For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Заходні бераг ракі Ярдан.

Заходні бераг ракі Ярдан

Заходні бераг ракі Ярдан
па-габрэйску: הַגָּדָה הַמַּעֲרָבִית
па-арабску: الضفة الغربية
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус акупаваная тэрыторыя[d], спрэчная тэрыторыя[d], Region of Palestine[d] і рэгіён
Уваходзіць у Дзяржава Палестына, Палесцінскія тэрыторыі[d], акупаваныя Ізраілем тэрыторыі[d], Сярэдні Ўсход і Паўднёва-Заходняя Азія
Сталіца
Дата ўтварэньня 1949
Кіраўнік Махмуд Абас
Афіцыйныя мовы
  • Палестынская арабская мова
  • Сучасны іўрыт
Насельніцтва (2017) 2 747 943[1]
Плошча 5860 км²
Месцазнаходжаньне
Заходні бераг ракі Ярдан на мапе
Мапа Заходняга берагу
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2
Код ISO 3166-2 WBK
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Захо́дні бе́раг (па-арабску: الضفة الغربية‎, па-габрэйску: הגדה המערבית) — вобласьць на Блізкім Усходзе, у гістарычных землях Юдэі і Самарыі. Зьяўляецца адной з дзьвюх частак часткова прызнанае Дзяржавы Палестыны.

У 1947 року паводле рашэньня ААН Палестына была падзеленая на жыдоўскую і арабскую тэрыторыі. Заходні бераг ракі Ярдан апынуўся ў арабскай частцы. У першай блізкаўсходняй вайне 1948—1949 рокаў гэтую тэрыторыю акупавала Трансярданія, якая дала ёй назву «Заходні берег ракі Ярдан», каб адрозьніваць яе ад усходняга берагу — сваёй асноўнай тэрыторыі. Граніцы вобласьці прайшлі па дэмаркацыйнай лініі замірэньня 1949 року паміж Трансярданіяй ды Ізраілем з захаду, поўначы і поўдню, а на ўсходзе — па рацэ Ярдан.

Па выніках Шасьцідзённай вайны 1967 тэрыторыя акупаваная Ізраілем. З 1995 року знаходзіцца пад ізраільскай (пераважна) і часткова пад супольнай ізраільска-палестынскай юрысдыкцыяй. Разам з Сэктарам Газа ўтварае г.зв. Палестынскую Аўтаномію.

Міжнародная супольнасьць лічыць ізраільскія паселішчы на Заходнім беразе (улучна з Усходнім Ерусалімам) незаконнымі. У 2004 року Міжнародны суд справядлівасьці пастанавіў, што ўсе пагадненьні пасьля акупацыі Заходняга берагу Ізраілем у 1967, то бок закон пра Ерусалім, мірная дамова зь Ярданіяй і пагадненьні ў Осьлё, не мяняюць статусу Заходняга берагу ракі Ярдан як акупаванай Ізраілем тэрыторыі[2][3].

Глядзіце таксама: Гісторыя Леванту і Гісторыя Палестыны

З 1517 да 1917 тэрыторыя цяперашняга Заходняга берагу знаходзілася пад уладай Асманскай імпэрыі як частка правінцыі Сырыя.

На канфэрэнцыі ў Сан-Рэма (1920) краіны-пераможцы (Францыя, Вялікабрытанія, ЗША ды інш.) утварылі тут Брытанскі мандат у Палестыне. Кіраўніком трох раёнаў, вядомых пад агульнай назвай Трансярданія, быў абвешчаны эмір Абдула, які намерваўся аб’яднаць арабскія землі пад хашыміцкім сьцягам.

У 1947 року рэзалюцыя №181 па падзеле Палестыны ААН рэкамэндавала падзел Брытанскага мандату на жыдоўскую дзяржаву, арабскую дзяржаву і Ерусалім пад міжнародным кіраваньнем; паводле рэзалюцыі «горная мясцовасьць Самарыі і Юдэі» (улучна з цяперашнім Заходнім берагам ракі Ярдан) трапляў у арабскую частку. Аднак у першай вайне з наваўтвораным Ізраілем 1948 року Заходні бераг захапіла Трансярданія[4]. 15 лістапада 1948 року копцкі біскуп каранаваў Абдулу на караля Ерусаліму. Абдула I надаў усім палестынскім арабам Заходняга берагу і Ўсходняга Ерусаліму ярданскае грамадзянства.

