For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Яўген Уладзіміравіч Яблонскі.

Яўген Уладзіміравіч Яблонскі

Футбол
Яўген Яблонскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Уладзіміравіч Яблонскі
Нарадзіўся 10 мая 1995(1995-05-10)[1][2][…] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 82 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грэцыя Астэрас
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 181 (10)
2022—2023 Рэспубліка Кіпр Арыс (Лімасол) 40 (0)
2024— Грэцыя Астэрас (Трыпаліс) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2014—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 28 (3)
2019— Беларусь Беларусь 34 (3)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўген Яблонскі (нар. 10 мая 1995, Чэрвень) — беларускі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Астэрас» з Трыпаліса і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у чэрвенскай ДЮСШ. Пазней перабраўся ў мінскую школу «Змена», адтуль — у Барысаўскае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву. З лета 2012 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2013 стаў адным з асноўных ігракоў дубля.

29 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы з «Белшынай». У першым жа матчы ў аснове адзначыўся галявой перадачай. У кастрычніку 2014 года ўжо трывала замацаваўся ў цэнтры паўабароны барысаўскага клуба. 27 кастрычніка 2014 года забіў свой першы гол у чэмпіянаце Беларусі (у браму жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»).

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. У 2015—2016 гадах трывала гуляў у асноўнай камандзе, у сезоне 2016 часам выкарыстоўваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У сезоне 2017 спачатку гуляў у стартавым складзе барысаўчан у якасці цэнтральнага абаронцы, пазней страціў месца ў аснове. У сезоне 2018 вярнуў месца ў стартавым складзе.

У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[5]. У сезоне 2019 замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў каманды. У верасні 2019 года падоўжыў пагадненне з клубам[6]. У 2020—2021 гадах заставаўся трывалым іграком стартавага складу, дапамагаў барысаўчанам выйграць сярэбраныя медалі чэмпіянату і два Кубка Беларусі, у сезоне 2021 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў барысаўскі клуб[7] і ў хуткім часе падпісаў пагадненне на 2,5 гады з кіпрскім «Арысам»[8]. У «Арысе» рэгулярна з’яўляўся на полі, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Па выніках сезона 2022/23 разам з камандай стаў чэмпіёнам Кіпра. Пакінуў «Арыс» у ліпені 2023 года[9], пасля чаго паўгады заставаўся без клуба.

У студзені 2024 года стаў іграком грэчаскага «Астэраса»[10].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы зборнай, правёў за яе 28 матчаў і забіў 3 гола.

6 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Эстоніі.

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[11].

  1. Evgeni Yablonski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Evgeni Yablonski // FBref.com
  3. https://int.soccerway.com/players/-/318755/
  4. Сороко, Яблонский и Климович продлили контракты с БАТЭ (руск.). football.by (24 лютага 2015). Праверана 18 студзеня 2024.
  5. Евгений Яблонский подписал новый контракт с БАТЭ (руск.). football.by (27 снежня 2018). Праверана 18 студзеня 2024.
  6. БАТЭ продлил контракт с Евгением Яблонским (руск.). football.by (19 верасня 2019). Праверана 18 студзеня 2024.
  7. Евгений Яблонский покинул БАТЭ (руск.). football.by (20 студзеня 2022). Праверана 18 студзеня 2024.
  8. Евгений Яблонский стал игроком "Ариса" (руск.). football.by (24 студзеня 2022). Праверана 18 студзеня 2024.
  9. Евгений Яблонский покинул "Арис" (руск.). football.by (12 ліпеня 2023). Праверана 18 студзеня 2024.
  10. Евгений Яблонский стал игроком греческого "Астераса" (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 18 студзеня 2024.
  11. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Яўген Уладзіміравіч Яблонскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?