Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2019 году
← 2016
| ||||
Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2019 году | ||||
17 лістапада 2019 (4 гады таму) |
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня прайшлі 17 лістапада 2019 году, абрана 110 дэпутатаў па аднамандатных акругах.
Выбары адбыліся датэрмінова, хоць фармальна датэрміновымі не лічыліся[1]. Прызначаны ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Праходзілі ў два этапы — у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Рэспублікі — па розных сыстэмах галасаваньня. ЦВК прызнала, што выбары адбыліся ва ўсіх акругах, а яўка перавысіла 77%. Пры гэтым афіцыйная яўка выбаршчыкаў на датэрміновае галасаваньне склала 35,77%. У новы парлямэнт ня трапіў ніводзін прадстаўнік апазыцыі[2].
Сярод 63.646 сябраў участковых камісіяў, якія па законе павінны лічыць галасы выбаршчыкаў, толькі 21 чалавек зьяўляўся прадстаўніком незалежніцкіх сілаў.
Перадгісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага скліканьня былі прызначаны Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2019 г. У адпаведнасьці зь дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і выбары прэзыдэнта павінны былі адбыцца ў 2020 годзе — выбары дэпутатаў не пазьней верасьня 2020 г., а выбары прэзыдэнта не пазьней жніўня 2020 г. Яшчэ за два гады да прызначэньня выбараў старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заяўляла ў СМІ, што не выключае перанос адной з выбарчых кампаніяў 2020 г. на больш раньні тэрмін. Паводле Л. Ярмошынай, рашэньне аб пераносе адной з выбарчых кампаніяў на 2019 г. будзе прымацца кіраўніцтвам краіны.
У красавіку 2019 г. Аляксандар Лукашэнка ў сваім традыцыйным штогадовым Пасланьні да беларускага народа й Нацыянальнага сходу заявіў, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі адбудуцца ў 2019 годзе. Такім чынам правядзеньне парлямэнцкіх выбараў было прызначана на год раней заканчэньня паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня, што парушыла арт. 94 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь[3].
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 лістапада 2019 году кіраўніцтва Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ абнародавала Заяву «Аб фальсіфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і непрызнаньні іх за сапраўдныя». Згодна з Заявай «па зьвестках назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі для галасаваньня 17 лістапада зьявілася ня больш за 20 % выбаршчыкаў». У Заяве адзначалася: «У выніку дакладнай фіксацыі назіральнікамі парушэньняў галасаваньня рэжымныя ўлады, міліцыя і кіраўнікі выбарчых камісіяў пачалі масава выдаляць афіцыйных назіральнікаў з участкаў галасаваньня». Урэшце падкрэсьлівалася: «Назіральнікі адзначылі шматкроць завышаныя прыпіскі колькасьці прагаласаваных у час папярэдняга галасаваньня»[4].
З 1996 году Эўразьвяз і ЗША не прызнавалі вынікаў ніводнае выбарчае кампаніі, вінавацячы беларускую ўладу ў злоўжываньнях і фальсыфікацыях. Прэтэнзіі заходніх краінаў да беларускіх выбараў зрабіліся прычынай для ўвядзеньня шматлікіх санкцыяў.
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод магчымых удзельнікаў парлямэнцкіх выбараў налічваецца 15 афіцыйна зарэгістраваных партыяў Рэспублікі Беларусь, а таксама шэраг незарэгістраваных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў, беспартыйных кандыдатаў і моладзевых рухаў. Колькасьць удзельнікаў па некаторых меркаваньнях можа значна павялічыцца з моманту апошніх парлямэнцкіх выбараў, можа таксама зьмяніцца расклад палітычных сілаў у парлямэнце. Паводле некаторых зьвестак, частка палітычных партыяў можа ісьці на выбары і неафіцыйнай кааліцыяй.
