For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Палітычная партыя.

Палітычная партыя

Паліты́чная па́ртыя — незалежнае грамадзкае аб’яднаньне, якое мае ўстойлівую структуру і сталы характар дзейнасьці, і якое выказвае палітычную волю сваіх чальцоў і прыхільнікаў, што ставіць сваімі задачамі ўдзел у вызначэньні палітычнага курсу дадзенай дзяржавы, у фармаваньні органаў, у тым ліку прадстаўнічых, дзяржаўнай улады й кіраваньня. Партыі ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях, асьветніцкай дзейнасьці й акцыях пратэсту. Яны прытрымліваюцца пэўнай ідэалёгіі альбо бачаньня структуры дзяржавы й грамадзтва, падмацаванага пісьмовай плятформай з канкрэтнымі мэтамі, а таксама здольны сфармаваць кааліцыю зь іншымі партыямі нават рознага палітычнага кірунку.

Прыкметы: змаганьне за дасягненьне і ўтрыманьне ўлады, праграма, статут, сяброўства, грамадзкая падтрымка, агульныя зацікаўленасьці сяброў, галоўная ўстанова кіраўніцтва, разгалінаванасьць суполак і правадыр[1].

  • Паводле задачаў і спосабу дзейнасьці: кансэрватыўная, рэакцыйная, рэвалюцыйная і рэфармісцкая.
  • Паводле ўстановак мысьленьня і вучэньня: камуністычная, кансэрватыўная, канфэсійная, лібэральная, радыкальная, сацыялістычная і фашысцкая.
  • Паводле дачыненьня да ўлады: кіроўная і апазыцыйная.
  • Паводле адлюстраваньня бачаньня: левая, правая і цэнтрысцкая.
  • Паводле ўмоваў дзейнасьці: легальная, нелегальная і паўлегальная.
  • Паводле асноваў уладкаваньня: кадравая (статут замацоўвае сяброўства, складаецца з прафэсійных палітыкаў) і масавая (сяброўства праз галасаваньне за вылучэнцаў)[1].

З VI стагодзьдзя да н. э. палітычныя саюзы вядомыя ў Старажытнай Грэцыі (Атыка). З II стагодзьдзя да н. э. існавалі ў Старажытным Рыме. У Сярэднявеччы ў Італіі спаборнічалі 2 групоўкі — гвэльфы (прыхільнікі рымскага папы) і гібэліны (прыхільнікі імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі). Падчас буржуазных пераваротаў Новага часу ў Эўропе ўзьніклі лібэральныя і кансэрватыўныя партыі. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў Эўропе зьявіліся сучасныя партыі. У 1861 годзе ў Ангельшчыне ўтварылі першую масавую парлямэнцкую партыю «Лібэральнае таварыства рэгістрацыі выбараў у Англіі». У 1863 г. Фэрдынанд Лясаль заснаваў першую работніцкую партыю ў Нямеччыне пад назвай «Усеагульны нямецкі саюз работнікаў». У 1864—1876 гадах у Лёндане (Ангельшчына) існавала Міжнароднае таварыства работнікаў (Лёндан, Ангельшчына), якое паспрыяла стварэньню партыяў у некалькіх краінах[1]. Палітычныя партыі ў сучасным іх значэньні цесна зьвязаныя са станаўленьнем і разьвіцьцём прадстаўнічай дэмакратыі й асноўнага ейнага элемэнта — парлямэнтарызму як формы й мэтаду арганізацыі й ажыцьцяўленьня ўлады.

Асноўны артыкул: Сьпіс палітычных партыяў Беларусі

У сьнежні 1902 годзе ў Санкт-Пецярбургу (Расейская імпэрыя) беларускія студэнты стварылі першую беларускую партыю пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада (БСГ), якая на 1-м зьезьдзе ў Вільні (Паўночна-Заходні край) ў 1903 годзе атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада. Яе заснавальнікамі былі браты Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандар Бурбіс, паэт Карусь Каганец і Вацлаў Іваноўскі. Пазьней дзейнічалі Сацыялістычная партыя Белай Русі (1904—1907) і Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі (1906—1907). 25 траўня 1917 году ў Менску заснавалі Беларускую хрысьціянскую злучнасьць. У чэрвені 1917 году БСГ, сябры якой склалі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі, раскалолася на 5 партыяў: Беларуская народная партыя сацыялістаў, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыяПетраградзе)[1].

Да 1925 году ў Беларускай ССР бальшавікі ліквідавалі шматпартыйнасьць. Адзінай партыяй засталася Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі, якая была складовай часткай Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) і ня мела ўласных праграмы, статуту і сяброўскіх білетаў. У Заходняй Беларусі, якая ў выніку Рыскага падзелу 1921 году апынулася пад уладай міжваеннай Польскай Рэспублікі, існавала 4 беларускія партыі: Беларуская партыя незалежных сацыялістаў, Беларуская сялянска-работніцкая грамада, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. У сувязі з пачаткам КПСС палітыкі перабудовы, у чэрвені 1988 году ў Вільні (Летувіская ССР) заснавалі Беларускі народны фронт «Адраджэньне». БНФ «Адраджэньне» ўтварыў апазыцыю і заклікаў да незалежнасьці Беларусі. Распад СССР у 1991 годзе прывёў да забароны КПСС і адновы шматпартыйнасьці[1].

За 1991 год у незалежнай Беларусі зьявілася 5 партыяў: Аб’яднаная дэмакратычная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Беларуская сялянская партыя, Нацыянальна-дэмакратычная партыя беларусаў і Хрысьціянска-дэмакратычны саюз. 5 кастрычніка 1994 г. прэзыдэнт А.Лукашэнка падпісаў Закон «Аб палітычных партыях»[2]. На пачатак 1998 г. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь паставіла на ўлік 35 партыяў. Цягам 1998 году Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь распусьціў 9 партыяў. На 1 студзеня 1999 году засталося 28 партыяў. У 2-й палове 1999 году прайшоў пераўлік партыяў. У выніку на 1 студзеня 2001 году засталося 18 партыяў: Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская аграрная партыя, Беларуская партыя жанчын «Надзея», Беларуская партыя «Зялёныя», Беларуская партыя працы, Беларуская патрыятычная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада), Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Беларуская экалягічная партыя зялёных «БЭЗ», Камуністычная партыя Беларусі, Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ, Лібэральна-дэмакратычная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Партыя БНФ, Партыя камуністаў беларуская, Рэспубліканская партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці і Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды[1].

На чэрвень 2012 году на ўліку ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь стаяла 15 партыяў, звыш паловы якіх мелі крыху больш за 1000 сябраў[3].

  1. ^ а б в г д е Васіль Кушнер. Партыя палітычная // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 142. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
  2. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1994 г. № 3266-XІІ «Аб палітычных партыях» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 6 чэрвеня 2015 г. Праверана 7 сакавіка 2018 г.
  3. ^ Алег Сьліжэўскі назваў умову пераходу на прапарцыянальную выбарчую сыстэму // Зьвязда : газэта. — 21 чэрвеня 2012. — № 118 (27233). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Палітычная партыя
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?