For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Група дваццаці.

Група дваццаці

«Група дваццаці»
анг. Group of Twenty

     Дзяржавы-ўдзельніцы

     Іншыя дзяржавы Эўразьвязу

     Дзяржавы-госьці

Абрэвіятура «Г20»
Папярэднік «Група сямі»
Дата ўтварэньня 15 сьнежня 1999 (24 гады таму)
Тып гаспадарчая
Юрыдычны статус міжнародная нарада
Мэта узгадненьне гаспадарчай палітыкі ў адказ на выклікі[1]
Сяброўства 19 дзяржаваў і Эўрапейскі Зьвяз
Афіцыйныя мовы ангельская
Сайт g20.org

«Гру́па дваццаці́»[2] («Вялікая дваццатка», «В20»[3], анг. G20) — штогадовая міжнародная нарада з удзелам урадаў 19 найбольшых дзяржаваў і Эўрапейскага Зьвязу, заснаваная ў сьнежні 1999 году. 19-ю дзяржавамі-ўдзельніцамі «Групы дваццаці» зьяўляюцца:

Урад-старшыня «Групы дваццаці» праводзіць нараду ў сваёй дзяржаве, вызначае парадак дня нарады і зьмяняецца штогод. Пагатоў урад-старшыня супрацоўнічае ў тройцы з папярэдім і наступным урадамі-старшынямі для забесьпячэньня пераемнасьці і згоды між удзельнікамі. Таксама да ўдзелу запрашаюць прадстаўнікоў прынамсі 3-х міжнародных арганізацыяў: Арганізацыя аб’яднаных нацыяў (Нью-Ёрк, ЗША), Міжнародны валютны фонд (Вашынгтон, ЗША) і Сусьветны банк (Вашынгтон). Цягам году праходзіць звыш 50 сустрэчаў (штотыдзень па сустрэчы) міністраў скарбу, амбасадараў па адмысловых даручэньнях, старшыняў галоўных банкаў і кіраўнікоў 19 дзяржаваў і Эўрапейскага Зьвязу. Пры канцы адбываецца сход кіраўнікоў дзяржаваў, якія зацьвярджаюць супольную дэклярацыю аб палітыцы на год. Праца нарады падзяляецца на 2 складнікі:

  • сустрэчы міністраў скарбу, старшыняў галоўных банкаў і іх намесьнікаў наконт 7 справаў — 1) грашовай палітыкі, 2) дзяржаўнага скарбу, 3) валютных курсаў, 4) укладаньняў у інфраструктуру, 5) фінансавага рэгуляваньня, 6) фінансавага ўключэньня, 7) міжнароднага падаткаабкладаньня;
  • сустрэчы амбасадараў па адмысловых даручэньнях і адпаведных міністраў наконт 6 галіновых справаў — 1) палітычны ўдзел, 2) процідзеяньне карупцыі, 3) разьвіцьцё, 4) гандаль, 5) энэргетыка, 6) стаць[5].

Урад Гішпаніі зьяўляецца пастаянным госьцем сустрэчаў. Запрашэньне на сход кіраўнікоў дзяржаваў атрымліваюць таксама ўрады-старшыні прынамсі 2-х рэгіянальных міжнародных арганізацыяў: Афрыканскі зьвяз (Адыс-Абэба, Этыёпія) і Асацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (Джакарта, Інданэзія). Таксама ўрад-старшыня «Групы дваццаці» на свой выбар запрашае прадстаўнікоў 2-х дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў[6].

Мінуўшчына

26 верасьня 1999 году міністры скарбу і старшыні галоўных банкаў «Групы сямі» запрасілі на першую сустрэчу «Групы дваццаці» 15-16 сьнежня ў Бэрліне (Нямеччына) сваіх калегаў з Эўрапейскага Зьвязу і 12 іншых буйных дзяржаваў: Аргентына, Аўстралія, Бразылія, Інданэзія, Індыя, Кітай, Мэксыка, Паўднёвая Афрыка, Паўднёвая Карэя, Расея, Саудаўская Арабія і Турэччына. Прычынай паслужыла патрэба ў пераадоленьні наступстваў Азіяцкага фінансавага крызісу 1997 году[1]. 15 лістапада 2008 году ў Вашынгтоне (ЗША) адбылася першая сустрэча «Групы дваццаці» на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў. У 2009—2010 гадах кіраўнікі дзяржаваў «Групы дваццаці» зьбіраліся на нараду двойчы на год.

19 чэрвеня 2012 г. на сустрэчы ў Лос-Кабасе (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія, Мэксыка) «Група дваццаці» ўхваліла вылучэньне звыш $450 млрд у Міжнародны валютны фонд на пераадоленьне гаспадарчых забурэньняў[7]. У 2017 годзе на ўдзельнікаў «Групы дваццаці» прыпадала 85% сукупнага прадукту сьвету, 66% насельніцтва Зямлі, 75% міжнароднага гандлю і 80% укладаньняў у сьвеце[8].

