50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці
50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці (англ.: 50 Films To See Before You Die) — тэлевізійнае шоу, паказанае 22 ліпеня 2006 года брытанскай тэлевізійнай студыяй Channel 4. Праграма была прымеркаваная да пачатку вяшчання агульнадаступнага эфірнага тэлевізійнага каналу Film4, які прыналежыць студыі, па сетках лічбавага тэлебачання Вялікабрытаніі.
У перадачы было прадстаўлена 50 фільмаў. Стужкі адбіраліся папярэдне ў выніку апытання тэлевізійных крытыкаў, экспертаў і проста гледачоў. Кожны фільм адбіраўся «як узор спецыфічнага жанру або стылю». Фільмы, што выйшлі ў пракат нядаўна, пераважалі над больш даўнімі. На фільмы выпушчаныя ў 2000-х гадах, прыпала 9 намінацый, у 1990-х — дванаццаць, у 1980-х — дзевяць, у 1970-х — таксама дзевяць, і толькі адзінаццаць фільмаў выйшлі на экран да 1970 года.
Пад нумарам 21 у спіс трапіў фільм «Ідзі і глядзі» рэжысера Элема Клімава на сцэнарый Алеся Адамовіча зняты на кінастудыі «Беларусьфільм».
Спіс фільмаў
[правіць | правіць зыходнік]№ | Беларуская назва | Англійская назва | Рэжысёр | Год | IMDb |
1 | Апакаліпсіс сёння | Apocalypse Now | Фрэнсіс Форд Копала | 1979 | 0078788 |
2 | Кватэра | The Apartment | Білі Уайлдэр | 1960 | 0053604 |
3 | Горад Бога | City Of God | Каця Люнд, Фернанду Мэйрэліш | 2002 | 0317248 |
4 | Кітайскі квартал | Chinatown | Раман Паланскі | 1974 | 0071315 |
5 | Сексуальная бестыя | Sexy Beast | Джонатан Глейзер | 2000 | 0203119 |
6 | Касмічная адысея 2001 года | 2001: A Space Odyssey | Стэнлі Кубрык | 1968 | 0062622 |
7 | Да поўначы праз паўночны захад | North by Northwest | Альфрэд Хічкак | 1959 | 0053125 |
8 | На апошнім подыху | A Bout De Souffle | Жан-Люк Гадар | 1960 | 0053472 |
9 | Доні Дарка | Donnie Darko | Рычард Келі | 2001 | 0246578 |
10 | Назад у будучыню | Back To The Future | Роберт Зэмекіс | 1985 | 0088763 |
11 | Чужы | Alien | Рыдлі Скот | 1979 | 0078748 |
12 | Цяжкасці перакладу | Lost in Translation | Сафія Копала | 2003 | 0335266 |
13 | Уцёкі з Шаўшэнка | The Shawshank Redemption | Фрэнк Дарабонт | 1994 | 0111161 |
14 | Лагаан | Lagaan | Ашуташ Гаварыкер | 2001 | 0169102 |
15 | Крымінальнае чытво | Pulp Fiction | Квенцін Таранціна | 1994 | 0110912 |
16 | Таўро зла | Touch Of Evil | Орсан Уэлс | 1958 | 0052311 |
17 | Абыход | Walkabout | Нікалас Роўг | 1971 | 0067959 |
18 | Чорны нарцыс | Black Narcissus | Майкл Паўэл, Эмерык Прэсбургер | 1947 | 0039192 |
19 | Хлопцы з вуліцы | Boyz N The Hood | Джон Сінглтан | 1991 | 0101507 |
20 | Гулец | The Player | Роберт Олтмен | 1992 | 0105151 |
21 | Ідзі і глядзі | Come And See | Элем Клімаў | 1985 | 0091251 |
22 | Нябесныя істоты | Heavenly Creatures | Пітэр Джэксан | 1994 | 0110005 |
23 | Вечар у оперы | A Night At The Opera | Сэм Вуд | 1935 | 0026778 |
24 | Эрын Брокавіч | Erin Brockovich | Стывен Содэрберг | 2000 | 0195685 |
25 | На ігле | Trainspotting | Дэні Бойл | 1996 | 0117951 |
26 | Герой | Hero | Чжан Імоў | 2002 | 0299977 |
27 | Клуб «Сняданак» | The Breakfast Club | Джон Х’юз | 1985 | 0088847 |
28 | Фані і Аляксандр | Fanny Och Alexander | Інгмар Бергман | 1982 | 0083922 |
29 | Ружовыя фламінга | Pink Flamingos | Джон Уотэрс | 1972 | 0069089 |
30 | Усё пра Еву | All About Eve | Джозэф Леа Манкевіч | 1950 | 0042192 |
31 | Твар са шнарам | Scarface | Браян Дэ Пальма | 1983 | 0086250 |
32 | Тэрмінатар 2: Судны дзень | Terminator 2: Judgment Day | Джэймс Кэмеран | 1991 | 0103064 |
33 | Тры колеры: Сіні | Three Colours: Blue | Кшыштаф Кеслёўскі | 1993 | 0108394 |
34 | Сямейка Таненбаўм | The Royal Tenenbaums | Уэс Андэрсан | 2001 | 0265666 |
35 | Забойцы лэдзі | The Ladykillers | Аляксандр Макендрык | 1955 | 0048281 |
36 | Байцоўскі клуб | Fight Club | Дэвід Фінчэр | 1999 | 0137523 |
37 | Шукальнікі | The Searchers | Джон Форд | 1956 | 0049730 |
38 | Малхоланд Драйв | Mulholland Drive | Дэвід Лінч | 2001 | 0166924 |
39 | Дасье Іпкрэс | The Ipcress File | Сідні Ф’юры | 1965 | 0059319 |
40 | Кароль камедыіі | The King Of Comedy | Марцін Скарсэзэ | 1983 | 0085794 |
41 | Паляўнічы на людзей | Manhunter | Майкл Ман | 1986 | 0091474 |
42 | Рассвет мерцвякоў | Dawn Of The Dead (Director’s Cut) | Джордж Рамэра | 1978 | 0077402 |
43 | Прынцэса Мананоке | Princess Mononoke | Хаяо Міядзакі | 1997 | 0086250 |
44 | Выхоўваючы Арызону | Raising Arizona | Браты Коэн | 1987 | 0093822 |
45 | Кабарэ | Cabaret | Боб Фос | 1972 | 0068327 |
46 | Гэта спартыўнае жыццё | This Sporting Life | Ліндсэй Андэрсан | 1963 | 0057578 |
47 | Бразілія | Brazil | Тэры Гіліам | 1985 | 0088846 |
48 | Агірэ, гнеў Божы | Aguirre, The Wrath of God | Вернер Херцаг | 1972 | 0068182 |
49 | Сакрэты і хлусня | Secrets & Lies | Майк Лі | 1996 | 0117589 |
50 | Пусткі | Badlands | Тэрэнс Малік | 1973 | 0069762 |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.