For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Рэгіянальная газета.

Рэгіянальная газета

«Рэгіянальная газета»
Тып тыднёвік (пятніца)
Фармат 24 старонкі, фармат А3
Уладальнік Аляксандар Манцэвіч,
Ніна Манцэвіч
Выдавец ТАА "Рэдакцыя газеты "Рэгіянальная газета""
Галоўны рэдактар Аляксандар Манцэвіч
Заснаваная 28 красавіка 1995 (29 гадоў таму)
Мова беларуская
Штаб-кватэра Маладэчна, Вялікі Гасцінец, 68 а, 222310
Наклад 6250 (№18 (940), 3 траўня 2013)
ISSN 1992-7155
Афіцыйны сайт www.rh.by
Рэгістрацыйныя зьвесткі Пасьведчаньне аб рэгістрацыі №731 ад 10 кастрычніка 2009 году, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь

«Рэгіяна́льная газе́та» — беларуская газэта, якая выдаецца з 28 красавіка 1995 году[1]. Рэгіён распаўсюджваньня — былы цэнтар Вялейскай вобласьці, а пасьля Маладэчанскай вобласьці — частка колішняй Віленшчыны. Выданьне аб’ядноўвае інфармацыйную прастору чатырох раёнаў Менскай вобласьці (Маладэчанскі, Вялейскі, Мядзельскі і Валожынскі) і трох раёнаў Гарадзенскай вобласьці (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі). Падпісныя індэксы на «Белпошце» 63212, 632122.

У рамках пагрому незалежных беларускіх мэдыя(be) 19 ліпеня 2021 году адбыліся ператрусы ў рэдакцыі і журналістаў, галоўнага рэдактара дапыталі[2]. Падставы былі невядомыя, у журналістаў забралі тэхніку[3]. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газэты на паперы[4].

24-х палосны тыднёвік фармату А3, наклад (студзень 2013) 6250 асобнікаў.

«Рэгіянальная газета» («РГ») была першым масавым недзяржаўным выданьнем у рэгіёне[5]. Спачатку газэта выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб’ём, паляпшала якасьць інфармацыі і сваё афармленьне, стаўшы аўтарытэтным мясцовым выданьнем[6]. Адзін зь нешматлікіх беларускамоўных рэгіянальных СМІ ў Беларусі[7].

На старонках газэты і на сайце выданьня[8] публікаваліся навукоўцы і краязнаўцы:

Неаднойчы «РГ» станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцыяў. Адна самая істотная зь іх — штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў «Адна зямля». «РГ» выступіла заснавальнікам яго разам з аддзеламі культуры раёнаў рэгіёну. Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.

Лагатып газэты да 2014 году

Некалькі разоў газэта падвяргалася рэпрэсіям. У 2004 годзе яна вымушаная была прыпыніць выхад пасьля адпаведнага загаду міністра інфармацыі[12]. 16 траўня 2006 г. распаўсюджаньне газэты аднавілася праз шапікі «Белсаюздруку» Менскай вобласьці пасьля зваротаў чытачоў з Маладэчна і Вялейкі[13].

Сёньня «РГ» выходзіць кожную пятніцу на 24 старонках, мае інтэрнэт-вэрсію, дзе публікуецца інфармацыя, а таксама рэкляма і аб’явы з усяго рэгіёну.

«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданьне, якое не зьяўляецца выразьнікам інтарэсаў і пазыцыяў якой-кольвек палітычнай партыі, рэлігійнай канфэсіі, органаў улады. У сваіх публікацыях паказвае супрацьлеглыя пункты гледжаньня, пазьбягаючы тэндэнцыйнасьці.

Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».

«Рэгіянальная газета» ў сеціве

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню «Рэгіянальная газета» стварыла свой сайт у сакавіку 2000 году[14]. Стваральнік — маладачанец Дзьмітры Бараноўскі. Інтэрнэт-старонка выданьня была адным зь першых падобных рэсурсаў у рэгіёне. Да 2009 году інтэрнэт-вэрсія газэты неістотна адрозьнівалася па зьмесьце ад папяровай вэрсіі выданьня. У асноўным публікацыі, зьмешчаныя ў сеціве, паўтаралі старонкі тыднёвіка. Зьмест сайту абнаўляўся 1 раз на тыдзень.

Пасьля запуску абноўленай вэрсіі сайту 15 траўня 2009 году на новым адрасе палітыка выданьня адносна зьместу і рэгулярнасьці падачы інфармацыі зьмянілася. З гэтага часу сайт публікуе навіны штодня, што робіць немагчымым разьмяшчэньне многіх зь іх у тыднёвіку з прычыны страты актуальнасьці.

