For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Бітва пад Пружанамі (1920).

Бітва пад Пружанамі (1920)

Бітва пад Пружанамі
Польскія жаўнеры на баявых пазыцыях
Дата: 26 ліпеня 1920
Месца: Беларусь
Вынік: няпэўны
Супернікі
Сьцяг Польшчы ПольшчаСьцяг краіны або тэрыторыі РСФСР
Камандуючыя
  • Караль Андэрс
  • Зыгмунт Псарскі
Агульныя страты
невядомыя

Бі́тва пад Пружа́най — адна зь бітваў у часе вайны Савецкай Расеі з Польшчай 1919—1920 рокаў, што адбывалася 26 ліпеня 1920.

У ліпені 1920 Міхаіл Тухачэўскі пачаў наступ(ru) на Заходнім фронце(pl). 4-я расейская армія(ru) прарвала польскую абарону на правым (паўночным) флянзе і стала пагражаць акружэньнем 1-й польскай арміі(pl). З 7 ліпеня польскія войскі пачалі агульнае адступленьне, аднак з баямі стрымалі пляны Тухачэўскага выцясьніць іх да палескіх балотаў.

10 ліпеня палякі пакінулі Бабруйск, 11 ліпеня — Менск, 14 ліпеня бальшавікі ўвайшлі ў Вільню. 17 ліпеня была ўзятая Ліда, 19 ліпеня — Горадня і Баранавічы.

14-я польская дывізія пяхоты(pl) адступала па лініі СлуцакСлонім. 14-ы батальён сапёраў, які ўваходзіў у склад дывізіі, пры адыходзе ўзрываў масты і чыгуначную інфраструктуру, адыходзячы з баямі празь Якшычы, Сіняўку, Слонім, Ружану, Пружану да Лінова, дзе злучылася з 3-й кампаніяй, што адступала ад Бярозы-Картускай[1].

Бальшавіцкія войскі, заняўшы Пружану, пагражалі зайсьці ў тыл 14-й дывізіі пяхоты, што адступала з Ружаны. З мэтай спыненьня расейскага наступу была створаная група пад даводзтвам падпалкоўніка Андэрса(pl), куды ўвайшлі таксама 1-я і 2-я кампаніі сапёраў пад даводзтвам капітана Псарскага(pl). 26 ліпеня адбылася атака на расейцаў, і Пружана пераходзіла з рук у рукі некалькі разоў[1].

Кампаніі сапёраў, наступаючы ўздоўж палявой дарогі Загор’еДоўгае, змусілі расейцаў адступіць з Купліну на Дабучын. Калі расейцы перайшлі ў наступ на Пружану, падпаручнік Балахоўскі(pl) з кампаніямі сапёраў кантратакаваў і адкінуў ворага, пасьля чаго польская пяхота перайшла ў контранаступ. Войскі Балахоўскага перакрылі расейцам адыход да Дабучыну, і чырвонаармейцы былі разьбітыя сіламі III батальёну 58-га пяхотнага палку. У гэтай бітве палякі страцілі 3 чалавек забітымі і 11 параненымі[2].

За свой чын Вітальд Балахоўскі быў узнагароджаны крыжам Virtuti Militari V клясу[3].

Адступленьне палякаў працягнулася, 14-ы батальён сапёраў адышоў праз Кобрынь і Жабінку да Янава-Падляскага. Пазьней у сувязі з падрыхтоўкай да бітвы на Вісьле 14-я пяхотная дывізія адступіла ў раён Дэмбліна, а 14-ы батальён сапёраў 11 жніўня прыбыў у Акунеў, каб займацца фартыфікацыяй варшаўскіх прадмесьцяў[3].

  1. ^ а б Mańkowski 1934. С. 22.
  2. ^ Mańkowski 1934. С. 22—23.
  3. ^ а б Mańkowski 1934. С. 23.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Бітва пад Пружанамі (1920)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?