Сала
Сала — жывёльны падскурны тлушч, найчасьцей сьвіны. У Беларусі і іншых краінах зьяўляецца часткай традыцыйнай нацыянальнай кухні.
Сала выкарыстоўваецца ў многіх стравах: мясных, з агародніны, нават салодкіх. Салам шпігуюць любое мяса, акрамя сьвінога, тоўчаным салам запраўляюць баршчы. Яго ядуць салёным, вэнджаным, сквараным.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.