For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Яцак Адрованж.

Яцак Адрованж

Святы Гіяцынт
Jacek
Свецкае імя Яцак Одровонж
Дата нараджэння каля 1185[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1257
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца у каталіцтве
Кананізаваны 1594
У ліку каталіцкі святы
Дзень памяці 17 жніўня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яцак (Гіяцынт) Адрованж-Вайтковіч гербу Адрованж (1183 або 1185, Камень-Слёнскі — 15 жніўня 1257, Кракаў) — каталіцкі місіянер і дамініканскі манах, кананізаваны каталіцкай царквой 17 красавіка 1594 года.

Нарадзіўся ў дваранскай сям'і Адрованжаў, быў сваяком біскупа Іва Адрованжа  (польск.). Вучыўся ва ўніверсітэтах Парыжа і Балонні. Як і ўсе з гэтага роду, ездзіў у Кракаў і ў мясціны, якія ім належалі, а таксама ў Шыдловец і навакольныя Хлевіск і Дэмбна. Быў канонікам кракаўскай капітулы, старшынёй якой быў Іва Адрованж. Гэты біскуп запрасіў у Польшчу дамініканцаў. Святы Дамінік выказаў пажаданне, каб да ордэна далучылася некалькі палякаў; высланыя ў Ордэн былі прапаведнікі Адрованжаў Яцака і Чэслава. Яны былі апошнімі братамі, якіх блаславіў асабіста Св. Дамінік у 1221 годзе. Наступны генерал дамініканцаў Іардан з Саксоніі выправіў абодвух палякаў у Польшчу з місіяй стварэння новых манастыроў. Яны атрымалі парафіяльны касцёл Св. Троіцы ў Кракаве. У 1226 дамініканамі створана польская правінцыя. Адтуль Св. Яцак быў адпраўлены на генеральны капітул у 1228 годзе. Дзякуючы энтузіязму Св. Яцака былі пабудаваны кляштары ў Гданьску і Плоцку (1225), Хелмна (1233), Эльблонгу (1238), Торуні, Рызе і Кёнігсбергу. Святы Яцак таксама евангелізаваў Русь. Ён заснаваў кляштар у Кіеве і ў Галічы. Ён памёр у Кракаве 15 жніўня 1257 года.

яго падзвіжніцкая дзейнасць апісана Міколам Гусоўскім у агіяграфічнай паэме «Жыццё і подзвігі Святога Гіяцынта».

Кананізаваны Папас Кліментам VIII 17 красавіка 1594 года. Дзень памяці святога — 17 жніўня, паколькі на 15 жніўня ў каталіцкай царкве прыпадае свята Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Асноўнай гістарычнай крыніцай, звязанай з гісторыяй жыцця Яцака з'яўляецца жыціе, напісанае ў XIV стагоддзі выкладчыкам Станіславам з Кракаўскага кляштара.

Гэты святы з'яўляецца галоўным заступнікам Архібіскупства катавіцкага і апольскага. Ягоным імем названа адно з узгор'яў у Львове, дзе Яцак хаваўся ад татар. Святы Яцак Адрованж з'яўляецца адзіным палякам, увекавечаным у статуях, якія стаяць на калянадзе вакол плошчы Святога Пятра ў Рыме. Яго адлюстраваў у сваіх карцінах Эль Грэка.

У 1686 годзе Папа Інакенцій XI назваў яго заступнікам Літвы. У іспанамоўных краінах вядомы як Сан-Ясінта. З'яўляецца заступнікам базілікі Св. Гіяцынта ў Чыкага, і людзей, якім пагражае ўтапленне.

Зноскі

  1. Hyacinthus Odrowaz // opac.vatlib.it
  2. Hyacinthe, saint // AlKindi
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Яцак Адрованж
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?