For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Лейці.

Лейці

Лейці — група сялянаў-слугаў у Літве і Вялікім Княстве Літоўскім[1]. Упершыню ўпамінаюцца ў 1407 годзе сярод сялянаў, якіх вялікі князь Вітаўт падараваў Манівіду, апошні раз — у 1540-я гады[2].

Паводле Гістарычнага слоўніка беларускай мовы, лейць (лейт) — гэта чорнарабочы дваровы чалавек[3].

Этымалягічны слоўнік беларускай мовы (1989 год) з спасылкай на савецкага летувіскага гісторыка Канстанцінаса Яблонскіса выводзіць слова лейт ад незасьведчанага ў пісьмовых крыніцах летувіскага *laitis[4].

Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка зьвяртае ўвагу на тое, што вылучэньне летувіскім аўтарам Артурасам Дубонісам новай вэрсіі, дзе назва Літва супастаўляецца з назвай служылага стану лейцяў ёсьць праявай хісткасьці летувіскіх гіпотэзаў і прыкметай таго, што этымалягічныя пошукі ў гэтым кірунку заходзяць у тупік. Як адзначае Алесь Жлутка, гэтая вэрсія грунтуецца пераважна на дакумэнтах позьняга часу — XVI стагодзьдзя, калі ўжо маглі адбыцца істотныя зьмены ў этнічным складзе насельніцтва і анамастыцы розных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага, а адзінкавыя ранейшыя, адрозныя паводле формы, упаміны могуць мець іншае паходжаньне[5].

Упаміналіся ў Аліце зь Сімнай, Алькеніках, Анікштах, Ашмянах, Бірштанах, Васілішках, Вількаміры, Вільках, Вільні, Дарсунішках, Доўгах, Гегужыне-Пералозах, Жалудку, Жыжмарах, Каняве-Дубічах, Коўне, Кіеўскай зямлі (на Прыпяці[6]), Ласасіне, Лепунах (Ляпонах?), Майшаголе, Мерачы, Радуні, Ракішках, Стаклішках, Судэрве, Сумілішках, Сьвянцянах, Троках, Уцяне, Харэйках (на паўднёвы ўсход ад Вялейкі), Эйшышках[7].

Служылі ў якасьці памежнай варты, абаранялі замкі, прэзэнтавалі вялікакняскую ўладу на ўскраінах гаспадарства і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй. Пазьней яны даглядалі коней гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. У Жамойці выконвалі паліцыйныя функцыі і здушалі сэпаратысцкія памкненьні[6].

  1. ^ Новікаў Я. Лейці // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 188.
  2. ^ Дубоніс А. Лейці вялікага князя літоўскага. — Смаленск, 2015. С. 22, 95.
  3. ^ ГСБМ. Вып. 16. — Мн.: Беларуская навука, 1997. С. 337.
  4. ^ ЭСБМ. Т. 5. — Мн., 1989. С. 280.
  5. ^ Жлутка А. Літва і ліцьвіны — адкуль і хто? (пасляслоўе) // Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы. — Менск, 2016. С. 19—20.
  6. ^ а б Новікаў Я. Лейці // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 189.
  7. ^ Дубоніс А. Лейці вялікага князя літоўскага. — Смаленск, 2015. С. 113—114.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Лейці
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?