For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for EDVAC.

EDVAC

EDVAC, усталяваны ў будынку 328 Лабараторыі балістычных даследаванняў

EDVAC (Electronic Discrete Variable Automatic Computer) — адна з першых электронных вылічальных машын. У адрозненні ад свайго папярэдніка ЭНІАК, гэта быў камп’ютар на двайковай, а не дзесятковай сістэме злічэння. Як і ЭНІАК, EDVAC быў распрацаваны ў Інстытуце Мура Пенсільванскага Універсітэта для Лабараторыі балістычных даследаванняў Арміі ЗША камандай інжынераў і навукоўцаў на чале з Джонам Прэсперам Экертам і Джонам Уільямам Моклі з актыўнай дапамогай матэматыка фон Неймана і Германа Голдстайна.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Праектаванне EDVAC пачалося нават да таго, як завяршылася работа над ЭНІАКам. Першыя эскізы новай машыны былі зроблены Экертам напачатку 1944 года. У верасні 1944 года да каманды ў якасці навуковага кансультанта далучыўся Джон фон Нейман. Фон Нейман зразумеў, якія прынцыповыя недахопы маюцца ў ЭНІАКа, і падтрымаў ідэю Экерта і Моклі аб стварэнні другой, больш дасканалай машыны. Удзел у праекце такога аўтарытэтнага навукоўца як фон Нейман пераканаў Армію ЗША прафінансаваць з восені 1944 года даследаванні і праектныя работы па EDVAC.

Вынік працяглых плённых дыскусій у групе канструктараў ЭНІАК фон Нейман падвёў у маі 1945 года ў рукапісу пад назвай «Першы праект справаздачы аб EDVAC». У чэрвені 1945 года фон Нейман даслаў гэты рукапіс па пошце з Лос-Аламаса, дзе тады знаходзіўся, Герману Голдстайну, як куратару праектаў ЭНІАК і EDVAC з боку Арміі ЗША. Герман Голдстайн, які сам быў навукоўцам да службы ў Арміі ЗША, высока ацаніў навуковую каштоўнасць працы і, перадрукаваўшы яе на 101 старонцы, разаслаў 24 копіі шырокаму шэрагу навукоўцаў у навуковых установах ЗША і Вялікабрытаніі. На копіях справаздачы ў якасці аўтара змяшчалася толькі прозвішча фон Неймана, што стварала памылковае ўражанне, што менавіта фон Нейман з’яўляецца аўтарам усіх ідэй, якія выкладзены ў дакуменце. У прыватнасці ў справаздачы згадваўся прынцып захоўвання праграмы ў памяці камп’ютара разам з данымі. Камп’ютар EDVAC павінен быў стаць першай машынай, які рэалізаваў гэту ідэю, і атрымаў назву «архітэктура фон Неймана». Гэты ўчынак надоўга сапсаваў зносіны Экерта і Моклі з Голдстайнам і фон Нейманам. Фактычна шырокая публікацыя дадзенага дакумента пазбаўляла Экерта і Моклі права на патэнт ідэй, аўтарамі якіх яны з’яўляліся.

Кантракт W-36-034-ORD-7593 на стварэнне новага камп’ютара з кодавай назвай «Project PY» быў падпісаны 12 красавіка 1946 года, з пачатковым бюджэтам у 100 000 дол.[1] Асноўнай праблемай пры канструяванні машыны быў баланс паміж надзейнасцю і эканоміяй. Тым не менш, канчатковы кошт EDVAC быў параўнальны з коштам ENIAC і быў крыху менш 500 000 дол. — у пяць разоў вышэй першапачатковай ацэнкі.

22 сакавіка 1946 года Моклі і Экерт пакінулі Інстытут Мура з-за спрэчак з Пенсільванскім універсітэтам і Арміяй ЗША наконт патэнтаў на камп’ютары ЭНІАК і EDVAC. У тым жа годзе праект пакінулі фон Нейман і Герман Голдстайн, разам з інжынерам Артурам Бёрксам яны перайшлі ў Інстытут перспектыўных даследаванняў (IAS) Прынстанскага ўніверсітэта, дзе пачалі працаваць над |IAS-машынай. Зыход вядучых інжынераў і навукоўцаў з праекта EDVAC прывёў да таго, што работы над EDVAC зацягнуліся на 3 гады. У выніку першай машынай, дзе была рэалізавана «архітэктура фон Неймана», стаў у маі 1949 года брытанскі камп’ютар EDSAC.

Пасля завяршэння EDVAC Інстытут Мура больш не займаўся стварэннем камп’ютараў.

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Камп’ютар ужываў двайковую сістэму злічэння, валодаў убудаванымі аперацыямі складання, аднімання і множання, а таксама праграмнай рэалізацыя дзялення; аб’ём памяці складаў тысячу 44-разрадных слоў (пазней дапоўнены да 1024 слоў, што дае 5,5 кілабайт у сучаснай тэрміналогіі).

Фізічна камп’ютар складаўся з наступных кампанентаў:

  • прылада чытання/запісу з магнітнай стужкі;
  • кантралюючая прылада з асцылографам;
  • прылада-дыспетчар, якая прымае інструкцыі ад кантралюючай прылады і з памяці і накіроўвае іх у іншыя прылады;
  • вылічальная прылада, якая выконвае за раз адну арыфметычную аперацыю над парай лікаў і адсылае вынік у памяць;
  • таймер;
  • прылада памяці, якая складаецца з двух набораў па 64 ртутныя акустычныя лініі затрымкі, у кожнай лініі захоўвалася па 8 слоў;
  • тры гадзіннікавыя рэгістры, у кожным з якіх захоўвалася адно слова.

Час аперацыі складання — 864 мікрасекунды, множання — 2900 мікрасекунд (2,9 мілісекунды).

Камп’ютар складаўся амаль з 6000 электравакуумных лямп, 12 000 дыёдаў і спажываў 56 кВт энергіі. Займаная плошча — 45,5 м², маса — 7850 кг. Поўны склад абслуговага персаналу — 30 чалавек на кожную 8-гадзінную змену.

EDVAC быў пастаўлены Балістычнай Лабараторыі (англ.) ў жніўні 1949 года. Пасля ліквідавання няспраўнасцей камп’ютар нарэшце пачаў працаваць у 1951 годзе і прарабіў да 1961 года, калі ён быў заменены на больш дасканалую машыну BRLESC.

  • ENIAC — першы ўніверсальны электронны камп’ютар, створаны камандай Моклі і Экерта ў Інстытуце Мура пры Пенсільванскім універсітэце (1946)
  • EDSAC — брытанскі камп’ютар, першы рэалізаваў «архітэктуру фон Неймана» (1949)
  • Eckert-Mauchly Computer Corporation — кампанія, заснаваная ў 1946 годзе Экертам і Моклі, якая стварыла першыя камерцыйныя камп’ютары BINAC і UNIVAC I

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
EDVAC
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?