For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Расены.

Расены

Расены
лет. Raseiniai
Расены
Герб Расенаў
Першыя згадкі: 1253
Горад з: 1492
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Расенскі
Плошча: 8,48 км²
Вышыня: 125 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 10 256 чал.
шчыльнасьць: 1209,43 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°22′0″ пн. ш. 23°7′0″ у. д. / 55.36667° пн. ш. 23.11667° у. д. / 55.36667; 23.11667Каардынаты: 55°22′0″ пн. ш. 23°7′0″ у. д. / 55.36667° пн. ш. 23.11667° у. д. / 55.36667; 23.11667
Расены на мапе Летувы
Расены
Расены
Расены
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.raseiniai.lt

Расе́ны (лет. Raseiniai) — горад у Летуве, на рацэ Госенцы. Адміністрацыйны цэнтар Расенскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 102 56 чалавек. Знаходзяцца за 75 км ад Коўна.

Расены — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці.

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Расены паходзіць ад германскага асабістага імя Resino (такое імя меў біскуп Камбрэ)[1].

Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1253 году, калі Расены зьяўляліся сталіцай Жамойцкага княства. У ХIII—ХIV стагодзьдзях Расены ўзгадваюцца ў хроніках пад рознымі назвамі: Рушыген, Росыен і Расейн. У гэты час Расены сталі адным з асноўных гарадоў Жамойці. У 1416—1421 гадах па загадзе вялікага князя Вітаўта тут быў пабудаваны касьцёл (адзін зь першых у Жамойці). Да нашых дзён захаваўся касьцёл які быў пабудаваны жамойцкім біскупам Ежы Тышкевічам у 1636 годзе. У 1492 годзе Расены атрымалі магдэбурскае права і ўласны герб. Пасьля ўтварэньня Рэчы Паспалітай Расены засталіся неафіцыйнай сталіцай Жамойці. Тут знаходзілася ўся дзяржаўная ўлада рэгіёну. У 1580 годзе ўладары жамойцкіх плямёнаў у Расенах выбралі ўласных прадстаўнікоў, якія прадстаўлялі Жамойць ў сеймах Рэчы Паспалітай.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, Магдэбурскае права было скасаванае.

У складзе Расейскай імпэрыі Расены былі цэнтрам павету Віленскай губэрні (1801—1843), а потым Ковенскай губэрні (пасьля 1843 году). У ХIХ стагодзьдзі Расены атрымалі разьвіцьцё як лякальны цэнтар гандлю дрэвам і пшаніцай, але ў выніку аддаленасьці ад чынуначных ветак і асноўных гандлёвых шляхоў, паступова горад страціў сваю ролю.

Пад час паўстаньня 1830—1831 гадоў Расены сталі адным з цэнтраў вызваленчага руху. 26 сакавіка 1831 году паўстанцы ўзялі горад і стварылі жамойцкі ўрад. Але празь некалькі дзён расейскія войскі захапілі горад.

Расены, таксама, былі адным з цэнтраў габрэйскай абшчыны. У 1926 годзе габрэі складалі 40% насельніцтва гораду.

Падчас Першай сусьветнай вайны, вясной 1915 году горад быў заняты нямецкімі войскамі.

Пасьля стварэньня Летувіскай Рэспублікі ў 1918 годзе Расены ўвайшлі ў яе склад, дзе сталі цэнтрам павету. У 1940 годзе Расены апынуліся ў складзе СССР. З 1941 да 1944 году горад быў акупаваны нямецкімі войскамі. У выніку вайсковых дзеяньняў было разбурана 90% пабудоваў гораду.

  1. ^ Schmittlein R. Quatre toponymes germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1—2, 1949. P. 19.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Расены
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?