For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Бутвід.

Бутвід

Botvid
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Boto + Wid
Іншыя формы
Варыянт(ы) Буцьвід
Зьвязаныя імёны Відбут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бутвід»

Бутвід, Буцьвід — мужчынскае імя.

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Бутвід (Botvid, Bótviðr, мясцовая лацінізаваная форма — Butvidis[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3][4][5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутрык, Вільбут, Сайбут; германскія імёны Butariks, Willebut, Seiboth) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[7]. Такім парадкам, імя Бутвід азначае «корань дрэва»[5] (тое ж, што і імя Відбут).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nekraschy Butwydowycz (1 верасьня 1431 году)[8]; Nekrasch Butwidowicz (15 траўня 1432 году)[9]; Бутвиду земля… У Веленьском волости. Ивашку Бутвидовичу чоловекъ (1440—1492 гады)[10]; Buthwid… Butwid (1451 год)[11]; Daumunt Butwidowicz (31 кастрычніка 1484 году)[12]; Бартошъ Бутвидовичъ[13], Павел Бутвидовичъ[14] (1528 год); Станко Бутвидович… Бутвид Воинарович… Януш Бутвидович (1537—1538 гады)[15] (1537—1538 гады)[16]; Jerzy Butwid (20 красавіка 1775 году)[17].

  • Сьвяты Бутвід ( к. 1120) — хрысьціянскі місіянэр у Швэцыі, Сьвяты
  • Бутвід ( па 1227) — готляндзкі дойлід, меў сына Ляфранса Бутвідсона
  • Бутвід — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў наданьні свайго брата Карэйвы касьцёлу ў Дубінках, зробленым у 1451 годзе
  • Бутвід Талютавіч — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1451 годзе
  • Даўмонт Бутвідавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1484 годзе
  • Рыгор Багданавіч Бутвідавіч — літоўскі князь, які ўпамінаецца ў 1522 годзе[18]
  • Барташ Бутвідавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Павал Бутвідавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Бутвід Сунэсон ( па 1562) — біскуп Стрэнгнэсу
  • Бутвід Нэрыке ( па 1574) — швэдзкі гуманіст
  • Кацярына Мацееўна, Мацей Марцінавіч, Рыгор і Ян Марцінавічы, Амбражэй і Андрэй Рыгоравічы Бутвідовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1591 годзе[19]
  • Ёсіф Бутвід — пробашч Траўпенскага касьцёла на 1897 год[20]

Бутвідовічы гербу Ліс VI[21] — літоўскі шляхецкі род.

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Буцьвіданцы.

  1. ^ Hildebrand H. Huru fornminnena vårdas i Brunskogs kyrka // Månadsblad. Nr. 241—243, 1892. S. 89.
  2. ^ Otterbjörk R. Svenska förnamn. 3. uppl. — Stockholm, Esselte studium. 1979. P. 80—81.
  3. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 49.
  4. ^ Bótviðr, Nordic Names
  5. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135, 137.
  9. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 235.
  12. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 399.
  13. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 77.
  14. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
  15. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 141, 322, 329.
  16. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 26, 193, 322.
  17. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 38. — Вильна, 1914. С. 24.
  18. ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 267.
  19. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 173.
  20. ^ Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897. С. 157.
  21. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 263.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Бутвід
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?