Сьпіс нарадаў

Сходы кіраўнікоў дзяржаваў[9]
Дата Дзяржава Горад Старшыня
30 лістапада — 1 сьнежня 2018 Аргентына Буэнас-Айрэс Маўрысьё Макры
7-8 ліпеня 2017 Нямеччына Гамбург Ангела Мэркель
4-5 верасьня 2016 Кітай Ханьчжоў (правінцыя Чжэцзян) Сі Цьзіньпін
15-16 лістапада 2015 Турэччына Серык (правінцыя Анталья) Рэджэп Эрдаган
15-16 лістапада 2014 Аўстралія Брысбэйн (штат Кўінзлэнд) Тоні Эбат
5-6 верасьня 2013 Расея Санкт-Пецярбург Уладзімер Пуцін
18-19 чэрвеня 2012 Мэксыка Сан-Хасэ-дэль-Каба (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія) Фэліпэ Кальдэрон
3-4 лістапада 2011 Францыя Канны (рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг) Нікаля Сарказі
11-12 лістапада 2010 Паўднёвая Карэя Сэул Лі Мён Бак
26-27 чэрвеня 210 Канада Таронта (правінцыя Антарыё) Стывэн Гарпэр
24-25 верасьня 2009 ЗША Пітсбург (штат Пэнсыльванія) Барак Абама
2 красавіка 2009 Вялікабрытанія Лёндан (Ангельшчына) Гордан Браўн
15 лістапада 2008 ЗША Вашынгтон (акруга Калюмбія) Джордж Ўокер Буш
Ранейшыя сустрэчы міністраў[10]
Дата Дзяржава Горад Старшыня
17-18 лістапада 2007 Паўднёвая Афрыка Клейнмонд (Заходнекапская правінцыя) Трэвар Мануэль
18-19 лістапада 2006 Аўстралія Мэльбурн (штат Вікторыя) Стывэн Цімс
15-16 кастрычніка 2005 Кітай Пэкін Цзінь Жэньцын
19-21 лістапада 2004 Нямеччына Бэрлін Ганс Эйхель
26-27 кастрычніка 2003 Мэксыка Марэлія (штат Мічаакан) Франсіско Хіль-Дыяс
22-23 лістапада 2002 Індыя Новы Дэлі Ясвант Сінгх
16-17 лістапада 2001 Канада Атава Пол Мартын
24-25 кастрычніка 2000 Канада Манрэаль (правінцыя Квэбэк) Пол Мартын
15-16 сьнежня 1999 Нямеччына Бэрлін Ганс Эйхель

Крытыка

22 чэрвеня 2010 году міністар замежных справаў Нарвэгіі Ёнас Сьцёрэ ў інтэрвію нямецкаму часопісу заявіў: «„Група дваццаці“ ёсьць самапрызначанай групай. … Мы больш не жывем у XIX стагодзьдзі, калі вялікія дзяржавы сустракаліся і перакройвалі мапу сьвету. Нікому не патрэбны новы Венскі кангрэс». Ёнас Сьцёрэ падкрэсьліў: «Паўднёвая Афрыка ёсьць часткай, але не прадстаўніком Афрыкі. Саудаўская Арабія ёсьць часткай, але не прадстаўніком арабскага сьвету. Тады чаму Эўрапейскі Зьвяз прадстаўлены ў дадатак да 4 асобных дзяржаваў-удзельніцаў ЭЗ і 2-х іншых у якасьці назіральнікаў? Гэта непрымальна». Таксама ён удакладніў: «Гэта будзе абазначаць далейшае паўзучае абясцэньваньне адказных сусьветных арганізацыяў, калі рашэньні прыкладам Сусьветнай арганізацыі здароўя або Сусьветнай гандлёвай арганізацыі будуць дзейсна прымацца „Г20“». Сьцёрэ заўважыў: «малая, самапрызначаная група супраць астатняга сьвету — астатніх 170 або 171 дзяржавы. У такім сьвятле „Група дваццаці“ для міжнароднай супрацы ёсьць адным з найбольшых адкатаў з часоў Другой сусьветнай вайны»[11].

Крыніцы

  1. ^ а б Частыя пытаньні (анг.) // «Група дваццаці», 2018 г. Праверана 6 сакавіка 2018 г.
  2. ^ Як сусьветнай эканоміцы супрацьстаяць выклікам // Газэта «Зьвязда», 5 верасьня 2016 г. Праверана 6 сакавіка 2018 г.
  3. ^ У верасьні ў Ханчжоў адбудзецца саміт Вялікай дваццаткі // Газэта «Зьвязда», 29 жніўня 2016 г. Праверана 6 сакавіка 2018 г.
  4. ^ У Пецярбургу пачаўся саміт дзяржаваў «Групы дваццаці» // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 5 верасьня 2013 г. Праверана 6 сакавіка 2018 г.
  5. ^ Як «Г20» працуе (анг.) // «Група дваццаці», 2018 г. Праверана 6 сакавіка 2018 г.
  6. ^ Удзельнікі «Г20» (анг.) // «Група дваццаці», 2018 г. Праверана 6 сакавіка 2018 г.
  7. ^ Коратка // Зьвязда : газэта. — 21 чэрвеня 2012. — № 118 (27233). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Што такое «Г20» (анг.) // «Група дваццаці», 2018 г. Праверана 6 сакавіка 2018 г.
  9. ^ Папярэднія сходы (анг.) // «Група дваццаці», 2018 г. Праверана 6 сакавіка 2018 г.
  10. ^ Сустрэчы міністраў фінансаў «Г20» (афіцыйныя дакумэнты) (анг.) // Весткавы асяродак «Г20» пры Таронтаўскім унівэрсытэце (Канада), 2018 г. Праверана 6 сакавіка 2018 г.
  11. ^ Манфрэд Эртэль. «Адзін з найбольшых адкатаў з часоў Другой сусьветнай вайны» (анг.) // Часопіс «Люстэрка» (Гамбург), 22 чэрвеня 2010 г. Праверана 6 сакавіка 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Група дваццаці
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?