For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Эдвард Грыг.

Эдвард Грыг

Эдвард Грыг
нарв.: Edvard Hagerup Grieg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1843(1843-06-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1907(1907-09-04)[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Аляксандр Грыг
Маці Гесіна Хагеруп
Жонка Ніна Хагеруп
Дзеці Аляксандра (памерла ва ўзросце 1 года ад менінгіту)
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Carl Reinecke[d]
Прафесіі кампазітар, піяніст
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка і сардана
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́двард Хагеруп Грыг (нарв.: Edvard Hagerup Grieg; 15 чэрвеня 1843, Берген, Нарвегія4 верасня 1907, Берген, Нарвегія) — нарвежскі кампазітар перыяду рамантызму, музычны дзеяч, піяніст, дырыжор. Буйнейшы прадстаўнік нарвежскай кампазітарскай школы. Член Шведскай каралеўскай музычнай акадэміі (1872), Французскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1889), ганаровы доктар музыкі Кембрыджскага (1893) і Оксфардскага (1906) універсітэтаў.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі (1858-62, клас К.Райнэке), а таксама ў Н. Гадэ і інш. Разам з кампазітарам Р. Нурдракам, які паўплываў на станаўленне яго творчай індывідуальнасці, і інш. арганізаваў міжскандынаўскае музычнае таварыства «Эўтэрпа» (1864, Капенгаген). 3 1866 жыў у Крысціяніі (Осла), сябраваў з паэтам і драматургам Б. Б'ёрнсанам, паводле п'ес якога напісаў шэраг музычна-сцэнічных твораў, у т.л. незакончаную оперу «Улаф Тругвасан», музыку да п'есы «Сігурд Крыжаносец», 1872; эскізы да оперы «Арнульт Геліне», да меладрамы для чытальніка і аркестра «Бергліёт», шмат рамансаў і песень. У 1871 заснаваў канцэртнае Музычнае таварыства (цяпер Філарманічнае таварыства). У 1880-90-я г. набыў сусветную славу як кампазітар, дырыжор, піяніст. У 1898 у Бергене арганізаваў І фестываль нарвежскай музыкі (праводзяцца і цяпер, з 1953 — штогадовыя фестывалі яго музыкі).

Творчасць Грыга фармавалася пад уплывам нарвежскай народнай культуры. Яго творчасць глыбока нацыянальная, з рысамі нямецкага рамантызму. Майстар фартэпіяннай («Лірычныя п'есы» і інш. цыклы) і камерна-вакальнай музыкі (каля 150 рамансаў і песень). Яркі індывідуальны стыль Э.Грыга, тонкага каларыста, у многім блізкі да музыкі імпрэсіянізму. Ён па-новаму трактаваў санатную форму (струнны квартэт, 3 санаты для скрыпкі і фартэпіяна; санаты для віяланчэлі і фартэпіяна, для фартэпіяна), драматызаваў і сімфанізаваў форму варыяцый («Старанарвежскі раманс з варыяцыямі» для аркестра, «Балада» для фартэпіяна і інш.) і канцэрта (канцэрт для фартэпіяна з аркестрам, 1868). У шэрагу твораў увасобіў вобразы народных легенд і паданняў (2 аркестровыя сюіты з музыкай да драмы «Пер Гюнт» Г. Ібсена, 1888, 1896; фартэпіянныя п'есы «Шэсце гномаў», «Кобальд»). Апрацоўваў нарвежскія народныя мелодыі. Пад уздзеяннем фальклору скпаліся характэрныя для Э.Грыга стылістычныя прыёмы і асаблівасці гармоніі і рытмікі. Выступаў як музычны крытык (аўтабіяграфічны нарыс «Мой першы поспех», 1905; артыкул «Моцарт і яго значэнне для сучаснасці», 1906, і інш.).

Творчасць Эдварда Грыга стала эпохай у развіцці нарвежскага мастацтва.

Зноскі

  1. а б Edvard Grieg // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Edvard Hagerup Grieg // Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Григ Эдвард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Find a Grave — 1996.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Эдвард Грыг
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?