Ялацьма
Пасёлак гарадскога тыпу
Ялацьма
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ялацьма[2] (руск.: Ела́тьма) — пасёлак гарадскога тыпу ў Касімаўскім раёне Разанскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ялатамскага гарадскога паселішча.
Размешчаны на левым беразе ракі Акі, за 206 км ад Разані, за 23 км ад Касімава. Насельніцтва — 3129 чал. (2017).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ялацьма ўпершыню згадваецца ў 1381 г., калі маскоўскі князь Дзмітрый Данскі купіў Ялацьму і яшчэ два гарады ў мяшчэрскага князя Аляксандра Уковіча. З 1779 г. Ялацьма — павятовы горад Тамбоўскага намесніцтва.
З 1796 па 1923 гг. горад быў цэнтрам Ялатамскага павета Тамбоўскай губерні, пасля чаго павет быў перададзены ў Разанскую губерню. У 1924 г. Ялатамскі павет уключаны ў склад Касімаўскага павета. У 1926 г. Ялацьма страціла статус горада.
У 1929 г. Ялацьма становіцца раённым цэнтрам у Маскоўскай вобласці, а з 1937 г. — новастворанай Разанскай вобласці. У 1958 г. Ялацьма ператворана ў пасёлак гарадскога тыпу.
Зноскі
- ↑ Постановление министерства территориальной политики Рязанской области от 6 сентября 2023 года № 7 «Об утверждении Реестра административно-территориальных единиц и населенных пунктов Рязанской области»
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Разанскай вобласці
Раёны |
| |
---|---|---|
Гарады | ||
Пгт | ||
Сёлы — цэнтры раёнаў |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.