For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Deviation.

Deviation

Deviation
Жанр Панк-рок
Гады 1993-2009
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Мова песень Беларуская
Польская
Англійская

«Deviation» — беларускі панк-рок гурт, заснаваны ў 1993 годзе ў Вялікай Бераставіцы Стасам і Андрэем Пачобутам.[1] Пераважная большасць песень гурта мае палітычную афарбоўку анархічнага зместу: у песнях крытыкуецца фашызм, таталітарызм, Аляксандр Лукашэнка.

Асноўная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

12 лістапада 1993 года адбыўся першы канцэрт гэтага гурту[1], падчас якога сярод іншых была выканана песня «Міліцэйскі тэрор» прысвечаная былому кіраўніку Бераставіцкага РУУС, што з’явілася падставай для іх затрымання[2][3]. У хуткім часе браты пераехалі ў Гродна. У 1995 годзе гурт выступіў на фестывалі «Раздавим фaшистскую гaдину'95», дзе яны выканалі 3 песні.[1] У 1996 годзе быў выдадзены першы альбом «Lukaschenko… Uber Alles», у якім змешчана вострая крытыка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, а таксама лідара апазіцыйнай партыі КХП-БНФ З. С. Пазняка.[2] У 1997 годзе быў выдадзены другі альбом «Хуй вам, або таталітарызм ня пройдзе!», які змяшчаў нецэнзурную лексіку, аднак стаўся больш папулярным за папярэдні.[1] У 1998 годзе гурт удзельнічаў на культавым фестывалі беларускай музыкі Басовішча-1998. У тым жа годзе зладзілі першы легальны канцэрт Deviation, у якім яны ўдзельнічалі разам з гуртом N.R.M. У 1999 годзе Deviation перамог на фестывалі Басовішча-1999 ды ўдзельнічаў на фестывалі «Раздавим фaшистскую гaдину», а таксама атрымаў званне «Найлепшага беларускага рок-гурта году» па версіі «Музыкальной газеты». У 2001 годзе ў Францыі гурт выдае свой трэці альбом «Guerrila urbana»[2], змест песень якога сярод іншага крытыкуе сістэму прымусовага прызыву ў Беларусі. У тым жа годзе гурт удзельнічаў у фестывалі «Раздавим фашистскую гадину-3».[1] У 2009 годзе пасля вялікага перапынку дзейнасці ў форме інтэрнэт-рэліза выйшаў чацвёрты альбом «Чарговы дзень пад акупацыяй», які атрымаў найбольшую вядомасць ды шмат станоўчых водгукаў ад беларускіх і замежных музычных крытыкаў.[4][5] У дадзеным альбоме робіцца акцэнт на крытыку дзейнасці беларускіх праваахоўных органаў.

Канцэртная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Гурт Deviation за часы свайго існавання меў не шмат дазволеных канцэртаў у Беларусі. Вядомасць гурту прынеслі прыватныя канцэрты ды шматлікія кватэрнікі, дзякуючы якім некаторыя музычныя крытыкі называюць гурт «панк-легенда з Гродна»[4]. Пад канец 90-х гг. — пачатку 2000-х гурт праводзіў даволі інтэнсіўную канцэртную дзейнасць у Польшчы ды Расіі. З пачатку 2010-х гадоў гурт не вядзе актыўнай канцэртнай дзейнасці з-за таго, што лідар гурта Стас Пачобут жыве за межамі Беларусі.[3]

Асаблівасці творчасці гурта

[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя песні гурта Deviation інспіраваныя творчасцю замежных творцаў ці з’яўляюцца вынікам перакладу песень з іншых моў: песня «Твой бацька фашыст» з’яўляецца перакладам гіту 80-х гадоў «Твой папа — фашист» расійскага гурту «Телевизор», «День пабеды» — кавер расійскага гурту «АукцЫон», а песня «Будучым ворагам дзяржавы» створана па матывах знакамітага польскага верша «Do prostego człowieka» Юліяна Тувіма[5].

  • Стас Пачобут (спеў)
  • Андрэй Пачобут (бас)
  • Чэн (Бахціяр) (барабаны)
  • Андрэй «Муха» Мухін (гітара)
  • Стас Пачобут (спеў)
  • Мікіта «Паравоз» Паўроз (бас)
  • Андрэй «Муха» Мухін (ударныя)
  • Белка (гітара)

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Deviation
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?