Мэдаль для ўсходніх народаў
Мэдаль для ўсходніх народаў (па-нямецку: Tapferkeits- und Verdienstauszeichnung für Angehörige der Ostvölker),па-расейску: Медаль для восточных народов) — нямецкая ўзнагарода, якая прызначалася для прадстаўнікоў славянскіх народаў СССР, якія супрацоўнічалі зь немцамі пад час Другой сусьветнай вайны і якія, паводле нацыянал-сацыялістычнай расавай ідэалёґіі, лічыліся нявартымі атрыманьня тых жа ўзнагародаў, якімі ўзнагароджваліся нямецкія вайскоўцы Вэрмахту[1].
Мэдаль выдатнасьці для ўсходніх народаў | ||
| ||
Арыгінальная назва | Tapferkeits- und Verdienstauszeichnung für Angehörige der Ostvölker | |
---|---|---|
Краіна | Нацыстоўская Нямеччына | |
Тып | мэдаль | |
Каму ўручаецца |
безь мячоў: кіраўнікам і іншым асобам акупаванай адміністрацыі | |
Статус | не ўручаецца | |
Статыстыка | ||
Парамэтры |
Дыяметры медалёў: Знак I класа — 48 мм II класа — 40 мм шырыня стужкі 32 мм | |
Дата заснаваньня | 14 ліпеня 1942 |
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напад 22 чэрвеня 1941 году на Савецкі Саюз Нямеччыны і яе хаўрусьнікаў (Румыніі, Фінляндыі, Вугоршчыны, Славаччыны й Італіі), пачаўшы для СССР Вялікую Айчынную вайну, прывёў да ўстанаўленьня на частцы тэрыторыі СССР (прыблізна з адной трацінай насельніцтва краіны) кантролю Нямеччыны і яе хаўрусьнікаў. На тэрыторыях, акупаваных Трэцім райхам і ягонымі хаўрусьнікамі, апынулася каля 70 мільёнаў савецкіх грамадзянаў. У частках Вэрмахту з 1940 па 1945 гг. служыла да 1,5 мільёна грамадзянаў СССР.[2]
Для ўзнагароджваньня гэтых вайскоўцаў пастановай Адольфа Гітлера ад 14 ліпеня 1942 року быў уведзены адмысловы знак выдатнасьці для ўсходніх народаў.[3] Права ўзнагароджваньня давалася рэйхсміністру ўсходніх акупаваных тэрыторый Альфрэду Розэнбэрґу і ґенэрал-інспэктару ўсходніх войскаў Вэрмахту.[4]
Пад «усходнімі фармаваньнямі» у кантэксьце статута дадзенага знака выдатнасьці меліся на ўвазе:[5]
- туркестанскія падразьдзяленьні,
- казачыя часткі,
- крымска-татарскія фармаваньні,
- добраахвотнікі ў складзе нямецкіх фармаваньняў.
З траўня 1943 году ў гэты сьпіс былі ўключаныя й вайскоўцы са складу шуцманшафт, паліцыйных і ахоўных фармаваньняў[1].
З 29 кастрычніка 1942 року права атрыманьня ўзнагароды было распаўсюджанае й на нямецкіх вайскоўцаў зь ліку каманднага складу «ўсходніх фармаваньняў», якія атрымалі іх у якасьці памятнага ганаровага знака (па-нямецку: Erinnerungsabzeichen). Перадумовай для атрыманьня знака выдатнасьці II клясы «ў срэбры» зь мячамі была наяўнасьць Жалезнага крыжа 2-га клясы, а знака выдатнасьці I клясы «ў срэбры» — Жалезнага крыжа 1-й клясы[5].
З 14 лютага 1944 году знакам выдатнасьці безь мячоў розных ступеняў «у срэбры» маглі быць узнагароджаныя нямецкія вайскоўцы, які былі колішнімі ўладальнікамі крыжа «За ваенныя заслугі».
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагарода ўяўляе зь сябе васьміканцовую зорку з расьлінным арнамэнтам у цэнтры (кветка з шасьцю пялёсткамі, акаймленьная лаўровымі лістамі). Знакі I клясы маюць дыяметар 48 мм, II клясы — 40 мм, шырыня стужкі 32 мм.
Знакі I клясы мацавалі да вопраткі з дапамогаю шпількі (леваруч, ніжэй Жалезнага крыжа I клясы ці Крыжа Ваенных заслугаў I клясы). Знакі II клясы насілі на грудзіне на стужцы (леваруч, пасьля астатніх нямецкіх узнагародаў): знакі II клясы «ў золаце» — на стужцы сьветла-зялёнага колеру з чырвонымі стужкамі ля краёў; знакі II клясы «у срэбры» — на стужцы зялёнага колеру зь белымі стужкамі ля краёў; знакі II клясы «ў бронзе» — на стужцы цёмна-зялёнага колеру. Магчыма было паўторнае ўзнагароджваньне знакамі выдатнасьці адной і той жа ступені (вядомы выпадкі ўзнагароджваньня знакам II клясы «у бронзе» тры разы запар).
Пры нашэньні стужкі на плянцы — калі знак зь мячамі — на гэтай плянцы меліся скрыжованыя мячы жоўтага мэталу. Замест знакаў II клясы дазвалялася нашэньне стужкі адпаведнае расфарбоўкі на плянцы ці ў пятліцы.[6]
Ступені
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пералік знакаў выдатнасьці для ўсходніх народаў | |||||
---|---|---|---|---|---|
I клясы | II клясы | ||||
«у золаце» | «у срэбры» | «у золаце» | «у срэбры» | «у бронзе» | |
значак(недаступная спасылка) | |||||
зь мячамі | |||||
безь мячоў |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Klietmann, 2002
- ^ к. в. н. Цыганок А. «Русский коллаборационизм в ВОВ» на сайте «Личные деньги». Дата публикации 2009-02-09
- ^ Шаблён:Публікацыя
- ^ Орден «За храбрость и заслуги»
- ^ а б Michaelis, 2011
- ^ Третий Рейх ЗНАК ОТЛИЧИЯ ДЛЯ ВОСТОЧНЫХ НАРОДОВ
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.