For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ліль.

Ліль

Горад
Ліль
фр.: Lille
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Бефруа і старая біржа на Гран-Пляс у Лілі
Бефруа і старая біржа на Гран-Пляс у Лілі
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
39,51 км²
Вышыня цэнтра
21 ± 1 м, 46 м, 17 м[2] і 45 м[2]
Насельніцтва
226 014 чалавек (2006)
Шчыльнасць
5 720 чал./км²
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
59000, 59800
Афіцыйны сайт
Ліль на карце Францыі
Ліль (Францыя)
Ліль

Ліль (фр.: Lille [lil]) або Рэйсел (нідэрл.: Rijsel) — галоўны горад французскага дэпартамента Нор, на левым беразе ракі Дзёль, у 14 км ад бельгійскай мяжы, цэнтр тэкстыльнай прамысловасці Францыі, найбуйнейшы па насельніцтве горад Французскай Фландрыі. Вядомы з ХІ ст.

У Сярэднявечча Ліль быў сялом на выспе паміж двух рукавоў ракі Дэль. На французскай яго назва значыць проста «востраў» (фр.: l'île), тое ж значэнне мае і фламандскае Rijsel. У XI стагоддзі фландрыйскі граф Балдуін IV абнёс яго ўмацаваннямі, а ў 1236 годзе графіня Жанна Фландрская заснавала ў Ліле знакамітую ў Сярэднявеччы багадзельню.

У 1454 годзе Філіп Добры і яго прыдворныя на «фазанавым піры  (фр.)» ў Лілі прынеслі клятву адваяваць Канстанцінопаль у няверных. У той час насельніцтва горада пераваліла за 25 тысяч; гэта быў адзін з найбуйнейшых цэнтраў Бургундскіх Нідэрландаў.

Уваход у «Цытадэль Вабана» (XVII стагодьдзе)

Нягледзячы на рэлігійныя канфлікты канца XVI стагоддзя, Ліль працягваў дынамічна развівацца нават пад уладай кансерватыўных Іспанскіх Габсбургаў. Першы Ахенскі мір 1668 года замацаваў Ліль за Францыяй, якая авалодала горадам пасля аблогі. Людовік XIV даручыў Вабану старанна ўмацаваць горад на выпадак новых войнаў. Нягледзячы на ўсе меры засцярогі, у 1708—1713 гады Ліль знаходзіўся ў руках англічан і аўстрыйцаў.

У гонар паспяховай абароны горада ад аўстрыйцаў ў 1792 годзе на галоўнай плошчы горада была ўзведзена памятная калона. У XX стагоддзі горад працягваў расці дзякуючы блізкасці да краін Бенілюкса і ўдаламу размяшчэнню ў сэнсе лагістыкі. У 1887 годзе з Дуэ ў Ліль быў пераведзены ўніверсітэт Паўночнай Францыі, а ў 1921 годзе лільскія навукоўцы з інстытуту Пастэра першымі ў свеце атрымалі процісухотную вакцыну.

Шматлікія казармы Ліля пераабсталяваны ў сучасныя офісныя будынкі

У 1890 г. у Лілі нарадзіўся Шарль дэ Голь: хоць бацькі яго жылі ў Парыжы, маці аддавала перавагу нараджаць у хаце бабулі. Яго імя носіць адна з цэнтральных плошчаў, а ў яго родным доме адкрыты музей. У 1940 г. Ромель загнаў у «Лільскую кішэню» 40 000 французскіх салдат, якія былі ўзятыя ў палон.

У сувязі з крызісам баваўнянай вытворчасці ў Еўропе пачынаючы з 1960-х гг. Ліль змяняе свой эканамічны профіль, струхлелыя фабрыкі пераабсталёўваюцца. У 1983 г. уведзены ў эксплуатацыю Лільскі метрапалітэн (першы цалкам аўтаматызаваны метрапалітэн у свеце). У 2000 г. да Ліля быў далучаны горад Лом. У 2004 г. Ліль падзяліў з Генуяй гонар называцца культурнай сталіцай Еўропы.

Выгляд на Гран-плац ноччу

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр Паўночнага індустыяльнага раёна Францыі. Развіваецца тэкстыльная прамысловасць, цяжкае машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць.

Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на рацэ Дзёль (басейн Шэльды). Міжнародны аэрапорт . Дзейнічае метрапалітэн .

Навука, адукацыя, культура

[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе 3 ўніверсітэты. Музеі: выяўленчых мастацтваў, рэлігійнага мастацтва, фальклору і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Архітэктура і горадабудаўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Старадаўняя частка горада, калісьці абнесеная сцяной, распасціраецца на поўнач ад бульвара Свабоды. З паўднёвага боку ад бульвару — сучасны горад рэгулярнай планіроўкі. Бульвар упіраецца ў пяцікутную крэпасць, спраектаваную ў канцы 1660-х гадоў Вабанам. З іншых умацаванняў часоў Людовіка XIV захаваліся толькі Парыжскія вароты. Пышным унутраным убраннем адрозніваюцца лільскія храмы XVII—XIX стагоддзяў, уключаючы сабор Нотр-Дам-дэ-ла-Трэй.

З помнікаў грамадзянскай архітэктуры вылучаецца Старая біржа XVII стагоддзя ў фламандскім стылі. Паўдраўляны дом Жыля дэ ля Бо (1636) дае ўяўленне пра тое, як выглядалі асабнякі заможных фландрскіх купцоў пры Габсбургах. На працягу XX стагоддзя многія старадаўнія пабудовы ў цэнтры Ліля саступілі месца сучасным шматпавярховым будынкам. У 1961 г. у раёне Hauts Champs запрацаваў першы гіпермаркет «Ашан»: назва гандлёвай сеткі пайшла ад назвы гэтага раёна Ліля.

Насельніцтва самога горада — 226 тысяч чалавек. Аднак агламерацыя (метраполія) Ліль (насельніцтва 1,1 млн чалавек) — другая па населенасці метраполія Францыі пасля Парыжа; яна ўключае ў сябе таксама традыцыйныя тэкстыльныя цэнтры Рубе і Туркуэн. Агламерацыя працягваецца і за мяжой з Бельгіяй, утвараючы 2-мільённую еўраакругу «Ліль-Кортрэйк», да якой належаць такія гарады, як Кортрэйк, Мускрон, Турнэ і Іпр.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя ўраджэнцы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ліль
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?