For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Нікому.

Нікому

«Нікому»
Ілюстрацыя М. Басалыгі да паэмы «Нікому»
Жанр: паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская мова
Год напісаньня: 1906
Публікацыя: 1926
Электронная вэрсія

«Нікому» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў 1906 годзе і ўпершыню апублікаваная ў 1926 годзе.[1].

У аснове паэмы — пачутае Купалам зімой 1906 году ў час працы на бровары ў вёсцы Яхімоўшчына ад селяніна В. Л. Парфёна апавяданьне пра жорсткасьць былога мясцовага пана, які загубіў жыцьцё маладога хлопца і дзяўчыны.

Паэт ад імя старога селяніна распавядае пра трагічны выпадак. Пакахаліся вясковы хлопец Тамаш зь дзяўчынай Аленай. Пайшлі ў двор да пана прасіць дазволу згуляць вясельле. Дазвол быў дадзены, але «Аленку-красуню пан на воку меў». Далейшае дзеяньне быццам бы палярызуецца паказам дзьвюх проіцілеглых карцінаў: вясельля ў вёсцы і панскага гульбішча ў двары. П’янаму панскаму зброду захацелася глуму, зьдзеку і ўцехі. Дзесяць гайдукоў кінуліся выконваць загад пана: забраць зь вясельля маладую «на гулі» ў панскі двор. На шляху гвалтаўнікоў стаў Тамаш. У парыве адчаю і безвыходнасьці Тамаш сякерай забівае сваю каханую: лепш няхай прыме сьмерць, чым будзе над ёй глуміцца «распасьвены зьвер».

Структурна твор арганізаваны складана: кожная з 14 часткаў паэмы складаецца з 5 строфаў, у якіх эмацыянальна-зрокава ўзнаўляецца асобная сцэнка-карціна. Тым самым Я. Купала пазьбягае манатоннасьці, традыцыйнай расьцягнутасьці. Апавядальнасьць набывае напружаны вонкавы і ўнутраны драматызм.[2]

  1. ^ Надрукавана ў часопісе «Чырвоны сейбіт» (№ 1, 2, 1926 г.) з падзагалоўкам «З часоў прыгону»
  2. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Нікому». — C. 439—440.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Нікому» / Аўтар — М.М.Арочка. — C. 439—440.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Нікому
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?