For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Янаш Хуньядзі.

Янаш Хуньядзі

Янаш Хуньядзі
венг.: Hunyadi János
Voivode of Transylvania[d]
1441 — 1446
Папярэднік Nicholas of Ilok[d]
Regent of Hungary[d]
1446 — 1453

Нараджэнне 1407[1][2]
Смерць 11 жніўня 1456[3]
Месца пахавання
Род Хуньядзі[d]
Бацька knight Voicu ('Vajk', László) Huniadi, lord of Hunedoara (Huniada)[d][4]
Маці Лізавета дэ Марсіна[d]
Жонка Эржбет Сіладзі[d]
Дзеці Мацьяш I Корвін, Ладзіслаў Хуньядзі[d] і NN[d][4]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Каралеўства Венгрыя
Званне генерал-капітан[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Янаш Хуньядзі

Янаш Ху́ньядзі (лац.: Ioannes Corvinus, венг.: Hunyadi János, рум.: Iancu de Hunedoara, сербск.: Сибињанин Јанко, Sibinjanin Janko, 1387 — 11 жніўня 1456) — венгерскі ваенны і палітычны дзеяч, ваявода Трансільваніі, генерал і рэгент венгерскага каралеўства (14461453). Яго сын Мацьяш Корвін быў каранаваны венгерскім каралём.

Янаш нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай румынскай вобласці Алтэнія ў венгерскай шляхецкай сям'і валашскага паходжання. Ён паступіў на службу да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі і караля Венгрыі Жыгімонта. За ваенныя заслугі імператар дараваў яму ўладання ў памежнай правінцыі з Турцыяй.

Пасля смерці Жыгімонта і яго спадчынніка Альбрэхта Габсбурга Янаш Хуньядзі аказаў падтрымку польскаму каралю Уладзіславу III Ягелону супраць малалетняга сына Альбрэхта Ладзіслава Пасмяротнага (Ласла V) і дапамог яму заняць венгерскі трон. У падзяку Уладзіслаў зрабіў Янаша неафіцыйным кіраўніком Венгрыі. У 14411442 гадах Хуньядзі нанёс разгромныя паражэнні туркам на тэрыторыях Венгрыі і Балгарыі.

Замак Хуньядзі ў Трансільваніі

У 1444 годзе туркі прапанавалі заключыць мір каля Сегеда. Хуньядзі пагадзіўся, але даведаўшыся, што венецыянскія караблі авалодалі пралівамі Басфор і Дарданэлы і тым самым перакрылі адступленне для султана, вырашыў пачаць новы наступ на турак. Выявіўшы каля Варны, што турэцкая армія перавышае яго ў чатыры разы і венецыянцы так і не могуць дапамагчы, яму нічога не заставалася рабіць, як прыняць няроўны бой, у якім паў кароль Уладзіслаў. Хуньядзі з рэшткамі арміі бег назад у Венгрыю.

У 1445 годзе на з'ездзе прадстаўнікоў вышэйшай венгерскай арыстакратыі Хуньядзі быў абраны князем Трансільваніі, а ў 1446 годзе рэгентам Венгрыі ад імя малалетняга караля Ласла V. У 1448 годзе атрымаўшы залаты ланцужок ад Папы ён вяртаецца на поле бітвы, звяргае з валашскага прастола Улада III Цэпеша (больш вядомага як Дракула), а неўзабаве прайгравае ў бітве на Косавым поле з-за здрады сербскага князя.

У 1450 годзе Хуньядзі прыбыў у Пожань і пачаў весці перамовы з імператарам Фрыдрыхам III аб вызваленні караля Ласла, якога той трымаў у сябе ў палоне, аднак перамовы апынуліся безвыніковымі.

У 1453 годзе паў Канстанцінопаль і стала ясна, што наступную кампанію туркі правядуць супраць Венгрыі. Хуньядзі тады сабраў армію каб спыніць турак. У 1454 годзе ён вымусіў султана Мехмеда II зняць аблогу Смедэрэва, а ў 1456 пад Бялградам часова спыніў прасоўванне турак, але неўзабаве памёр у выніку успышкі эпідэміі чумы. Улад III Цэпеш урачыста «адсвяткаваў» смерць свайго ворага, запрасіўшы на баль біскупаў і баяраў (з жонкамі і слугамі), пасля чаго пасадзіў гасцей на калы.

Зноскі

  1. János Hunyadi // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  2. János Hunyadi // Sapere.itDe Agostini Editore, 2001.
  3. John Hunyadi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Янаш Хуньядзі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?