Zerkalo.io
Zerkalo.io | |
---|---|
URL | smart.zerkalo.io |
Камерцыйны | так |
Тып сайта | інтэрнэт-партал |
Мова праграмавання | руская |
Размяшчэнне сервера | ЗША |
Уладальнік | Былая каманда Tut.by |
Пачатак працы | 8 ліпеня 2021 |
Бягучы статус | Працуе |
Zerkalo.io (вымаўляецца: зеркала.іо) — беларускі інтэрнэт партал, копія TUT.BY. Быў зроблены 8 ліпеня 2021 года пасля блакіроўкі TUT.BY у Беларусі. Рэдакцыя падкрэсліла, што Zerkalo.io скончыць сваё жыццё, пасля таго, як TUT.BY зможа легальна працаваць у краіне[1]. 8 ліпеня сайт быў заблакаваны ў Беларусі.
Справа аб экстрэмізме
[правіць | правіць зыходнік]9 жніўня 2021 года стала вядома, што МУС жадае прызнання Zerkalo.io экстрэмісцкім матэрыялам, слуханні аб гэтай справе будуць праходзіць 13 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
13 жніўня 2021 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Zerkalo.io экстрэмісцкім матэрыялам. Рэдакцыя парталу лічыць гэта «забойствам журналістыкі і спробай сцерці гісторыю ў Беларусі»[2].
Цэнзура
[правіць | правіць зыходнік]Як і TUT.BY, інтэрнэт-сайт Zerkalo.io быў заблакаваны. У некаторых чытачоў не працуе дадатак на тэлефоне.
Экстрэмісцкае фарміраванне
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2023 г. МУС Беларусі аб'явіла «Люстэрка», уключаючы яго сайт, сацыяльныя сеткі і лагатып, экстрэмісцкім фарміраваннем[3]. За стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім беларускія законы прадугледжваюць крымінальную адказнасць[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Когда независимых медиа в Беларуси становится меньше, пора запускать новые»: Команда TUT.BY запустила Zerkalo.io (руск.). Брестская газета (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
- ↑ https://svoboda-org.turbopages.org/svoboda.org/s/a/v-belarusi-priznali-ekstremistskim-vesj-kontent-tut-by-i-zerkalo-io/31409193.html Радыё свабода (13 жніўня 2021 года)
- ↑ МВД Беларуси объявило «экстремистским формированием» издание «Зеркало», основанное бывшими сотрудниками Tut.by (руск.). Meduza (12 чэрвеня 2023).
- ↑ Интерпол отказался разыскивать Светлану Тихановскую; Путин и Лукашенко утвердили союзные программы. Главное в Беларуси за неделю (руск.). BBC (3 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2021. Праверана 5 лістапада 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Беларускія дэмакратычныя сілы ў выгнанні (з 2020 года) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Арганізацыі |
| ||||||||
СМІ і медыя |
| ||||||||
Выдавецтвы | |||||||||
Вайскоўцы |
| ||||||||
Рэлігія |
| ||||||||
Ініцыятывы рэжыму Лукашэнкі | Камісія па вяртанні | ||||||||
1 знаходзіліся за мяжой да падзей 2020 года |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.