Perl
Perl | |
---|---|
Семантыка | мультыпарадыгменая: імператыўная, аб'ектна-арыентаваная, функцыянальная |
Тып выканання | інтэрпрэтатар |
З’явілася ў | 1987 |
Аўтар(ы) | Лары Уол |
Пашырэнне файлаў | .pl, .pm, .cgi |
Рэліз | 5.36.0 (28 мая 2022) |
Тыпізацыя даных | дынамічная |
Зведала ўплыў | Сі, AWK, Shell, Sed, Лісп |
Паўплывала на | Ruby, Python, PHP |
Ліцэнзія | Artistic License[d][1] і GNU General Public License, version 1.0 or later[d][2][3] |
Сайт | perl.org |
Perl (вымаўляецца «пе́рл») — высокаўзроўневая інтэрпрэтаваная дынамічная мова праграмавання агульнага прызначэння, створаная Лары Уолам, лінгвістам па адукацыі. Назва мовы ўяўляе сабой абрэвіятуру, якая расшыфроўваецца як Practical Extraction and Report Language — «практычная мова для вымання даных і складання справаздач»[4]. Першапачаткова абрэвіятура складалася з пяці сімвалаў і ў такім выглядзе дакладна супадала з англійскім словам pearl («жамчужына»). Але затым стала вядома, што такая мова існуе (гл. PEARL ), і літару «a» прыбралі. Талісманам мовы Perl з'яўляецца вярблюд — не занадта прыгожая, але вельмі цягавітая жывёла, здольная выконваць цяжкую працу.
Асноўнай асаблівасцю мовы лічацца яе багатыя магчымасці для працы з тэкстам, у тым ліку праца з рэгулярнымі выразамі, убудаваныя ў сінтаксіс. Perl атрымаў у спадчыну шмат уласцівасцей ад моў Сі, AWK, скрыптавых моў камандных абалонак UNIX.
Perl таксама знакаміты велізарнай калекцыяй дадатковых модуляў CPAN, размешчанай па адрасе http://www.cpan.org.
Прыклад
[правіць | правіць зыходнік]Прыклад напісання праграмы Hello world:
print "Hello, World!\n";
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ The perl Open Source Project on Open Hub: Licenses Page — 2006. Праверана 19 ліпеня 2018.
- ↑ http://dev.perl.org/licenses/ Праверана 2 верасня 2016.
- ↑ https://history.perl.org/PerlTimeline.html
- ↑ Агляд мовы Perl на сайце perldoc.perl.org (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)
- www.cpan.org — CPAN — архіў бібліятэк для мовы Perl (англ.)
- Perldoc — Афіцыйная дакументацыя Perl (англ.)
- Цыкл артыкулаў о Perl на WikiLinuxFormat (англ.)
- ActivePerl — дыстрыбутыў Perl ад ActiveState (англ.)
Свабоднае і адкрытае праграмнае забеспячэнне | |
---|---|
Галоўнае |
|
Гісторыя |
|
Арганізацыі |
|
Ліцэнзіі |
|
Праблемы |
|
Іншае |
|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.