For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Нясьвіскае паўстаньне.

Нясьвіскае паўстаньне

Нясьвіскае паўстаньне
Помнік на магіле паўстанцаў
Дата: 14—19 сакавіка 1919
Месца: Нясьвіж
Прычына: Наступ польскага войска на Ўсход
Вынік: Перамога Чырвонай арміі
Супернікі
Сьцяг Польшчы насельніцтва НясьвіжуСьцяг РСФСР 1918 Савецкая Расея
Камандуючыя
Мечыслаў Валністы,
Палікарп Календа,
Юзаф Янушкевіч,
Канстанцін Шыдлоўскі,
Станіслаў Іваноўскі
камісар Крывашэін
Страты
Забіта найменьш 5 паўстанцаўЗабіта найменьш 4 бальшавіцкіх дзеяча

Нясьві́скае паўста́ньне — узброенае паўстаньне мірнага, ў большасьці каталіцкага насельніцтва Нясьвіжу супраць бальшавікоў 14-19 сакавіка 1919 году. З-за пераацэнкі паўстанцамі хуткасьці наступу Польскага войска, паўстаньне было задушанае, а арганізатары расстраляны. У памяць пра паўстаньне былі пастаўлены два помнікі, адзін зь іх захаваўся да сёньняшняга часу.

У лістападзе 1917 году ў Нясьвіскім замку адбыўся зьезд бальшавікоў 2-й арміі Заходняга фронту, які абраў ваенна-рэвалюцыйны камітэт, што меў на мэце гвалтам падпарадкаваць сваёй волі беларусаў. Аднак хутка не дамовіўшыся ў Берасьці, бальшавікі вымушаны былі сьпешна адысьці пад наступам немцаў.

На пачатку 1919 году немцы пачалі самохаць пакідаць акупаваную імі Беларусь. Адразу пасьля адыходу немцаў ў Нясьвіжы абралі Камітэт на чале з папулярным доктарам Бароўскім, які разагналі мясцовыя бальшавікі, якімі кіраваў Андрэй Пракапчук. Да гэтага чырвоныя захапілі маёнтак Малева і прысабечылі там коней, стварыўшы такім чынам чырвонаармейскі конны атрад. Гэты эскадрон на чале з Андрэем Пракапчуком рушыў на мястэчка Лань, дзе арыштаваў абранага насельніцтвам старшыню валасной управы эсэра Кадэбскага і ўтварыў са свайго складу рэўкам, а потым, пасьля таго, як немцы пакінулі Нясьвіж, накіраваўся туды.

На пачатку 1919 году Нясьвіж быў заняты бяз бою бальшавікамі. У лютым пачалася польска-бальшавіцкая вайна, і Польскае войска пачала выцясьняць Чырвоную армію на ўсход. У гэтай сытуацыі частка жыхароў Нясьвіжу, перш за ўсё каталікі, пастанавілі снаваць змову з мэтай арганізацыі паўстаньня і вызваленьня гораду з рук бальшавікоў да прыходу польскіх войскаў. Арганізацыйны камітэт паўстаньня ўзначаліў дырэктар мясцовай школы, Мечыслаў Валністы[1].

Уночы з 14 на 15 сакавіка 1919 году чатыры ўзводы паўстанцаў занялі самыя важныя будынкі гораду і ліквідавалі мясцовы савет[1]. Застаўшыся бяз войска, мясцовыя бальшавікі спрабавалі зладзіць супраціў, аднак ў часе бітвы загінулі старшыня выканкаму Файнбэрг, камісары Розэнблюм і Грынблат ды старшыня ЧК Татур.


« Аднойчы ноччу я разам з чырвонаармейскім атрадам рушыў на выкананьне баявога загаду — узяць удзел у барацьбе з атрадамі пілсудчыкаў, якія наступалі ў раёне вёскі Сіняўка. Пакуль мяне не было ў Нясьвіжы, там пачалося контрарэвалюцыйнае паўстаньне: раніцай ворагі напалі на савет, забілі старшыню ЧК Татура і Грынблята. Мой атрад толькі што вярнуўся ў горад. Але ініцыятыва была ў руках паўстанцаў, і нам давялося адступаць. »

—Андрэй Пракапчук, Успаміны

Бальшавікі пакінулі горад, накіраваўшыся да чыгункі, якая вяла да Менску, і запрасілі адтуль дапамогі. 19 сакавіка Чырвоная Армія ізноў заняла горад. Паўстанцы, узброеныя старымі вінтоўкамі розных сыстэмаў, некалькі гадзінаў супрацьстаялі блізу сотні чырвонаармейцаў, якія, апрача вінтовак і гранатаў, мелі два кулямёты. Толькі пад аховай цемры яны пакінулі Нясьвіж, адышоўшы да бліжэйшага мястэчка Альбы, аднак бальшыня зь іх падалася да Баранавічаў, дзе далучылася да батальёну маёра Дамброўскага[2].

Камісар Крывашэін у сваёй справаздачы 19-га сакавіка на паседжаньні Менскага губрэўкаму заўважыў: «Досыць было мець 30 добра ўзброеных камуністаў, каб прагнаць банды з Нясьвіжу»[2].

Пасьля заняцьця гораду ЧК арыштавала кіраўнікоў паўстаньня — Мечыслава Валністага, Палікарпа Календу, Юзафа Янушкевіча, Канстанціна Шыдлоўскага і Станіслава Іваноўскага. Яны былі перавезеныя ў даўні кляштар бэнэдыктынцаў, які бальшавікі выкарыстоўвалі як вязьніцу, а 24 сакавіка 1919 году іх расстралялі ў Крыжацкім Лесе[1].

Маці выратавала ад варожае кулі начальніка паліцыі пры паўстанцах Міхася Красьніцкага, перахоўваючы яго да прыйсьця легіянэраў, у падзямельлі паміж замкам і Міхайлаўскай гарой, аднак, захварэўшы там на сухоты, ён пражыў пасьля гэтага нядоўга — за ягонай труной ішоў увесь Нясьвіж[2].

Пасьля заканчэньня польска-бальшавіцкай вайны, калі Нясьвіж увайшоў у склад Польскай Рэспублікі, у горадзе ўсталявалі два помнікі ў памяць пра польскіх ахвяр паўстаньня. Адзін зь іх знаходзіўся ў цэнтры гораду і быў разбураны ў час ІІ сусьветнай вайны. Другі — гэта надмагільле на каталіцкіх могілках у Нясьвіжы, усталяванае 24 сакавіка 1926 году на магіле арганізатараў паўстаньня. Яго фундатарамі былі вучні і настаўнікі мясцовай гімназіі. Пасьля 1990 году ён быў адрамантаваны і існуе да сёньняшняга часу. Мае форму вялікага, чатырохбаковага крыжа з чырвонага граніту, на якім напісаны прозьвішчы расстраляных, дата сьмерці і цытата з польскага паэта Яна Каханоўскага: A jeśli komu droga otwarta do nieba, Tym, co służą ojczyźnie (бел. А калі каму і адчынена дарога на неба, то гэта тым, хто служыць Айчыне). Пасьля 1944 з магілы быў зьбіты надпіс pomordowani przez bolszewików (бел. забітыя бальшавікамі)[1].

  1. ^ а б в г Цэнтральная Беларусь. Мінская вобласць // Месцы…. — С. 211—213.
  2. ^ а б в Віцьбіч Ю. Нясьвіжскае паўстаньне
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Нясьвіскае паўстаньне
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?