Мірнай дамовай 1949 року былі ўсталяваныя пераходныя граніцы паміж Ізраілем і Ярданіяй. У 1950 Трансярданія анэксавала тэрыторыі на захад ад Ярдану і назвала яе «Заходнім берагам», ці «Цысярданіяй», у адрозьненьне ад «Усходняга берагу», ці «Трансярданіі». Анэксія ня была фармальна прызнаная ніводнай краінай, за выняткам Вялікабрытаніі.

У чэрвені 1967 року Заходні бераг і Ўсходні Ерусалім былі захопленыя Ізраілем у хадзе Шасьцідзённай вайны. Да 1982 Заходні бераг ракі Ярдан, за выключэньнем Усходняга Ерусаліму і колішняй ізраільска-ярданскай нічыйнай зямлі, знаходзіліся пад ізраільскім вайсковым камандаваньнем. Толькі ў 1988 року Ярданія афіцыйна адмовілася ад сваіх правоў на тэрыторыю і пазбавіла ўсіх палестынцаў Заходняга берагу ярданскага грамадзянства.

У 1982 пасьля эгіпецка-ізраільскай мірнай дамовы наўпроставае вайсковае камандаваньне на Заходнім беразе было замененае на паўцывільнае пад непасрэдным кіраваньнем Міністэрства абароны Ізраілю. Ізраільскія паселішчы былі асобна аднесеныя да адміністрацыйнай адзінкі Юдэі і Самарыі.

Пасьля пагадненьняў у Осьлё 1993 року Палестынская аўтаномія афіцыйна кантралюе гэтак званую «Зону А», якая складае прыкладна 11% плошчы Заходняга берагу; Зона Б (каля 28%) знаходзіцца пад супольным ізраільска-палестынскім вайсковым і палестынскім цывільным кіраваньнем; Зона В (прыкладна 61%) цалкам кантраляваная Ізраілем. Большасьць дзяржаваў сьвету называюць Заходні бераг з Усходнім Ерусалімам «акупаванымі Ізраілем тэрыторыямі». Ізраіль лічыць, што тэрыторыя ня ёсьць акупаванай, паколькі ня была адваяваная ў існай і прызнанай сувэрэннай дзяржавы, паколькі да Шасьцідзённай вайны Заходні бераг не знаходзіўся ў юрысдыкцыі ніякай законнай улады. У тэрміналёгіі ізраільскіх уладаў і іхніх хаўрусьнікаў гэтыя тэрыторыі характарызуюцца як «аспрэчваныя».

Квартэт па Блізкім Усходзе прапанаваў урэгуляваньне канфлікту шляхам стварэньня на Заходнім беразе і ў Сэктары Газа незалежнай Палестынскай дзяржавы. Аднак паколькі першыя патрабаваньні дарожнай мапы — спыненьне атакаў на Ізраіль і зьняцьце ў адказ вартавых пастоў Ізраілем — не былі выкананыя, перамовы па іншых спрэчных пытаньнях так і не пачаліся.

  1. ^ Middle East: West Bank (анг.) The World Factbook. Central Intelligence Agency (16 траўня 2018). Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  2. ^  Domb, Fania International Law and Armed Conflict: Exploring the Faultlines. — Martinus Nijhoff Publishers, 2007. — С. 511. — ISBN 9004154280
  3. ^ Legal Consequences of the Construction of a Wall in the Occupied Palestinian Territory, Advisory Opinion, I. C. J. Reports. — International Court of Justice, 2004. — С. 136. — ISBN 92-1-070993-4
  4. ^ The Making of Transjordan (анг.) History Праверана 6 чэрвеня 2018 г. Архіўная копія ад 29 лістапада 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходні бераг ракі Ярдансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Заходні бераг ракі Ярдан
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?