25 лістапада 2009 году тыднёвік быў адзначаны дыплёмам інстытуту FOJO, Швэцыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайту.[15]

Адной з прыкмет сайту «Рэгіянальнай газеты» стала яго мультымедыйнасьць. Тут публікуюцца фотарэпартажы, аўдыёзапісы, відэа. 1 траўня 2013 году рэдакцыя правяла сваю першую он-лайн-трансьляцыю[16] з вуліцаў Маладэчна. 13 мая 2013 году ў прамым інтэрнэт-этэры прайшоў круглы стол[17], прысьвечаны праблемам мясцовага футболу.

Асноўныя рубрыкі і разьдзелы газеты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Адна зямля (культура)
  • Базарны дзень (эканоміка)
  • Куфэрак (гісторыя)
  • Вакол здарэньня
  • Грамадзтва
  • Сэктар спорту
  • Рэкляма і аб’явы
  • Тэлетыдзень (праграма тэлебачаньня)
  • Госьць нумара
  • Школка дзядзькі Капцюга (аўтар Анатоль Капцюг)
  • Дзікая прырода (аўтар Віктар Казлоўскі)
  • Думкі ўслых (аўтар Марына Сьліж)
  • Цыкл публікацыяў краязнаўца Анатоля Рогача

Журналісты і аўтары ў штаце

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Зоя Хруцкая, загадчыца аддзелу інфармацыі
  • Настасься Роўда, карэспандэнт
  • Натальля Тур, карэспандэнт
  • Алесь Высоцкі, карэспандэнт па Вялейскім і Мядзельскім раёнах
  • Марыя Берасьнева, стыльрэдактар
  • Сяргей Гайковіч, спартовы аглядальнік
  • Аляксандра Парахня
  • Вольга Юркевіч

Узнагароды, адзнакі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дыплём інстытуту FOJO, Швэцыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайту[15]
  • Другое месца ў намінацыі «Дэбют» конкурсу «Вольнае слова» (2013) у журналісткі Зоі Хруцкай [18]
  • Дыплём за перамогу ў намінацыі «Лепшы тлумачальны артыкул» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газэта году 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-мэдыі» [19]
  • Другое месца ў намінацыі «Лепшая рэгіянальная газэта году» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газэта году 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-мэдыі» [19]
  • Манцэвіч Алесь. «Рэгіянальная газета» — газета беларускага сэрца // Свая газета. 2013. Дапаможнік журналіста мясцовай прэсы. — Мн.: 2013. — Стар. 65—70.
  1. ^ Аб «Рэгіянальнай газеце»
  2. ^ "Рэгіянальная газета" прыпыняе выхад друкаванага выдання (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-07-22). Праверана 2021-07-23 г. Архіўная копія ад 2021-07-23 г.
  3. ^ Молодеченская «Региональная газета» прекращает выпуск печатной версии издания (рас.). Мэдыязона (2021-07-22). Праверана 2021-07-23 г. Архіўная копія ад 2021-07-23 г.
  4. ^ АА. (2021-07-22) «Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы (бел.). БелсатПраверана 2021-07-23 г. Архіўная копія ад 2021-07-23 г.
  5. ^ "Рэгіянальная перыёдыка Беларусі на шляху станаўлення. Уладзімір Касько, Беларускі дзяржаўны універсітэт
  6. ^ «Тут і сёння». Анатоль Гуляеў, медыяэксперт
  7. ^ «Куды ні плюнь — „акупацыйная“ прэса!». Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, медыяэксперт
  8. ^ Анлайн-версія «Рэгіянальнай газеты»
  9. ^ Генадзь Каханоўскі. «Мемуарная літаратура і краязнаўства» //«Рэгіянальная газета», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246), 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
  10. ^ Мікола Капыловіч. «Спадчына Уладзіміра Зянько» //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
  11. ^ а б Зніклыя скарбы Напалеона. Таямніца возера Вула (1812—2012) ля Вілейкі
  12. ^ Прыпыненая недзяржаўная «Рэгіянальная газета» // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 29 верасьня 2004 г. Праверана 15 траўня 2013 г.
  13. ^ «Рэгіянальная газета» вярнулася ў кіёскі «Белсаюздруку» // Наша Ніва, 16 траўня 2006 г. Праверана 15 траўня 2013 г.
  14. ^ Асаблівасці газетнай WEB-старонкі //«Рэгіянальная газета», 31 сакавіка 2000 г., № 13 (258)
  15. ^ а б Дыплём інстытуту FOJO, Швэцыя
  16. ^ Першая анлайн-трансляцыя: 1 мая ў Маладзечне
  17. ^ Круглы стол па маладзечанскім футболе АНЛАЙН
  18. ^ Віншуем пераможцаў «Вольнага слова» // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 3 траўня 2013 г. Праверана 15 траўня 2013 г.
  19. ^ а б Ваша «Рэгіянальная газета» − з найлепшых у Беларусі//«Рэгіянальная газета»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Рэгіянальная газета
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?