For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for arXiv.org.

arXiv.org

arXiv
Выява лагатыпа
URL arXiv.org
Камерцыйны Не
Тып сайта Навуковы
Мова(-ы) Англійская
Уладальнік Лос-Аламаская нацыянальная лабараторыя[d] і Карнельскі ўніверсітэт[1]
Аўтар Paul Ginsparg[d]
Пачатак працы 14 жніўня 1991[2][3]
Бягучы статус Online
Рэйтынг Alexa 2 075[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

arXiv.org — найбуйнейшы бясплатны архіў электронных публікацый навуковых артыкулаў і іх прэпрынтаў па фізіцы, матэматыцы, астраноміі, інфарматыцы і біялогіі.

Большасць публікацый архіва даступна ў зыходным выглядзе ў фармаце ΤΕΧ (і яго варыянтах), але можна таксама запампаваць дакументы, якія генеруюцца аўтаматычна ў фарматах PostScript і PDF. Частка артыкулаў выкладваецца аўтарамі ў фарматах, адрозных ад ΤΕΧ (а менавіта, PDF, PostScript і HTML).

Існуе магчымасць аформіць e-mail-падпіску на спіс новых артыкулаў з іх анатацыямі. Можна падпісацца або на ўсе артыкулы, або на артыкулы толькі па цікавай тэматыцы, напрыклад: вылічальный геаметрыі, дыскрэтнай матэматыцы і інш.

Пры даданні ў архіў публікацыя аўтаматычна дадаецца ў базу цытавання Citebase. Гэта дазваляе ацаніць індэкс цытавання, гэта значыць фармальную прыкмету значнасці артыкула.

Артыкулы, якія выкладваюцца аўтарамі ў архіў, не праходзяць працэдуру навуковага рэцэнзавання (і ў сувязі з гэтым, строга кажучы, не лічацца навуковымі публікацыямі). Мадэратары архіва могуць удакладніць і перакласіфікаваць кірунак (раздзел архіва), у якім з'явіцца артыкул. У студзені 2004 года ў архіве была ўведзена сістэма папярэдняга пацверджання (англ.: endorsement), у адпаведнасці з якой аўтар, які накіроўвае артыкул, павінен мець статус «даручальніка» (endorser) ці артыкул мусіць быць рэкамендаваны іншым даручальнікам; статус даручальніка атрымліваюць аўтаматычна аўтары з прызнаных акадэмічных устаноў. Гэта сістэма дазваляе паменшыць колькасць псеўданавуковых публікацый.

Артыкулы архіва могуць быць зменены іх аўтарамі; пры гэтым, як правіла, застаюцца даступнымі і раннія варыянты.

Архіў быў створаны Полам Джынспаргам[5] у 1991 годзе ў Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі і першапачаткова прызначаўся для фізічных артыкулаў, але паступова ўзніклі раздзелы, прысвечаныя іншым навукам.

Старое даменнае імя архіва — xxx.lanl.gov было зменена таму, што некаторыя праграмы-фільтры блакіравалі доступ да сайта, успрымаючы xxx як указанне на парнаграфічны змест. Тым не менш старое даменнае імя працягвае падтрымлівацца нароўні з асноўным — arxiv.org. Існуе некалькі дзясяткаў люстэркаў архіва (у тым ліку было люстэрка і ў Расіі, але ў красавіку 2012 года яно было закрыта).[заўв 1]

У наш час архіў спансуецца і абслугоўваецца Карнельскім універсітэтам ЗША, часткай чыёй бібліятэкі і лічыцца.

Да канца лістапада 2011 года ў архіве змяшчалася больш за716 688 публікацый за ўвесь перыяд існавання[6], а сярэднямесячнае папаўненне публікацыямі ў 2011 годзе па кірунках склала:

  • Physics: 5709 (65,56 %)
    • astro-ph (Astrophysics/Астрафізіка): 1105 (19,79 %)
    • cond-mat (Condensed Matter/Фізіка кандэнсаванага стану): 1123 (20,11 %)
    • gr-qc (General Relativity and Quantum Cosmology/Агульная тэорыя адноснасці і квантавая касмалогія): 331 (5,93 %)
    • hep-ex (High Energy Physics — Experiment/Фізіка высокіх энергій — эксперымент): 213 (3,81 %)
    • hep-lat (High Energy Physics — Lattice/Фізіка высокіх энергій на рашотцы): 78 (1,40 %)
    • hep-ph (High Energy Physics — Phenomenology/Фізіка высокіх энергій — фенаменалогія): 532 (9,53 %)
    • hep-th (High Energy Physics — Theory/Фізіка высокіх энергій — тэорыя): 457 (8,18 %)
    • math-ph (Mathematical Physics/Матэматычная фізіка): 326 (5,84 %)
    • nlin (Nonlinear Sciences/Нелінейная дынаміка): 124 (1,42 %)
    • nucl-ex (Nuclear Experiment/Ядзерная фізіка — эксперымент): 101 (1,81 %)
    • nucl-th (Nuclear Theory/Ядзерная фізіка — тэорыя): 189 (3,38 %)
    • physics (іншыя раздзелы фізікі): 696 (12,46 %)
    • quant-ph (Quantum Physics/Квантавая фізіка): 434 (7,77 %)
  • math (Mathematics/Матэматыка): 1943 (22,31 %)
  • CoRR (Computer Science — Computing Research Repository/Камп'ютарныя навукі — рэпазітар): 738 (8,47 %)
  • q-bio (Quantitative Biology/Матэматычная біялогія): 113 (1,30 %)
  • q-fin (Quantitative Finance/Фінансавая матэматыка): 46 (0,53 %)
  • stat (Statistics/Статыстыка): 159 (1,83 %)
  • Усяго: 8708 (100 %)[7]/

Такім чынам, кожны месяц дадавалася ў сярэднім 8000—9000 артыкулаў, з якіх асноўная маса даводзіцца на фізіку і матэматыку.

  1. Артыкулы ў arXiv выкладваюць навукоўцы, якія працуюць у розных краінах свету. Большасць артыкулаў напісана на англійскай мове. Можна апублікаваць артыкул і на любой мове, пры ўмове, што загаловак і анатацыя напісаны на англійскай мове.
  1. https://web.archive.org/web/20040229070716/https://arxiv.org/
  2. Ginsparg P. It was twenty years ago today ...ArXiv.org. — arXiv:1108.2700v2 Праверана 13 ліпеня 2023.
  3. Ginsparg P. ArXiv at 20. / M. SkipperNPG, Springer Science+Business Media, 2011. — Vol. 476, Iss. 7359. — P. 145–147. — ISSN 1476-4687; 0028-0836
  4. https://www.alexa.com/siteinfo/arxiv.org
  5. Электронны arXiv навукі
  6. arXiv.org (англ.). — Open access to 716,688 e-prints in Physics, Mathematics, Computer Science, Quantitative Biology, Quantitative Finance and Statistics. Праверана 15 жніўня 2012.
  7. arXiv.org (англ.). — Паводле даных статыстыкі па кожным раздзеле на афіцыйным сайце. Праверана 15 жніўня 2012.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
arXiv.org
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?