For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Гент (футбольны клюб).

Гент (футбольны клюб)

Гент
Поўная назва Koninklijke Atletiek Associatie Gent
Заснаваны 1864
Горад Гент, Бэльгія
Стадыён Гэлямка Арэна
Умяшчальнасьць: 20 000
Прэзыдэнт Іван Дэ Вітэ[d]
Кіраўнік Іван Дэ Вітэ[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2023—2024 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
kaagent.be (нід.)​ (анг.)​ (фр.)

«Гент» (па-нідэрляндзку: Gent) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Генту. Заснаваны ў 1864 годзе першапачаткова як лёгкаатлетычны клюб з сэкцыяй па хакеі на траве. Футбольная сэкцыя зьявілася ў 1900 годзе. Чэмпіён Бэльгіі і трохразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі. Свае хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне Гэлямка Арэна, на якім гуляе з 2013 году. Да гэтага амаль 100 гадоў хатняй пляцоўкай быў стадыён імя Жуля Атэна. Традыцыйныя колеры «Генту» — сіні і белы. Сучасная назва на нідэрляндзкай мове была прынятая ў 1971 годзе, да гэтага афіцыйным назовам быў «Гантуаз» на францускай мове. У франкамоўнай частцы Бэльгіі дасюль выкарыстоўваецца былы францускі назоў. Мянушка клюбу Бафала ўзыходзіць да візыту Біфала Біла і ягонага цырка Дзікага Захаду ў Гент на пачатку XX стагоддзе[2].

Лягатып клюбу ў 1914 годзе.

Клюб быў закладзены ў 1864 годзе як гімнастычнае таварыства Генту (франц. Société Gymnastique la Gantoise) з мэтай прасоўваньня гімнастыкі. Некаторыя філіі таварыства хутка сталі незалежнымі, а ў 1891 годзе каманда аб’ядналася з атлетычнай асацыяцыяй гораду, якая сама па сабе была зьліцьцём розных клюбаў, як то бегавога клюбу. Новы клюб атрымаў назву Атлетычная асацыяцыя Генту (франц. Association Athlétique La Gantoise). Акрамя гімнастыкі клюб на той час меў сэкцыі лёгкай атлетыкі, боксу, крыкету, роварнага спорту, фэхтаваньня, хакею на траве, плаваньня і тэнісу.

У апошняе дзесяцігодзьдзе XIX стагодзьдзя ў Генце пачалі зьяўляцца футбольныя суполкі. Празь нейкі час 1 красавіка 1899 году некалькі такіх суполак аб’ядналіся ў клюб «Расінг», які на працягу наступных гадоў быў асноўным супернікам «Генту». У самім атлетычным клюбе футбольная сэкцыя зьявілася толькі ў 1900 годзе, дзякуючы высілкам студэнтаў Мэльле. Першым прэзыдэнтам каманды стаўся лекар Гэктар Прыем. Першапачаткова колерамі клюбу былі абраныя чорны і белы, але да 31 кастрычніка 1900 году, калі каманда стала афіцыйным чальцом клюбу, колеры былі зьмененыя на сіні і белы. Першым матчам 15 лістапада 1900 году была гульня супраць клюбу «Омніюм». У студзені 1901 году каманда правяла матч супраць клюбу «Расінг», які на той час быў мацнейшым за «Гент». Сустрэча скончылася зь лікам 10:0 на карысьць «Расінгу». У 1901 годзе клюб дэбютаваў ў бэльгійскай сыстэме ліг[3].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Японіі Бр Дэніел Шміт 1992
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Арчы Браўн 2002
4 Сьцяг Японіі Аб Цуёсі Ватанабэ 1997
6 Сьцяг Ізраілю ПА Амры Гандэльман 2000
8 Сьцяг Бэльгіі ПА Пітэр Геркенс 1995
9 Сьцяг Ісьляндыі Нап Андры Гуд’ёнсэн 2002
10 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Аімэ Амгба 2002
11 Сьцяг Швэцыі Нап Мамаду Санко 2005
12 Сьцяг Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Аб Юго Гамбор 2002
13 Сьцяг Сэрбіі Аб Стэфан Мітравіч 1990
15 Сьцяг Японіі ПА Ацукі Іта 1998
16 Сьцяг Бэльгіі ПА Матыяс Дэлёрж 2004
17 Сьцяг Даніі ПА Эндру Юльсагер 1995
18 Сьцяг Бэльгіі ПА Матыс Самуаз 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Швайцарыі Нап Франк Сюрдэ 2002
20 Сьцяг Партугаліі Аб Т’ягу Араужу 2001
21 Сьцяг Ангельшчыны Нап Макс Дын 2004
22 Сьцяг Сэнэгалу Аб Ноа Фадыга 1999
23 Сьцяг Нігерыі Аб Джордан Тарунарыга 1997
24 Сьцяг Бэльгіі ПА Свэн Кумс (капітан) 1988
25 Сьцяг Анголы Аб Нурыю Фартуна 1995
26 Сьцяг Бэльгіі Бр Люі Фартэн 2002
27 Сьцяг Бэльгіі ПА Тыбэ Дэ Флігер 2005
29 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Элію Варэла 2002
30 Сьцяг Бэльгіі Бр Сэлестэн Дэ Схрэвэль 2002
33 Сьцяг Бэльгіі Бр Даві Руф 1994
Сьцяг Вугоршчыны Нап Залан Ванча (ар. Лёмэль) 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Гент (футбольны клюб)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?