For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Дзяржаўны жыдоўскі тэатар БССР.

Дзяржаўны жыдоўскі тэатар БССР

Дзяржа́ўны жыдо́ўскі тэа́тар БССР — тэатар, які дзейнічаў у Менску ў 1926—1949 роках.

У 1921 року ў Маскве была створаная жыдоўская сэкцыя пры Беларускай драматычнай студыі(d), куды былі накіраваныя навучацца будучыя акторы, сабраныя акторам і пастаноўшчыкам Міхаілам Рафальскім. 21 кастрычніка 1926 року тэатар дэбютаваў у Менску спэктаклем «На ланцугу пакутаў» Іцхока Перэца[1]. Уласнага памяшканьня ня меў, спэктаклі дэманстраваліся на сцэне Першага Беларускага драматычнага тэатру.

У 1932 тэатру перададзены будынак былой Харальнай сынагогі (цяпер — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага). Да 1937 року ў рэпэртуары тэатру налічвалася 26 спэктакляў. 9 жніўня 1937 року па абвінавачваньні ў «шпіянажы на карысьць Польшчы» быў арыштаваны заснавальнік і кіраўнік Міхаіл Рафальскі. У 1938 року новым кіраўніком стаў Віктар Галаўчынер.

28 чэрвеня тэатар, які ў той час знаходзіўся на гастролях у Віцебску, быў эвакуяваны ў Шахуньскі раён(ru) Горкаўскай вобласьці. Атрымаўшы загад з БССР на расфармаваньне тэатру, акторы зьвярнуліся да першага сакратара Новасыбірскага абкаму ВКП(б) Міхаіла Кулагіна, якога ведалі з часоў ягонай працы ў Менску. У кастрычніку 1941 року Дзяржаўны жыдоўскі тэатар пераехаў у Новасыбірск, выступаў на пляцоўцы Тэатру юнага гледача(ru). За гады вайны даў каля 300 спэктакляў, канцэртаваў у шпіталях, на прадпрыемствах, на фронце.

У 1946 року Дзяржаўны жыдоўскі тэатар БССР вярнуўся ў Менск. Ня маючы ўласнага памяшканьня, трупа грала спэктаклі на сцэне тэатру імя Янкі Купалы па панядзелках і аўторках, у выходныя дні. Тэатру быў прысвоены статус перасоўнага. Аднак неўзабаве тэатар трапіў пад крытыку, яго абвінавачвалі ў адсутнасьці ў рэпэртуары актуальных сучасных твораў, рабалепстве перад Захадам, у фармалізьме і касмапалітызьме. 16 сакавіка 1948 року тэатар пазбаўлены дзяржаўнага фінансаваньня, але працягваў існаваньне[1]. 30 сакавіка 1949[2] на загад Саўміна БССР тэатар расфармаваны.

Мастацкімі кіраўнікамі былі Міхаіл Рафальскі (1926—1937, рэпрэсаваны), Віктар Галаўчынер (1938—1946). У розныя гады ў тэатры працавалі рэжысэры Леў Літвінаў, А. Айзенберг, Васіль Фёдараў[3], дырэктар Адам Левітэ, народны артыст УССР Б. Норд, мастак Аляксандар Тышлер. Сярод найлепшых пастановак — «Пігмаліён» Бэрнарда Шоў (1946, рэжысэр Віктар Галаўчынер).

  • Юдзіф Арончык[2]
  • Арон Бродкін
  • Іда Бяркоўская
  • Мацьвей Бярозкін
  • Песя Вольпіна
  • Іда Высоцкая
  • Эма Дрэйзіна
  • Нэхама Зальцман
  • Цфанія Кіпніс
  • Кузьма Кулакоў (Рутштэйн)[3]
  • Соф’я Лемберг
  • Ісар Левін
  • Вэніямін Лімон[1]
  • Аляксандар Магілёўскі
  • Марк Моін — заслужаны артыст БССР[3]
  • Лія Нэльсан
  • Рэбэка Рубанава
  • Майсей Сокал
  • Абрам Трэпель
  • Фаня Цыпкіна
  • Б. З. Ямпольскі
  1. ^ а б в Арцімовіч, Тацяна (12 красавіка 2014) З гісторыі габрэйскага тэатру ў Беларусі зЕрне Праверана 7 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ а б Арлоў 2018. С. 2.
  3. ^ а б в Арлоў 2018. С. 2.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Дзяржаўны жыдоўскі тэатар БССР
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?