For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ягор Андрэевіч Тамко.

Ягор Андрэевіч Тамко

Ягор Андрэевіч Тамко
Дата нараджэння 3 жніўня 1935(1935-08-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 2008(2008-04-01) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  СССР,  Расія
Род войскаў Ваенна-Марскі Флот
Гады службы 19541992
Званне віцэ-адмірал
Камандаваў 11-я дывізія АПЛ
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн Мужнасці
Ордэн Мужнасці

Ягор Андрэевіч Тамко́ (3 жніўня 1935, в. Лявонаўцы, Мёрскі раён — 1 красавіка 2008, Санкт-Пецярбург) — віцэ-адмірал (1988), Герой Савецкага Саюза (1978).

Нарадзіўся 3 жніўня 1935 года ў вёсцы Лявонаўцы Віленскага ваяводства (зараз у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці). Скончыў 10 класаў сярэдняй школы і працаваў піянерважатым і сакратаром камсамольскай арганізацыі ў Мёрскім раёне.

У Ваенна-марскім флоце з 1954 года. Вучыўся ў Севераморскім вышэйшым ваенным вучылішчы ў Архангельску. У 1957 годзе пераведзены ў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ, якое скончыў у 1958 годзе. З верасня 1958 года праходзіў службу на тарпедных катарах Паўночнага флоту. З 1962 года — намеснік камандзіра па палітычнай частцы і старэйшы памочнік камандзіра падводнай лодкі «С-363»[1].

У 1967 годзе скончыў Вышэйшыя спецыяльныя класы ВМФ. З ліпеня 1967 года — старшы памочнік камандзіра другога экіпажа атамнай падводнай лодкі «К-27», пазней — старэйшы памочнік экіпажа АПЛ «К-11» камандзір 426-га экіпажа Паўночнага флоту[1]. З 1974 года — начальнік штаба 11-й дывізіі атамных падводных лодак Паўночнага флоту, з лістапада 1977 года — яе камандзір. У 1984 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію імя М. Г. Кузняцова і прызначаны начальнікам Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола ў Ленінградзе.

З 1992 года — віцэ-адмірал Я. А. Тамко ў адстаўцы. Старэйшы навуковы супрацоўнік, дацэнт НДІ ВМФ Расіі ў Санкт-Пецярбургу[2]. старшыня Міжнароднага фонду падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту, намеснік старшыні Прэзідыума Савета Герояў Савецкага Саюза, Расійскай федэрацыі і поўных кавалераў Ордэна Славы[1].

Памёр 1 красавіка 2008 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Смаленскіх могілках[1].

  • У гонар Я. А. Тамко названа адна з вуліц у горадзе Мёры[3] і адкрыта мемарыяльная дошка[4].
  • Экспазіцыя ў гісторыка-краязнаўчым музеі школы № 3 горада Мёры[5].

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ягор Андрэевіч Тамко
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?