For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вэстэрлё (футбольны клюб).

Вэстэрлё (футбольны клюб)

Вэстэрлё
Поўная назва Koninklijke Voetbal Club Westerlo
Заснаваны 5 верасьня 1933
Горад Вэстэрлё, Бэльгія
Стадыён Гэт Койпэ
Умяшчальнасьць: 7982
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2023—2024 11 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
kvcwesterlo.be (нід.)​ (анг.)

«Вэстэрлё» (па-нідэрляндзку: Westerlo) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Вэстэрлё. Заснаваны ў 1933 годзе. Уладальнік Кубка Бэльгіі (2001). За ўсю гісторыю клюбу толькі адзіны гулец Тоні Браньнё выклікаўся да складу нацыянальнай зборнай Бэльгіі ў той час калі быў гульцом каманды.

Купа студэнтаў у 1917 годзе стварыла ў Вэстэрлё футбольны клюб, назваўшы яго спартовы гурток «Дэ Біст». Пасьля пяці гадоў існаваньня клюб быў ліквідаваны. Новая спроба стварыць футбольную каманду адбылася ў 1931 годзе. Тагачасны клюб атрымаў назву «Біст Спорт», але праз два гады ягоная назва была зьмененая на спартовы гурток «Вэстэрлё». У гэты час некаторыя гульцы пакінулі клюб і стварылі ўласны, назваўшы яго «Вэстэрлё Спорт». 5 жніўня 1942 году абодва клюбы аб’ядналіся.

У 1960 годзе клюб здабыў перамогу ў другім дывізіёнё Антвэрпэнскай лігі ў 1960 годзе. Праз восем гадоў «Вэстэрлё» бавіў час у сваім першым сэзоне на нацыянальным узроўні ў чацьвертым дывізіёне. Камандзе спатрэбілася восем гадоў, каб здабыць перамогу ў гэтае лізе і прасунуцца ў трэці дывізіён у 1969 годзе. Пасьля гэтага назіраўся толькі заняпад клюбу, бо спачатку ён вярнуўся ў чацьверты дывізіён, а потым нават быў вымушаны сысьці ў рэгіянальныя лігі, як то правесьці сэзон 1982—1983 гадоў у другім дывізіёне Антвэрпэнскай лігі. Толькі фактычна ў другой палове 1980-х «Вэстэрлё» напаткаў лёс і клюб хутка вярнуўся ў трэці дывізіён. У 1993 годзе клюб прасунуўся ў другі дывізіён, а затым у 1997 годзе дасягнуў галоўнае лігі краіны — Першага дывізіёну. Яшчэ за год да гэтага ў 1996 годзе «Вэстэрлё» прыдбаў да сваёй назвы прэфікс «Каралеўскі» (нід. Koninklijke).

18 чэрвеня 2019 году было афіцыйна абвешчана, што клюб набыў турэцкі бізнэсовец Актай Эрджан[2]. Ён адразу даў зразумець, што «Вэстэрлё» застанецца рэгіянальным сямейным клюбам, і што асноўная ўвага будзе нададзенае сацыяльным аспэктам і спартовым дасягненьням.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вэстэрлё (футбольны клюб)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?