Сацыялягічныя апытаньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сацыялягічнае апытаньне | Камуністычная партыя Беларусі |
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці | Партыя «Зялёныя» | Аб’яднаная грамадзянская партыя | Лібэральна-дэмакратычная партыя | Беларуская сацыяльна-спартовая партыя | Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» | Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Грамада» | Партыя левых «Справядлівы сьвет» | Беларуская патрыятычная партыя | Беларуская аграрная партыя | Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ | Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды | Партыя БНФ | Рэспубліканская партыя | Рух «Гавары праўду»+Беларускі нацыянальны кангрэс (неаф.) | Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (неаф.) | Грамадзкае аб’яднаньне «Партыя Радыкальных Дэмакратаў» (неаф.)+іншыя |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Інстытут сацыялёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук[5][6] Ліпень-жнівень 2017 году | 2,6 % | 2,6 % | 2,3 % | 2,2 % | 1,9 % | 1,7 % | 1,6 % | 1,6 % | 1,5 % | 1,5 % | 1,1 % | 1,1 % | 0,9 % | 0,7 % | 0,7 % | — | — | - |
Фактар беспартыйных
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зыходзячы з сацыялягічнага апытаньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук, палітычныя партыі разам маюць толькі 24 % падтрымкі. Згодна з вынікамі парлямэнцкіх выбараў 2016 году, яшчэ 9,57 % падтрымлівае варыянт «Супраць усіх». Такім чынам, на думку некаторых, каля 66,43 % на выбарах 2020 году маюць магчымасьць атрымаць беспартыйныя, каля 24 % партыі і яшчэ каля 9,57 % стане пратэсным электаратам. Гэта можа стаць чарговым зьніжэньнем выбарных вынікаў беспартыйных (з 67,01 % у 2016 да тэарэтычна 66,43 % у 2020), якія традыцыйна складаюць большасьць у беларускім парлямэнце. Аднак і аб’яднаны рэйтынг партыяў паказаў невялікае ўзбуйненьне ў параўнаньні з 2016 годам (23,42 % у 2016 супраць тэарэтычна 24 % у 2020). Таму фактар беспартыйнасьці застаецца вельмі значным на будучых парлямэнцкіх выбарах.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Партыя | Колькасць | ||
---|---|---|---|
Вылучыла кандыдатаў | Абраных дэпутатаў | ||
Ліберальна-дэмакратычная партыя | 107 | 17.11.2019 | |
Аб'яднаная грамадзянская партыя | 56 | 17.11.2019 | |
Партыя БНФ | 38 | 17.11.2019 | |
Камуністычная партыя Беларусі | 54 | 17.11.2019 | |
Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» | 33 | 17.11.2019 | |
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) | 43 | 17.11.2019 | |
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці | 43 | 17.11.2019 | |
Беларуская патрыятычная партыя | 16 | 17.11.2019 | |
Беларуская партыя «Зялёныя» | 7 | 17.11.2019 | |
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ | 0 | 0 | |
Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» | 20 | 17.11.2019 | |
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды | 1 | 17.11.2019 | |
Рэспубліканская партыя | 6 | 17.11.2019 | |
Беларуская аграрная партыя | 1 | 17.11.2019 | |
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя | 1 | 17.11.2019 | |
Партыя свабоды і прагрэсу | 0 | 0 | |
Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя | 27 | 17.11.2019 | |
Беларуская партыя працоўных | 0 | 0 | |
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) | 0 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ svaboda.org
- ^ nashaniva.by(недаступная спасылка)
- ^ Сяргей Пульша. Дымовая заслона з наступствамі (бел.) // Новы час. — 2021. — № 14 (722). — С. 5.
- ^ Зянон Пазьняк, Юры Беленькі, Сяргей Папкоў. Заява «Аб фальсіфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і непрызнаньні іх за сапраўдныя» // Партал «Беларуская салідарнасьць», 18 лістапада 2019 г. Праверана 19 лістапада 2019 г.
- ^ http://socio.bas-net.by/
- ^ https://media-polesye.by/news/reyting-politicheskuh-partiy-belarusi-42871
Выбары і рэфэрэндумы ў Беларусі | |
---|---|
Мясцовыя | |
Парлямэнцкія | |
Прэзыдэнцкія | |
Рэфэрэндумы |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.