For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Партрэт Льва Сапегі.

Партрэт Льва Сапегі

невядома
Партрэт Льва Сапегі. 1617(?)
Матэрыял палатно і алейныя фарбы
Памеры 102 × 79,5 см
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Партрэт Льва Сапегі — карціна невядомага мастака, напісаная меркавана ў 1617 годзе. Гэта адзіны прыжыццёвы партрэт[1] Льва Іванавіча Сапегі (1557—1633), дзяржаўнага і вайсковага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Памер карціны — 102 × 79,5 см[2].

Захоўваўся ў калекцыі Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Пасля расфарміравання музея ў 1944 годзе партрэт Льва Сапегі апынуўся ў беларускага мастака Пётры Сергіевіча (1900—1984) разам з шэрагам унікальных дакументаў XVI стагоддзя[1]. 19 красавіка 1968 года ад мастака Сергіевіча з Вільні партрэт паступіў у Дзяржаўны музей БССР[2].

Фрагмент з тварам

На партрэце справа ўверсе — прыватны герб Льва Сапегі, пяціпольны з лабрамі[3]. У сэрцавым полі — родавы герб «Ліс»; у правым верхнім геральдычным полі — «Сапега» (тры лілеі), верагодна, герб Фёдара Іванавіча, дзеда канцлера; у левым верхнім геральдычным полі — «Пагоня», герб Ганны Сангушкі[d], бабкі па лініі бацькі; у правым ніжнім геральдычным полі — «Друцк» (меч лязом уніз у атачэнні чатырох паўмесяцаў), герб Багданы Друцкай-Сакалінскай, маці канцлера; у левым ніжнім геральдычным полі — «Талачынскі» (сагнутая ў локці рука рыцара, працятая стралой), герб бабкі па лініі маці Настассі Юр'еўны Друцкай-Талачынскай[d][2].

Фрагмент з прыватным гербам і надпісам

Герб на партрэце не адпавядае класічным патрабаванням геральдыкі: ніжнія палі памяняліся месцамі ў адрозненне ад гравюрнай класічнай выявы асабістага герба Л. Сапегі ў выданні Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года[2].

Над гербам і пад ім надпісы ў 3 і 2 радкі: «LEO SAPIEHA CANCELL // M.D.Lit. MOHIL. BЕRES // CAPITANEVS /// ǼTATIS SVǼ 60 // ANNO DNI/ 16.1.6» («Леў Сапега канцлер // ВКЛіт.[оўскага] Магіл.[ёўскі] Берас[цейскі] стараста /// Веку свайго 60 // Року Панскага 16.1.6»)[2].

Зноскі

  1. а б Портрет Льва Сапеги(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2021. Праверана 4 красавіка 2021.
  2. а б в г д 4 красавіка 1557 года нарадзіўся Леў Сапега. Сёлета яму спаўняецца 464 гады Архівавана 4 красавіка 2021. // Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
  3. лабры — мудрагелістыя кампазіцыі са стужачак
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Партрэт Льва Сапегі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?