіней у Беларусі[3].

  1. ^ а б в Генадзь Смалякоў. Сьвінагадоўля // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 257-258. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
  2. ^ Сяргей Куркач. Вызначана санітарная зона вакол сьвінагадоўчых комплексаў // Зьвязда : газэта. — 8 жніўня 2013. — № 146 (27511). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Няўважліва ставіцца да людзей пры барацьбе з АЧС — недапушчальна // Зьвязда : газэта. — 23 жніўня 2013. — № 157 (27522). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвінагадоўлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сьвінагадоўля
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?